Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Дацягнуцца да зорак. Жаночая зборная БДУ па футзале – ЧЭМПІЁН!

Абгуляўшы ў фінальным матчы каманду Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта з лікам 2–0, чэмпіёнкай Рэспубліканскай універсіяды–2015 па футзале сярод жаночых каманд стала зборная БДУ. У фінальным матчы фаварыткамі лічыліся гродзенкі: дзяўчаты з’яў­ляюцца чэмпіёнкамі леташняга тур­ніру, а таксама выдатна выяў­лялі сябе на працягу ўсёй Універ­сіяды–2015. Аднак спартсменкі з БДУ верылі ў свае сілы. Абедзве каманды паказалі, што дзяўчаты таксама могуць выдатна абыходзіцца з...

Нашы юбіляры

05 снежня Верхаводка Ігар Іванавіч, дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права 10 снежня Дзянісаў Андрэй Анатольевіч, загадчык НДЛ клетачнай інжынерыі і нанабіятэхналогій 17 снежня Габасаў Рафаіл, прафесар кафедры метадаў аптымальнага кіравання 18 снежня Чэчат Раіса Рыгораўна, дацэнт каферы рускай мовы 31 снежня Печанёва Таццяна Анатольеўна, прафесар кафедры культуралогіі

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: інтэлек­туальных сістэм, вышэйшай матэматыкі, біяхіміі, грамадзянскага працэсу і пра­цоў­нага права, крыміналістыкі, паліталогіі, экалогіі чалавека, ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: фізічнай хіміі, высокамалекулярных злучэнняў, тэорыі літаратуры, гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу, тэорыі і метадалогіі журналістыкі, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: біяхіміі, батанікі, клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін, аналітычнай хіміі, вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, лазернай фізікі...

Студэнцкая асамблея БДУ: «Платныя пераздачы паспрыяюць павышэнню адказнасці студэнтаў»

Лідары моладзевых арганізацый 19 лістапада абмеркавалі са студэнтамі слушнае палажэнне аб аплаце паўторнай здачы экзаменаў і залікаў, якое было нядаўна зацверджана рэктарам.   Да дыскусіі далучыліся лідары студэнцкіх арганізацый БДУ: старшыня студсаюза Уладзіслаў Бунас, старшыня прафкама Вольга Локцева, старшыня савета па яка­сці адукацыі Павел Лабацэ­віч, старшыня каардынацыйнага савета студэнцкіх інтэрнатаў Вераніка Луд, старшыня савета старастаў Ксенія Валністая. Сакратар БРСМ і...

З Днём нараджэння, Cавет зямляцтваў! (+вiдэа)

Савет зямляцтваў БДУ адсвяткаваў пяцігоддзе. У гонар гэтай падзеі прайшоў святочны вечар «З Днём нараджэння, Cавет зямляцтваў!». Кожны ахвотны мог прыйсці і паглядзець на нацыянальныя танцы, паслухаць народныя песні, пабачыць незвычайныя музычныя інструменты. Савет зямляцтваў – гэта такая студэнцкая арганізацыя, дзе замежным навучэнцам дапамагаюць адаптавацца. Дзейнасць савета накіравана на ажыццяўленне ўзаемадзеяння замежных студэнтаў БДУ з кіраўніцтвам па пытаннях, часцей за...

Конкурс “БДУ ў тваім фармаце-2015”

Абвешчаныя пераможцы конкурсу-выставы фота- і відэапрац «БДУ ў тваім фармаце». Фотапрацы ацэньваліся ў дзевяці намінацыях. У спаборніцтве фатаграфій сваёй alma mater прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў ВНУ. Сёлета выхаванцы БДУ даслалі 520 фотапрац. “Твары БДУ” лепш за ўсіх “паказаў” другакурснік ФПМІ Ілья Качан. Пераможнае “БДУ ў эмоцыях” узнавіла пяцікурсніца Інстытута журналістыкі Юлія Ішмуратава. Студэнт 1 курса хімічнага факультэта Андрэй Замжыцкі...

Хвалюешся перад сесіяй? ССЯА дапаможа!

Жыццё студэнта на першым курсе поўнае абсалютна новых уражанняў і эмоцый, якія былы вучань школы ніколі не адчуваў. З першага верасня студэнцкае жыццё БДУ зацягвае ў сябе першакурсніка з дапамогай свята “Віват, студэнт!”. Праз паўтара-два месяцы новыя студэнты сваімі рукамі ствараюць грандыёзнае і папулярнае мерапрыемства, якое сярод аднагодкаў называюць “капуснікам”. Пасля такой чарады цікавых падзей настае канец семестра, які дае...

Растопім лёд разам! (+відэа)

Дзень студэнта – гэта зусім не фармальнасць, а ўзрушальнае і ўнікальнае свята. За сваё жыццё мы адзначаем яго ўсяго некалькі разоў і таму павінны рабіць гэта па-асабліваму і максімальна маштабна, а яшчэ лепш – з карысцю. Такога ж меркавання прытрымваецца і пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. 17 лістапада 2015 г. у СДЮШАР па фігурным катанні на каньках “пярвічка” сабрала студэнтаў,...

Мы выбіраем Беларусь!

17 лістапада ў Міжнародны дзень студэнта на філалагічным факультэце па ініцыятыве ГА “Саюз жанчын БДУ” адбыўся круглы стол  ” Я  выбіраю Беларусь!” з удзелам замежных студэнтаў, а таксама выкладчыкаў са Славацкай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча, якія зараз працуюць на філалагічным факультэце БДУ, спадарынь Веры Немчакавай і Магдалены Мендрак. Удзельнікам мерапрыемства стала таксама кіраўнік Інфацэнтра Японскай Культуры спадарыня Тацумі Масако. Гэта...

На шляху да адукацыйных інавацый: паміж віртуальным і рэальным

Група калегаў Нацыянальнага даследчага Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (НД ТДУ) узяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Дыскурс універсітэта–2015. Канструяванне адукацыйнай падзеі», арганізаванай Цэнтрам праблем развіцця адукацыі ГУВНМР. На працягу 2014–2015 гг. была праведзена серыя навуковых эксперыментаў у Мінску, Гродне і Томску. Вялася праца ў інтэрнэце (віртуальны пленум, секцыі і форумы), інава­цыйна-адукацыйныя пошукі ва ўніверсітэцкіх і школьных аўдыторыях. На самой кан­ферэнцыі даследчыкі з...

Пераможцы “Капусніка”: “Шкілет” рускіх народных матываў мы ўзялі з факультэцкага КВЗ, а вось ужо “цягліцы” нарошчвалі ўсе разам (+відэа)

“Муха села на варэнне!” – гэтыя словы сталі ўжо своеасаблівым дэвізам эканамічнага факультэта, які заваяваў Кубак рэктара на “Капусніку БДУ–2015”. Сёлета ў адным з самых маштабных мерапрыемстваў нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел каля 250 прадстаўнікоў першых курсаў. Пацешыла тое, што з году ў год студэнты з вялікай адказнасцю ставяцца да гэтага конкурсу: строі, дэкарацыі, музычная падборка, песні, танцы – усё было...