Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Рэктар СПбГУП Аляксандр Запясоцкі: “Вышэйшая адукацыя не для кожнага, трэба даказаць сваё права на яе”

  Напрыканцы мінулага тыдня ў Мінск прыехаў рэктар Санкт-Пецярбургскага гуманітарнага ўніверсітэта прафсаюзаў Аляксандр Сяргеевіч Запясоцкі. Тут ён падпісаў дамову пра партнёрства з БДУ і правёў лекцыю пра сучасную адукацыю на факультэце філасофіі і сацыяльных навук. У саміх гэтых падзеях нічога звышардынарнага няма. Рэктары іншых ВНУ часта прыязджаюць у БДУ, а дамова пра супрацоўніцтва – толькі дэкларацыя пра намеры. А вось...

22-ы кінафестываль “Лістапад” пройдзе ў Мінску з 6 па 13 лістапада

Паказы стужак нацыянальных кінашкол 22-га ММКФ “Лістапад” пройдуць у кінатэатры “Мір” з 7 па 9 лістапада. Рэжысёры з 6 краін свету прымуць удзел у конкурсе нацыянальных кінашкол 22-га ММКФ “Лістапад”. Прадстаўнікі 8 кінашкол Беларусі, Расіі, Эстоніі, Чэхіі, Польшчы і Кубы пазмагаюцца за ўзнагароду “За найлепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно”. У конкурсе будзе прадстаўлена 26 кароткаметражных і сярэднеметражных фільмаў. Праграма...

Весткі з рэктарата

СТАРШЫНЁЙ Саюза жанчын БДУ абрана прафесар філалагічнага фа­­культэта Ірына Кaзакова. На­мес­нікамі прызначаны: па агульных пытаннях Ала Буціна (нам. дырэктара ФБ), па міжнародных сувязях – Ірына Алюніна (старшы выкладчык гістарычнага факультэта). Справаздачна-выбарная канферэнцыя саюза адбылася ўлетку бягучага года. Да гэтага аргані­за­цыю ўзначальвала дацэнт ФФСН Святлана Савіна, якая стала ганаровым старшынёй. Саюз жанчын БДУ – гэта некамерцыйная арга­нізацыя, створаная ў 1999 г....

Уверх па рэйтынгу

  Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ўмацаваў свае пазіцыі ў рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету па версіі ўплывовага брытанскага агенцтва QS (THE — QS World University Rankings) і размясціўся ў групе вышэйшых навучальных устаноў, якія займаюць 421-430 пазіцыю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ужо другі год запар уваходзіць у топ-500 найлепшых універсітэтаў свету – у 2014 годзе вядучая ВНУ краіны займала 491-500 пазіцыю. У параўнанні...

Па наш досвед

З 25 жніўня па 6 верасня ў БДУ ажыццяўлялася праграма павышэння кваліфікацыі «Арганізацыя навучання і навуковых даследаванняў» для 11 кіраўнікоў Чжэцзянскага Шужэн універсітэта, якія ў выніку атрымалі пасведчанні БДУ. Праект арганізаваны ўпершыню. На працягу курса навучання кітайскім калегам былі прачытаны больш за 10 лекцый, якія падрых­тавалі кіраўнікі падраздзяленняў БДУ. Тэмы датычыліся арганізацыі кіравання ВНУ: уплыву сектара эканомікі на фарміраванне тэма­тыкі...

Тэатразнаўца прафесар Таццяна Арлова – Чалавек-бясконцасць

Ці думалі Вы калі-небудзь пра тое, што такое бясконцасць? Як паспець дакрануцца да яе за адно зямное жыцце? У інстытуце журналістыкі БДУ віншавалі з 80-годдзем тэатральнага крытыка, прафесара і выкладчака кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Таццяну Арлову, чалавека-бясконцасць. Таццяна Дзмітрыеўна вылучаецца сваёй абсалютнай разнастайнасцю як прафесійнай, так і асабістай. Гэта і навуковы дзеяч, і выкладчык, і тэатральны крытык і журналіст. Выкладчыкі Інстытута...

Вандраванні можна лёгка сумяшчаць з вучобай!

У межах праекта “Магчымасці з БДУ” студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Вольга Ускробава (http://vk.com/id135383699) распавядае пра сваю стажыроўку ў Германіі.   – Вольга, добры дзень. Хочам даведацца самае важнае і цікавае з вашага досведу стажыроўкі. Пачнём з агульнага: якая краіна, які ўніверсітэт? – Добры дзень! Я праходзіла стажыроўку ў Германіі ў г. Бохум (Ruhr-Universität Bochum). – А зараз пра праграму:...

БДУ ў СМІ Беларусі

Цырымонія ўручэння дыплома «Ганаровы прафесар БДУ» прэм’ер-міністру Ісламскай Рэспублікі Пакістан Навазу Шарыфу – Interfax.by, БелТА, БелаПАН (06.08), zviazda.by, 21.by, aif.by, megacat.by, радыё «Сталіца» (10.08), sb.by, СТБ, БТ-1, АНТ, Мінск 24 ДОК, edu.gov.by, (11.08), «Настаўніцкая газета», nastgaz.by (13.08). Вынікі залічэння на платную форму навучання ў БДУ – АНТ, СТБ, Мінск 24 ДОК (02.08), kp.by, respublika.sb.by, zviazda.by, «Звязда», Interfax.by, 21.by (05.08), baranovichi.by...

Кафедры функцыянальнага аналiзу – 40!

Кафедра створана ў верасні 1975 года. Першымі супра­цоўнікамі былі Анта­невіч Анатоль Барысавіч, Еравенка Валерый Аляксандравіч, Князеў Павел Мікалаевіч, Куляшоў Аляксандр Аркадзьевіч, Мазель Мая Хаі­маўна. Крыху пазней да кафедры далучыліся Ждановіч Вітольд Фелік­савіч, Забрэйка Пётр Пятро­віч, Прохараў Васіль Аляксеевіч. З дня яе заснавання па цяперашні час кафедрай загадвае лаўрэат прэміі ЛКСМБ і Дзяржаўнай прэміі Бе­ларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэ­ма­тычных навук,...

У медыяцэнтры распрацавалі фірмовы стыль універсітэта

Вось ужо на працягу амаль ста гадоў пакаленнямі студэнтаў і выкладчыкаў фарміруецца культура і традыцыі нашага ўніверсітэта. Імя БДУ стала вядомым не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў папулярным брэндам, які прыцягвае найлепшых студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў, умацоўваючы свае пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах. І сёння наспела неабходнасць прывесці ў актуальны стан візуальную частку...

Экалагічны інстытут пад крылом БДУ (+відэа)

З 1 верасня Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Д. Сахарава паўстаў перад студэнтамі ў новым абліччы. Зараз гэта інстытут у складзе БДУ ў якасці юрыдычнай асобы. Далучэнне і ўзаемадзеянне з абодвух бакоў ужо прынесла шмат цікавага. Пра сумесныя праекты мы пагутарылі з Уладзімірам КРАСОЎСКІМ, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце. Прайшло зусім мала часу, але планаў і праектаў...