У БДУ навучанне больш інтэнсіўнае, чым у Кембрыджскім універсітэце
Загадчык кафедры клеткавай біялогіі і біяінжынерыі раслін біялагічнага факультэта БДУ Вадзім Дзямідчык 12 гадоў прапрацаваў у Кембрыджскім універсітэце і Універсітэце Эсэкса. Ён распавёў нам пра асаблівасці жыцця і працы на чужыне, а таксама адказаў, чаму ён, атрымаўшы стабільнае месца ў знакамітай ВНУ, ўсё роўна вырашыў вярнуцца у БДУ. Вадзім Дзямідчык — выбітны спецыяліст у абласцях аксідатыўнага стрэсу, іоннага транспарту, механізмаў...