Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...

Дынастыя Шамякіных: 67 гадоў з БДУ

Дынастыю Шамякіных складаюць доктар навук, прафесар, кандыдаты навук, аўтары навуковых і навукова-метадычных прац, аўтары літаратурных перакладаў. Педагагічны стаж дынастыі Шамякіных у БДУ складае 67 гадоў. Шамякіна Таццяна Іванаўна – доктар філалагічных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 50 гадоў (з іх на пасадзе загадчыцы трох розных кафедраў – 17 гадоў). Нарадзілася 8 кастрычніка 1948 года ў Мінску ў сям’і...

Выбаршчыкам пра ўдзел у Прэзідэнцкіх выбарах 2025 года: коратка пра галоўнае

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі прызначаны на 26 студзеня 2025 года ў адпаведнасці з пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2024 года. Перыяд датэрміновага галасавання быў вызначаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам у пяцідзённы тэрмін да даты правядзення выбараў – з 21 па 25 студзеня 2025 года. 6 снежня 2024 года завяршылася...

Сумесная падрыхтоўка студэнтаў і інавацыі ў адукацыі: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

На чале з рэктарам Андрэем Каралём адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ ў Кітай. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР. Гэтыя дамоўленасці адкрываюць шырокія адукацыйныя перспектывы на кітайскім рынку і спрыяюць развіццю прадуктыўнага міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Адной з першых дамоўленасцяў стала падпісанне пагаднення БДУ і Інстытута інавацыйнай адукацыі (ІІА, г. Санья, Кітай). Дакумент...

Вектар развіцця прафсаюза

29 кастрычніка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. На ёй падвялі вынікі працы ППАР за апошнія пяць гадоў. Вынікам мерапрыемства стала перавыбранне Івана Янушэвіча, які на гэтай пасадзе з 2022 года, старшынёй арганізацыі. Гісторыя прафсаюза ахоплівае ўвесь шлях універсітэта. За гэты час у ВНУ і дзяржаве адбылося шмат змен. Чым жа з’яўляецца прафсаюз БДУ сёння? У чым яго...


Game over. Гульня сыдзе, а крыўда застанецца

Залежнасць ад камп’ютарных гульняў існуе, і гэта можна лёгка даказаць. Першае, на што хацелася б звярнуць увагу, гэта адмаўленне самога гэтага факту. Спытайце ў любога гульца, ці залежны ён. У 90% выпадкаў адказ будзе відавочны: “Вядома, не, калі я захачу – я перастану гуляць”. Нічога не нагадвае? Насамрэч, задумайцеся. Што гулец шукае ў віртуальным свеце? Як чалавек, які сам не...

Student English Club – пляцоўка для англійскай мовы і цікавых да Балонскага працэсу ў БДУ

У гэтым годзе ў Мінску будуць дзейнічаць не менш чым 20 размоўных клубаў для аматараў англійскай мовы. Адзін з такіх – Student English Club. Гэты праект нарадзіўся ўвосень 2015 дзякуючы студэнтам 5 курса фізічнага факультэта БДУ Уладу Папову, Андрэю Цішкову і Ілью Карусейчыку. 19 снежня яны арганізавалі сустрэчу пасла Вялікабрытаніі Бруса Бакнела і студэнтаў БДУ на тэму навучання ў Балонскай...

“Псіалімп–2015” – крокі студэнтаў да вяршыняў псіхалагічных ведаў

  17 снежня адбыўся другі этап III студэнцкай алімпіяды па псіхалогіі “Псіалімп–2015”. Мінулая алімпіяда набыла адкрыты характар, і ў ёй удзельнічалі восем каманд вядучых ВНУ Беларусі. Адкрыў алімпіяду загадчык кафедры псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ прафесар І.А. Фурманаў. На пачатку былі адзначаны каманды-дэбютанты алімпіяды, якія не прайшлі ў другі этап: BSUTeam (БДУ), “НІК “Інсайт” (ГрДУ імя Я. Купалы),...

Навагодняе шоу на Мінскім трактарным заводзе або Як працуюць студэнты БДУ на МТЗ (+відэа)

Новы год – гэта для многіх вельмі цёплае і дамашняе свята, якое адзначаецца ў цесным коле сям’і ці сяброў. Гэта мора ўзаемных віншаванняў, пажаданняў і падарункаў, а таксама ўсеагульнае выражэнне спадзяванняў на новыя дасягненні. Да пераходу да хатняга святкавання або сумеснага сяброўскага «культпаходу» кожнае буйное прадпрыемства Беларусі імкнецца парадаваць сваіх супрацоўнікаў чымсьці незвычайным, яркім і запамінальным. Не застаўся ўбаку і...

