У БДУ выдадзены карпаратыўны каляндар “Фізікі і лірыкі” на 2016 год
У здымках прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў, а таксама навучэнцы Юрыдычнага каледжа і Ліцэя БДУ. У аснову канцэпцыі пакладзена ідэя шматпрофільнасці спецыяльнасцяў БДУ, па якіх навучаюць будучых спецыялістаў. Сюжэт пабудаваны на адвечным інтэлектуальным суперніцтве фізікаў і лірыкаў, таму адкрываюць каляндар студэнты філалагічнага і фізічнага факультэтаў. Усяго прадстаўлена 12 старонак з арт-фатаграфіямі, на які захаваны навучэнцы ў вобразах і мізансцэнах, што...