Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


БДУ ў СМІ Беларусі

Вынікі конкурсу на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі ў намінацыі «Навука» падведзены ў БДУ – Hand-embroidered10.rssing.com (29.10), megacat.by (30.10), БТ-1 (30.10). Старшы выкладчык кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ Гардзей Хоміч стаў пераможцам III міжнароднага конкурсу «Найлепшы настаўнік рускай славеснасці замежжа» – Hand-embroidered10.rssing.com (27.10), БелТА, sb.by, sputnik.by, slutsk24.by (28.10), edu.gov.by, СТБ (29.10), БТ-1 (01.11), zviazda.by,...

Старт для будучай кар’еры (+відэа)

Знайсці працоўнае месца маладому спецыялісту, ды яшчэ і без досведу, часам досыць складана. Але, хто веды даў, той і працаўладкавацца дапаможа. 5 лістапада БДУ правёў чарговы «Дзень кар’еры», на які ў галоўным корпусе ВНУ сабраліся сотні студэнтаў розных спецыяльнасцяў. – Мерапрыемствы такога тыпу, як сёння, праводзяцца для таго, каб дапамагчы выпускнікам знай­сці першае месца працы, гэта робяць усе ўніверсітэты ў...

Месца, дзе ажылі самыя жудасныя фантазіі

Упершыню кафэ “Gaudeamus БДУ” прымала самых незвычайных наведнікаў. Ахвотнікаў усяго жудаснага і загадкавага, аматараў жахаў чакалі менавіта тут. Вечар пятніцы быў прысвечаны таямнічаму святу Хэлоўін. Як гэта было, мы зараз паглядзім. Сталовая змянілася: кажаны, прывіды, гарбузы ўпрыгожвалі памяшканне, а на сталах гарэлі свечкі. Вельмі цікавыя (і страшныя!) конкурсы, варажба на будучыню, прыколы і проста добры настрой вабілі кожнага, хто прыйшоў...

Міхаіл Кухарчык: “Я не сыйшоў са сцэны!”

Спадзяюся, кожны з нашых чытачоў ведае аб тым, што пасаду намесніка дэкана па выхаваўчай працы ўжо не займае Міхаіл Васільевіч Кухарчык. Сыход Міхаіла Васільевіча з пасады для многіх быў нечаканасцю. Гэта па-сапраўднаму канец цэлай эпохі студэнцкага жыцця. Атрымліваецца, за 2 гады адміністрацыя геафака амаль цалкам перажыла ратацыю. Толькі Міхаіл Мікалаевіч Брылеўскі застаўся са старой гвардыі на сваёй пасадзе. Рэдкалегія Экватара...

Жанчыны дзеля БДУ

28 кастрычніка ў Фундаментальнай бібліятэцы БДУ адбылося адкрыццё выставы «Жанчыны БДУ». Праект быў арганізаваны грамадскім аб’яднаннем «Саюз жанчын БДУ» і прыўрочаны да Дня нараджэння ўніверсітэта . Гэта першы крок вялікага праекта, вынікам якога плануецца вы данне кнігі «Жанчыны БДУ». Экспанаты выставы, а гэта кнігі, альбомы, буклеты, інфармацыйныя лісты, распавядаюць наведавальнікам аб гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і яго сучасным стане, а...

Што такое беларускі PR?

На базе Інстытута журналістыкі БДУ з 26 па 29 кастрычніка прайшоў «Тыдзень беларускага PR: Трэнды. Выклікі. Перспектывы». Cерыя мерапрыемстваў была прысвечана Дню PR-спецыяліста, што адзначаецца першага лістапада. Кожны дзень урокі праходзілі пад пэўнымі тэмамі. За “Тыдзень беларускага PR” абмеркавалі наступнае: “Роля камунікацый у геабрэндынгу”, “Сацыяльныя камунікацыі: асоба, грамадства, дзяржава”, “Арганізацыя мерапрыемстваў/ унутраныя камунікацыі” і “Прафесійныя стандарты камунікацыйнай дзейнасці”. За чатыры...

“Мала хто ведае, што Алексіевіч ахвяравала бібліятэцы журфака 1000 долараў” (+відэа)

8 кастрычніка ў 14:01 Беларусь афіцыйна даведалася пра прысуджэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч, беларускай пісьменніцы, выпускніцы журфака БДУ, аўтару нашумелага цыклу “Голасу Утопіі” і шэрагу кніг, перакладзеных на 19 моў свету. “За шматгалосную творчасць – помнік пакуце і мужнасці ў наш час”, – так пракаментавала ўручэнне пастаянны сакратар Шведскай акадэміі Сара Даніус. Наогул, творчасць Алексіевіч ярка вылучаецца на...

Імя тваё я нясу праз жыццё як святыню!

Кранальная імпрэза да Дня маці прайшла 16 кастрычніка дзеля папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў у выхаванні грамадзяніна. На сустрэчу прыйшлі студэнты і выкладчыкі, а таксама госці, у ліку якіх былі Ганна Лебедзь са Ждановіцкага дзіцячага дома, протаіерэй Андрэй Еўдакімаў з Жодзіна і, вядома, дарагія мамы. Адразу было відаць, як яны рады знаходзіцца тут, у прыгожых строях, побач з дзецьмі. На працягу ўсяго...

Зоны дзеяння хіміка Алега Шадыры

  Больш за 20 гадоў Алег Іосіфавіч кіруе кафедрай радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій БДУ. Ён прызнаны ў свеце спецыяліст у галіне радыяцыйнай і свабоднарады­кальнай біяарганічнай хіміі, га­лоўнай задачай якой з’яў­ля­ецца ўсталяванне мале­кулярных асноў узнікнення і развіцця хвароб з мэтай атрымання новых, эфектыў­ных і камерцыйна выгадных лекаў. Зрэшты, для сустрэчы з прафесарам з’явілася яшчэ адна вельмі важная нагода. 7 кастрычніка...

«Шалёныя галовы» ў гасцях у…

Найлепшая пярвічная арганізацыя БРСМ БДУ абрана падчас студэнцкага форуму «Стань найлепшым». Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, у актавай зале запанавала сапраўды летняя атмасфера! Традыцыйная пераклічка, прывітанне і адкрыццё форуму прадвесцілі гарачую барацьбу камітэтаў за званне найлепшай «пярвічкі». 16 каманд на працягу трох дзён імкнуліся цалкам раскрыць свой патэнцыял у творчай дзейнасці, спартыўных спаборніцтвах і інтэлектуальных конкурсах. На адкрыцці форуму выступілі начальнік...

Крыніцы натхненння

Першай госцяй новага праекта студэнцкага прафсаюза «Сустрэчы з вядомымі і выбітнымі людзьмі Беларусі» стала чэмпіёнка свету па мастацкай гімнастыцы ў групавым практыкаванні, прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Аляксандра Наркевіч. 21 кастрычніка студэнты БДУ больш за 2 гадзіны гутарылі са спартсменкай, аднагодкай, выбіт­ным чалавекам і проста вельмі абаяльнай дзяўчынай. Сказаць, што спартсменка скарыла сваіх слухачоў – значыць нічога не сказаць....