Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Вечар прыгажосці: у БДУ выбралі «Каралеву студэнцтва – 2023»

Фінал конкурсу праходзіў у Ліцэі БДУ 2 сакавіка. 10 студэнтак з розных факультэтаў змагаліся за званне «Каралевы студэнцтва БДУ», але ўладальніцай кароны стала толькі адна. Арганізатары мерапрыемства заявілі слоган «Поўня прыгажосці». Сцэна канцэртнай залы на вечар ператварылася ў начное неба, упрыгожанае загадкавым месяцам і бліскучымі «зорачкамі» – удзельніцамі конкурсу. Каб вызначыць сярод дзяўчат пераможцу, конкурс праводзілі ў некалькі этапаў: прамоўніцкае...

З чаго пачынаецца сучаснае кітайскае мысленне, у тым ліку і эстэтычнае?  

  Пачатак фарміравання менавіта сучаснай кітайскай думкі прыходзіцца на мяжу ХІХ‑ХХ стагоддзяў — час, калі перад краінай узнікла сапраўдная небяспека нацыянальнай катастрофы. Яшчэ на пачатку ХІХ ст. цяжка было ўявіць, што Кітай, які не меў ніякай патрэбы ў імпарце замежных ідэй, стыляў, прадуктаў, які пагардліва ставіўся да ўсяго «варварскага», Кітай, якім цікавіліся і інтэлектуалы, і камерсанты Захаду, а ўсё кітайскае...

Аб’явы ў газеце №2(2267) ад 22 лютага 2023 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №2(2267) ад 22 лютага 2023 года  (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).    

Дыялогавыя пляцоўкі, студэнцкія даклады, квэст, чытанне вершаў: як у БДУ святкавалі Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы адзначалі ў БДУ на працягу тыдня, што ўжо стала добрай традыцыяй. Цікава, што менавіта ў гэты перыяд студэнты і выкладчыкі часцей размаўляюць па-беларуску. Карэспандэнты газеты наведалі факультэцкія мерапрыемствы, каб пачаставацца журфакаўскімі прысмакамі і паслухаць шмат цікавага на філфакаўскіх сустрэчах навукоўцаў. Адкрыццё Тыдня роднай мовы правялі ў фармаце дыялогавай пляцоўкі «Беларуская мова – духоўны пашпарт народа». Як гэта...

«Быць добрым з людзьмі». Юбіляр Мікалай Труш расказвае пра свой навуковы шлях і жыццёвыя прынцыпы

Барацьбой галоўнага героя за жыццё яго прыцягвае раман А. Дзюма «Граф Монтэ-Крыста», неабыякавым таксама пакідаюць вершы А. Пушкіна і М. Лермантава, С. Ясеніна і У. Высоцкага. Але навуковы і педагагічны лёс навукоўца далёка не літаратурны: наш суразмоўца – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры тэорыі верагоднасцяў і матэматычнай статыстыкі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Мікалай Труш. Напярэдадні 75-гадовага юбілею, які...

Заснавальнікі клуба DailyGeek: «У нас заўсё­ды знойдзец­ца, з кім пагуляць, не абавязкова загадзя шукаць кампанію»

Любы, хто толькі захоча, можа адчуць сябе шпіёнам, баявым магам або шэрыфам на Дзікім Захадзе. Для гэтага трэба ўсяго толькі спусціцца ў падвал факультэта міжнародных адносін у суботу з 16.00 да 21.00 – у гэты час клуб настольных гульняў DailyGeek праводзіць штотыднёвую гульнятэку.  Заснавальнікі клуба і яго асноўная рухаючая сіла – загадчык культурна-масавага аддзела ўпраў­лення па справах культуры БДУ Іван...

Вышэйшая адукацыя з ухілам на практычны досвед: музейныя крэатыўшчыкі гістфака

Хлопцы і дзяўчаты са студэнцкага гуртка MUSEUM кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў гістфака БДУ не толькі любяць расказваць пра мінулае, але і прымушаюць гаварыць рознымі галасамі саму гісторыю. Кафедра этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў рыхтуе спецыялістаў па напрамку «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» – адсюль выходзяць прафесіяналы, якія спецыялізуюцца на турызме, захаванні і інфармацыйным суправа­джэнні аб’ектаў культурнай спадчыны,...