Інфаграфіка. Валанцёры збіраюць чамаданы па зіме. Сучаснае валанцёрства – што гэта?

Ранняе браніраванне актуальнае не толькі сярод турыстаў, але і будучых валанцёраў. Добраахвотная праца павінна падабацца і быць карыснай для актыўнай моладзі. Тамму будучы валанцёр абавязаны выбраць для сябе праграму загадзя. Часцей за ўсё адбор і прыём у валанцёрскія каманды пачынаецца ў канцы студзеня і доўжыцца да пачатку летніх валанцёрскіх лагераў. Але на некаторыя праграмы трапіць у лік добраахвотнікаў можна на...

У БДУ навучанне больш інтэнсіўнае, чым у Кембрыджскім універсітэце

Загадчык кафедры клеткавай біялогіі і біяінжынерыі раслін біялагічнага факультэта БДУ Вадзім Дзямідчык 12 гадоў прапрацаваў у Кембрыджскім універсітэце і Універсітэце Эсэкса. Ён распавёў нам пра асаблівасці жыцця і працы на чужыне, а таксама адказаў, чаму ён, атрымаўшы стабільнае месца ў знакамітай ВНУ, ўсё роўна вырашыў вярнуцца у БДУ. Вадзім Дзямідчык — выбітны спецыяліст у абласцях аксідатыўнага стрэсу, іоннага транспарту, механізмаў...

Самурай ніколі не точыць меч перад боем

Верагодна, самае галоўнае ў любой справе, за якую бярэцца чалавек,– гэта настойлівасць і няўхільнасць у пераадоленні абранага шляху. Чалавек, які цвёрда вырашыў стаць на той ці іншы шлях, кожны свой новы дзень вольна ці міжвольна разглядае як магчымасць зрабіць крок у патрэбным накірунку. Наколькі значным гэты крок акажацца ў будучыні, не ведае ніхто. Але ясна адно: калі дзень прапаў дарэмна,...

“Культурнае поле заўсёды будзе прыкметнае: у стылі, у думках” (+вiдэа)

У апошні час наша сталіца не перастае здзіўляць культурнымі падзеямі нават самага спрактыкаванага гледача. Год назад у Мінску была прадстаўлена шырокая міжнародная выстава, прысвечаная творчасці Леанарда да Вінчы. Спецыялісты вывучылі больш за 6000 старонак рукапісаў да Вінчы, расшыфравалі яго коды, наўмысныя памылкі і люстраны спосаб ліста, які мастак ужываў, каб захаваць свае запісы ў таямніцы, каб узнавіць усе экспанаты ў...

БДУ дорыць дзецям казку (+відэа)

З прыходам зімы ўсе мы – дарослыя і дзеці – знаходзімся ў чаканні цуду. Сапраўдную зімовую казку падарыў усім БДУ 16 снежня падчас дабрачыннага канцэрта «Дух Каляд» для 150  дзяцей рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра  «Ждановічы». Нягледзячы на тое, што зіма сёлета не спяшаецца пацешыць нас марозам і снегам, у Ліцэі БДУ лу­наў дух каляд. Казачныя персанажы, у якіх пераўвасобілася тэатральная група «Мімы...

Праект TEMPUS NETCENG: мадэрнізацыя навучання аспірантаў

Напачатку снежня (01–05.12) на базе Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся трэнінг для каардынатараў DLM-офісаў (DoctorsinLaborMarket) у рамках праекта TEMPU SNETCENG “Новая мадэль трэцяга ўзроўню вышэйшай інжынернай адукацыі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Балонскага працэсу ў Беларусі, Расіі і Украіне”. Праект рэалізуецца ў БДУ з 2013 года на трох факультэтах (ФРКТ, фізічным, геаграфічным) і прысвечаны мадэрнізацыі навучальнага працэсу аспірантаў 3 года навучання інжынерных...

Радыяцыя супраць рака

Увосень у Мінску адкрыўся цэнтр пазітронна-эмісійнай тамаграфіі (ПЭТ-цэнтр), аналагаў якога ў Беларусі пакуль няма. Зараз гэта месца, дзе, бо такая тамаграфія з’яўляецца метадам самай ранняй дыягностыкі анкалагічных, кардыялагічных, неўралагічных захворванняў. Брынкевіч Святаслаў Дзмітрыевіч, кандыдат хімічных навук і дацэнт кафедры радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій БДУ, стаў адным з вядучых спецыялістаў гэтага цэнтра. Ён распавёў пра некаторыя тонкасці сваёй працы, магчымасці...