Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ:  фізікі цвёрдага цела, тэле­- к­амунікацый і інфармацыйных тэхналогій, квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі, дыферэнцыяльных ураў­ненняў і сістэмнага аналізу, рускай мовы, славянскіх літаратур, тэорыі літаратуры, паліталогіі, канстытуцыйнага права; СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:  вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, радыёфізікі і інфа­р­мацыйных тэхналогій, тэорыі літаратуры, псіхалогіі, філасофіі і метадалогіі навукі, грамадзянскага працэсу і працоўнага права,...

“Капуснік”: першакурснікі паказалі іншы журфак (+відэа)

21 кастрычніка актавая зала Інстытута журналістыкі быў цалкам запоўненая. Студэнты, выкладчыкі, куратары і, вядома ж, першакурснікі сабраліся ў адным месцы, каб высветліць, якая з груп факультэта журналістыкі стане самай крэатыўнай, самай дружнай, самай таленавітай і проста самай найлепшай. Выступленні ўразілі ўсіх гледачоў сваім высокім узроўнем. Адразу былі бачныя плады тварэння бяссонных начэй. Хлопцы і дзяўчаты ўзмоцнена рыхтаваліся дзеля таго, каб...

Алена Маркасьян: пра тое, чаму арол – гэта сапраўдны фенікс, і навошта карміць птушак узімку (+відэа)

  Алена Маркасьян – дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА акрамя  ўдзелу ў навуковых даследаваннях ратуе рэдкія віды птушак у Беларусі. За спонсарскую дапамогу ў акцыі “Выратуй арляня–2015” яна атрымала падзяку грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Гутарка з Аленай Іванаўнай пачалася з абмеркавання аднаго з артыкулаў часопіса “Птушкі і мы” – “Вясновае паляванне – быць ці не”. Валанцёры арганізацыі...

Студэнцкі савет па якасці адукацыі Інстытута журналістыкі запрашае да сябе самых актыўных!

Ты крэатыўны і поўны ідэй? Хочаш мяняць жыццё на факультэце да лепшага ці нават павышаць якасць адукацыі? Тады прыходзь да нас! Ужо зусім хутка, 10 лістапада, мы адчынім дзверы нашай маладой, спрытнай, але вельмі сур’ёзнай арганізацыі! Асабліва чакаем першакурснікаў. Не праміні свой шанец! ССЯА ІЖ БДУ https://vk.com/sko_journbsu

Расклад заняткаў груп АФП Белдзяржуніверсітэта на 2015-2016 навучальны год

Прозвішча, імя, імя па бацьку Час працы Від працы Месца правядзення ГРЫНЦЭВІЧ Л. А. Ср.17³º-19²º Пт.17³º-19²º Плаванне Басейн “Універсітэцкі” ДЗІДЗЮЛЯ А. Д. Аўт. 17ºº -19ºº Чц. 17³º- 19ºº Сб. 17ºº-19ºº Футбол АФП Стадыён “Універсітэцкі” “Буравеснік” ЖУКАЎ В. В. Аўт. 15³º — 17ºº Сб. 10ºº — 11³º АФП Зал атлетыкі (Шчомысліца). СЯЎБО В. В. Пн. 13ºº — 14³º Ср. 13ºº —...

БДУ ў СМІ Беларусі

БДУ ўвайшоў у 800 найлепшых універсітэтаў свету па версіі рэйтынгу Times Higher Education – 21.by, БелТА, mail.ru aif.by, moyby.com, ej.by, soyuz.by, Megacat.by (01.10), zviazda.by, «Звязда», БТ-1 (08.10). Зніжкі на навучанне ў 2015/2016 навучальным годзе атрымаюць 510 сту­дэнтаў і навучэнцаў у БДУ – Megacat.by (01.10), zviazda.by (03.10). Факультэт міжнародных адносін БДУ адсвяткаваў 20-гадовы юбілей – БелТА, радыё «Сталіца» (02.10), БТ-1 (05.10)....

Нашы юбіляры

01 лістапада Дылеўская Валянціна Юльянаўна, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры 02 лістапада Шышонак Маргарыта Валянцінаўна, дацэнт кафедры высокамалекулярных злучэнняў 06 лістапада Навагродскі Тадэвуш Антонавіч, загадчык кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтва 08 лістапада Бахар Андрэй Міхайлавіч, намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце камандавання 09 лістапада Сідарцоў Уладзімір Нікіфаравіч, прафесар кафедры крыні­цазнаўства 11 лістапада Тычка...

Як справіцца з бяссонніцай?

Даследаванні навукоўцаў паказалі, што каля 10% насельніцтвы Зямлі пакутуюць на тыя ці іншыя парушэнні сну. Гэтыя лічбы штогод растуць. Бяссонніцай афіцыйна лічаць парушэнні сну на працягу месяца не менш за тры разы на тыдзень. Асноўнай прычынай бяссонніцы ў наш час з’яўляюцца псіхалагічныя праблемы. Але гэта можа быць праявай як псіхічнага расстройства, так і сведчыць пра іншае захворванне, да лячэння якога...

«Под сводами великих тех соборов, звучит орган, прославленный в веках»

Саюз жанчын БДУ ў мінулыя выхадныя арганізаваў паездку ў горад-патрыярх Полацк. Трэба прызнаць адразу, што шчаслівым уладальніцам гэтага тура незвычайна пашчасціла двойчы: у гэты дзень і надвор’е стаяла цудоўнае! Цёплае і з характэрнымі для кастрычніка кароткімі сонечнымі прамянямі. Не зусім, каб яно даслоўна адпавядала пушкінскаму радку, але, прызнаюся: з вышыні Сафійскага сабора можна было разглядзець плаўны рух багавіння ў Заходняй...

Працамі выдаўца гаворыць кніга

Добрай традыцыяй сталі сустрэчы будучых журналістаў з прадстаўнікамі рознага роду СМІ і выдавецкіх структур Беларусі. Нядаўна адбылася адна з такіх. У сценах Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта студэнты спецыяльнасці “Літаратурная работа” пагутарылі з начальнікам упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай працы БДУ Герасімавіч Наталляй Мікалаеўнай. Падчас гутаркі яны мелі магчымасць атрымаць адказы на шэраг самых разнастайных пытанняў, пачынаючы з падрыхтоўкі выпуску кніг, брашур, метадычных...

Конкурс фота- і відэапрац “БДУ ў тваім фармаце” праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце

Прыём заявак працягнецца да 8 лістапада ўключна. Запрашаюцца студэнты БДУ дзённай і завочнай формы навучання, магістранты, аспіранты, выкладчыкі і супрацоўнікі. Адзначым, здымкі і відэаролікі могуць быць як аўтарскімі, так і выкананыя калектывам. Фатаграфіі павінны адпавядаць заяўленым тэмам: “Твары БДУ”, “БДУ ў эмоцыях”, “Сакавітае фота”, “У свеце жывёл”, “Нечаканы ракурс”, “Фотарэпартаж”, “Цуды прыроды”, “Люстраное адлюстраванне” і “Фота вандравання”. Відэаролікі прымаюцца па...