Непахісны дух
14–15 лістапада прайшлі спаборніцтвы адкрытага кубка Мінскай гарадской лігі каратэ, на якіх паспяхова выступілі студэнты БДУ са спартыўнага клуба “Фудасін”. Каратэ – адзін з самых папулярных відаў адзінаборстваў у Беларусі. Датай узнікнення дадзенага баявога мастацтва ў нашай краіне ўмоўна называюць травень 1975 года – калі выкладанне каратэ было ўпершыню пачата на базе Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры. Набіраючы папулярнасць і...