Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Беларускі незалежны “Тэатр Ч” адкрывае сезон 28-га верасня прэм’ерай сатырычнай трагікамедыяй “Што рабіць з Тыграм?!”

Пастаноўка паводле п’ес Славамира Мрожыка“Пакутніцтва Пятра Ахэя” і “Летні дзень”. Спектакль пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску адбудзецца ў Палацы культуры ветэранаў (вул.Я. Купалы, 21). Пачатак у 19.00. Кажуць, што Славамір Мрожак заўсёды, дарэчы, заўсёды да часу. Тонкі гумар і вострая сатыра яго п’ес, чэсны погляд на праблемы чалавека і грамадства застаюцца па-ранейшаму прыцягальнымі для тэатральных інтэрпрэтацый. Такая нязменная актуальнасць падказвае,...

Як удасканаліць студэнцкае самакіраванне? (+вiдэа)

11 верасня, роўна за месяц да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у рэктараце БДУ адбыліся «Адкрытыя дэбаты «Выбірай.BY», якія праходзяць па ўсёй краіне. У Мінску мэты, задачы і праблемы студэнцкага самакіравання абмяркоўвалі каманды лідараў пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» устаноў вышэйшай адукацыі з усіх рэгіёнаў. На дэбатах прысутнічала і «каманда» экспертаў: міністр аду­кацыі Міхаіл Жураўкоў, рэктар БДУ Сяргей Абламейка, рэктар МДЛУ Наталля...

ДЗЯРЖАЎНЫ ІНСТЫТУТ КІРАВАННЯ І САЦЫЯЛЬНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасады: Дацэнта кафедры сацыяльнай работы  i рэабiлiталогii. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Шпалерная, 7, Дзяржаўны інстытут кіра­вання і сацыяльных тэхналогій БДУ, аддзел кадраў, тэл. 306-00-28.

БДУ на Дні горада!

12 верасня жыхары Мінска адзначылі Дзень горада. Сталіца як ніколі была напоўнена яркімі фарбамі, звонкім смехам і непадробнымі ўсмешкамі мінчан. «Мінск, са святам!» – гучала з кожнай сцэны горада. А ці пачулі вы віншаванні са сцэны ў парку імя Паўлава?! Здаецца, адна з самых лепшых і захапляльных праграм была менавіта там. Не абышлося і без нас – Беларускага дзяржаўнага ўні­версітэта....

Франк Лепрэвост: пра беларускія светлыя розумы, біямедыцыну і немінучы прагрэс (+відэа)

З 7 па 13 верасня Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт наведаў прафесар Франк Лепрэвост – віцэ-прэзідэнт Універсітэта Люксембург. Эксперт у алгарытмізацыі і крыптаграфіі праводзіў лекцыі, сустрэўся з рэктарам БДУ Сяргеем Уладзіміравічам Абламейкам, а таксама распавёў падрабязней пра ўніверсітэт у Люксембургу і шматлікае іншае газеце “Універсітэт”. Пра Універсітэт Люксембурга Універсітэт быў створаны, каб разнастаіць адукацыю ў краіне. Люксембург – гэта фінансавы цэнтр Еўропы....

Святкуем разам з намі!

Верасень прыйшоў да нас не толькі з залатой восенню, але і з яркімі святамі. Так і горад Мінск, які стаў другім домам для іншагародніх і замежных студэнтаў, 12 верасня адзначыў свой 948 дзень нараджэння! А адным з першых яркіх падзей, якое ўбачылі студэнты інтэрнатаў, стала канцэртна-забаўляльная праграма, прысвечаная гэтаму выдатнаму святу! Студэнты з розных краін, інтэрнатаў і нават універсітэтаў прыйшлі...

Крыптаграфія як сакрэтная “зброя будучыні” (+вiдэа)

З 7 па 13 верасня студэнты БДУ маглі даведацца пра “сакрэтную зброю Джэймса Бонда”. Менавіта так называлася лекцыя прафесара Франка Лепрэвоста – віцэ-прэзідэнта Універсітэта Люксембурга. Што ўнікальна, Універсітэт Люксембурга – самая маладая (заснаваная ў снежні 2003 г.)  і адзіная вышэйшая навучальная ўстанова Вялікага Герцагства Люксембург. А сам Франк Лепрэвост чытае больш за 50 навуковых прац па напрамках: алгарытмічная тэорыя лічбаў,...

Электронны гід першакурсніка запушчаны ў БДУ (+відэа)

Гэты анлайн-праект быў распрацаваны адмыслова да Дня ведаў і накіраваны на моладзевую аўдыторыю. Інфармацыйны акцэнт зроблены на асноўных запатрабаваннях першакурснікаў: даведацца, як атрымаць інтэрнат, панізіць аплату за навучанне, а таксама пра даступныя пункты харчавання. Студэнты могуць азнаёміцца з дзейнымі ў БДУ моладзевымі арганізацыямі і органамі студэнцкага самакіравання, творчымі і спартыўнымі секцыямі. Немалаважнае значэнне сёння маюць магчымасці міжнароднага абмену. Гід накіруе...

Чэшскі беларусіст Адам Фалбр: “Я б параіў кожнаму прыехаць сюды, у Беларусь, каб пабачыць усё сваімі вачыма”

Калі б вы сустрэліся з Адамам Фалбрам на вуліцы, вы нават не заўважылі б нічога дзіўнага ў гэтым хлопцы. Адам свабодна без акцэнту размаўляе на беларускай і рускай мовах, добра арыентуецца у жыцці краіны (можа, нават лепей, чым большасць беларусаў). Але Адам чэх, які першы раз завітаў Беларусь толькі два гады таму. З тых часоў Адам пасеў вельмі шмат. Ён...

Якая радасць вас натхняе? Адкажа тэст

У дзейнасці Псіхалагічнай службы БДУ шырока выкарыстоўваецца тэсціраванне. І што б ні казалі скептыкі, вынікі тэстаў добрыя для пашырэння «ўнутранага далягляду», развіцця самакрытыкі, як крыніца ідэй для самаўдасканалення. Сёння мы пагаворым пра радасць. Радасць – гэта моцная і чыстая эмоцыя, да якой мы ўвесь час імкнёмся. Не сакрэт, што ў кожнага з нас могуць быць свае прычыны для радасці. Адны...

Студэнцкі псіхалагічны клуб запрашае ў відэасалон і гульнятэку

Клубная дзейнасць Псіхала­гічнай службы БДУ зарэкамендавала сябе як эфек­тыўная форма развіцця псіха­ла­гічнай культуры студэнтаў. Якасць вашага жыцця, поспехі ў пра­фесійнай дзейнасці, асабістае шчасце шмат у чым залежаць ад узроўню псіхалагічнай культуры. Студэнцкі псіхалагічны клуб (СПК), арганізаваны на базе нашай службы, вось ужо 12 гадоў карыстаецца нязменнай папулярнасцю ў студэнтаў. Сюды імкнуцца тыя, хто выказвае цікавасць да псіхалогіі, жадае знайсці адна­думцаў,...