Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Кубак першакурсніка–2015

13 каманд змагаліся за званне самых творчых, самых кемлівых і самых спартыўных студэнтаў БДУ. Студэнтам трэба было пераадолець спартыўную і творчую часткі спаборніцтва. Спартыўны этап мерапрыемства быў прадстаўлены турыстычнай паласой перашкод, што стала выдатнай магчымасцю праверыць згуртаванасць удзельнікаў кожнай з каманд. Арганізатары правялі мноства пікетаў, у якіх студэнты прадэманстравалі каманднае майстэрства. Першакурснікі прайшлі 15 этапаў, якасць і хуткасць пераадолення якіх...

Квітнець і знаходзіць новыя таленты!

Клуб аматараў мастацкага слова «КЛУмБа» святкуе сваю першую гадавіну! Гэта падзея адбылася 30 верасня ў зале інфармацыйных рэсурсаў па навуцы і мастацтве Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. За год свайго існавання маленькі паэтычны гурток з гучным дэвізам «Заклікаем да сябе ўсіх апантаных добрым мастацкім словам, на якой бы мове яно ні гучала» пера­тварыўся ў сапраўдны літаратурны клуб, які аб’яднаў студэнтаў універсітэта самых...

Усяго чатыры літары, а колькі любові і ласкі стаіць за гэтым словам! Дзень маці з БДУ (+відэа)

На гэтым тыдні святкуецца Дзень маці. Гэта свята можна назваць адным з самых светлых, самых добрых і самых цёплых дзён у годзе. Бо менавіта ў гэты дзень мы ўшаноўваем і віншуем самых блізкіх і дарагіх жанчын кожнаму чалавеку на святле. Мама… Адно слова, чатыры літары, а колькі любові і ласкі, колькі клопату, перажыванняў, колькі веры і надзеі стаіць за гэтым...

Як вывучыць кітайскія іерогліфы? Трэба практыка і цярпенне

Выкладчык журфака БДУ Дар’я Гіргель распавяла, як два гады працавала ў Хэнанскім універсітэце ў Кітаі. Кітай – гэта вельмі экзатычная краіна для студэнтаў і выкладчыкаў. Неяк так выйшла, што людзі ўяўляюць сабе стажыроўку за мяжой у Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, але ніяк не ў Кітаі. Аказваецца, што магчымасць патрапіць туды вельмі нават рэальная. Напрыклад, сёння ў Хэнанскім універсітэце вучацца маладыя...

Iран. Краіна, дзе ў адзін дзень можна сустрэць 4 пары года

 Зламаць стэрэатыпы, пазнаёміцца з іранскай культурай і навукай можна было 8 кастрычніка ў БДУ. Выстава праходзіла на ФМА, ў холе 6 паверха. І хоць экспазіцыя працавала толькі адзін дзень, гэтага хапіла, каб у марах пачаць планаваць наступны адпачынак каля Персідскага заліву. Чаму? Зараз паглядзім. Аб самой выставе Асаблівасцю стаў тэматычны падзел на дзве зоны: навуковую і культурную. Першая была прадстаўлена...

Ва ўніверсітэце прайшла серыя мерапрыемстваў, ініцыяванaя Саюзам жанчын БДУ

З 21 верасня па 5 кастрычніка ў БДУ прайшла серыя мерапрыемстваў напярэдані выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Усе мерапрыемствы былі ініцыяваныя і арганізаваныя саветам ГА “Саюз жанчын БДУ”. 21 верасня адбылося адкрыццё выставы “Мая радзіма – Беларусь. Універсітэт у кантэксце дасягненняў”. C 22 верасня па 2 кастрычніка прайшла серыя мерапрыемстваў па факультэтах. 5 кастрычніка на філалагічным факультэце адбылося заключнае мерапрыемства-канцэрт народнага...

«Калі кажуць пра тапаніміку – то гэта Рылюк». Да 80-годдзя са дня нараджэння выбітнага беларускага географа

У кожнага з нас пра навучанне застануцца цёплыя ўспаміны. І хутчэй за ўсё гэта будуць вобразы сяброў і выдатных выкладчыкаў. Геаграфічны факультэт багаты на такіх асоб. 80 гадоў таму нарадзіўся Георгій РЫЛЮК – выбітны бела­рускі тапаніміст і географ. З гэтай нагоды кафедрай фізічнай геа­графіі свету і адукацыйных тэхна­логій былі арганізаваныя адмысловыя навуковыя чытанні імя Г. Я. Рылюка. Напачатку была адкрыта...

У трэцім квартале ў БДУ выдана 37 кніг

У 3-м квартале ў БДУ выдана 37 кніг аб’ёмам 341,03 ўлікова-выдавецкага ліста: 23 – надрукавана ў друкарні; 14 – на ксераксах факультэтаў, 5 – электронныя выданні. З іх: навучальных выданняў – 26; навуковых выданняў – 11. На рускай мове выйшла 30 кніг; на беларускай– 2 кнігі;на замежнай  – 5 кніг. У друкарні аддрукаваныя 12 навучальных і 11 навуковых выданняў. Карачун,...

Акно ў Еўропу. Распрацоўкі БДУ былі прадстаўлены на Днях беларускай навукі, арганізаваных ў межах Сусветнай выставы EXPO-2015 у Мілане

  У нацыянальным павільёне дэман­страваліся дасягненні і патэнцыял айчыннай навукі. Адным з мера­прыемстваў стаў форум «Перспек­тыўныя кірункі даследа­ванняў у Рэспубліцы Беларусь для забеспячэння харчовай бяспекі і паляпшэння якасці жыцця». На ім выс­ту­піў прарэктар па навуковай рабоце БДУ акадэмік Алег Івашкевіч з прэзентацыяй наву­кова­тэхнічнай прадукцыі комплексу вядучай ВНУ Беларусі. Пасля вяртання Алег Анатольевіч падзя­ліўся з намі сваімі ўражаннямі: –   Сусветная выстава...

ССЯА зноў запускае праект “Навука на пальцах” (+відэа)

У нашым універсітэце вучацца не толькі на лекцыях, семінарах і “лабах”. Шматлікія студэнты не перастаюць грызці граніт навукі нават у вольны ад вучобы час. Добрым доказам гэтаму паслужыў праект студэнцкага савета па якасці адукацыі БДУ “Навука на пальцах”, першы запуск якога адбыўся 29 красавіка 2015 г. У гэтым навучальным годзе, а менавіта ў лістападзе, таксама плануецца другі выпуск “Навукі на...

Студэнт геаграфічнага факультэта БДУ Ягор Левачоў: “Розніца ў тым, што ў Францыі ты вучышся самастойна”

Наш cуразмоўца – Ягор Левачоў (http://vk.com/levachou) БДУ: Ягор, з прыездам! Ягор: Зусім нядаўна вы ездзілі на мерапрыемства ў САК “Брыганціна”, памятаю ваш стан чакання пасля падачы дакументаў. І вось вы ўжо на Радзіме. Мне здаецца, мы штосьці прапусцілі :) БДУ: Распавядзіце ўсё па парадку. Што было спачатку, дзе праходзіла стажыроўка, і чый быў выбар? Ягор: З задавальненнем распавяду. Вучыцца ў...