Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: гісторыі бе­ларускай мовы, міжнародных адносін, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ:  бія– і нанамеханікі, тэарэтычнай і прыкладной механікі, нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі, гісторыі беларускай літаратуры, класічнай філалогіі, банкаўскай эканомікі, інавацыйнага мене­джменту, экалагічнага і аграрнага права, крыміналістыкі, дзяржаўнага кіравання, кры­мінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, міжнародных эканамічных адносін, тэорыі і практыкі перакладу, СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕД­РАЎ: ...

Беларускія эксперты прынялі ўдзел у пасяджэнні назіральнай групы Балонскага працэсу

У Люксембургу прайшло пасяджэнне назіральнай групы Балонскага працэсу (НГБП). У ім прынялі ўдзел начальнік аддзела міжнародных праграм і праектаў УМС БДУ Аляксандр Рытаў і прарэктар МДЛУ Алена Бяценя. Усяго ж у мерапрыемстве бралі ўдзел 86 дэлегатаў. Нагадаем, назіральная група па Балонскім працэсе (абрэвіятура на англійскай мове – BFUG — заўв. Рэд.) складаецца з прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Балонскага працэсу плюс Еўрапейскай...

Выязны адукацыйны семінар для старастаў 1 курса “Ты-стараста”

Вы калі-небудзь задумваліся над тым, што магло б аб’яднаць такія вядомыя серыялы, як Sherlock, The Simpsons, “Брыгада”, “Клон” і Power Rangers? Нават выказаць здагадку не можаце? Не дзіўна! Вы не былі на 9 выязным адукацыйным семінары для старастаў навучальных груп 1 курса ‘Ты стараста’. Выдалася пахмурна-дажджлівая раніца. Гуд матораў аўтамабіляў, якія спяшаюцца і раствараюцца за гарызонтам, перарываўся грукатам колаў валізак...

Дзе ўбачыць экстрым і пазагараць па восені?

Літаральна. На прыродзе ў канцы верасня. Не, не за мяжой, а амаль што ў Мінску. “На БДУ- FEST 2015”—адкажу я. Але ўсё па парадку. … На базе Мінскага гарадскога адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Лідар» 18 верасня праводзіўся Першы Фестываль актыўнага ладу жыцця нашага ўніверсітэта “БДУ ФЭСТ 2015 года»! Пятніца выдалася надзвычай спякотнай. Стоўбік тэрмометра з самага ранку паказваў 27 градусаў. Каб студэнтам...

Студэнт юрыдычнага факультэта БДУ Максім Сцефановіч пра палітыку, запатрабаваных спецыялістаў і ўкраінска-грузінскі досвед

У кастрычніку юрыдычны факультэт БДУ адзначае 90-годдзе. Больш за 3 тысячы студэнтаў вучацца па трох асноўных спецыяльнасцях: правазнаўства, эканамічнае права, паліталогія. Студэнт факультэта Максім Сцефановіч распавёў газеце “Універсітэт” пра свае поспехі і планы на будучыню. Пра ўсвядомленасць выбару Максім вывучаю паліталогію і цікавіцца палітычныя ідэалогіяй і палітычнай тэорыяй, статыстычнымі даследаваннямі. Да паліталогіі Максім прыйшоў цалкам усвядомлена. “Ёсць і тыя, хто...

Класічная латынь яднае народы і стагоддзі

У сярэдзіне 16 стагоддзя Беларусь, якая з’яўлялася тэрытарыяльным ядром Вялікага Княства Літоўскага, была шчыльна інтэгравана ў духоўнае жыццё Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Здаралася, што выдатныя літаратары і вучоныя з Захаду пакідалі ахопленыя міжусобнымі або рэлігійнымі войнамі родныя мясціны і кіраваліся ў землі нашых продкаў, дзе ўжо сфарміраваліся рэальныя асяродкі гуманістычнай культуры і дзе яны мелі шанс знайсці прымяненне сваім ведам...

Мая краіна Беларусь. А ці ведаеце вы, што…

Беларуская мова вельмі самавітая Беларускі філолаг Ф.М. Янкоўскі вызначыў паміж беларускай і рускай мовамі 27 фанетычных адрозненняў, 43 марфалагічныя і болей за два дзясяткі сінтаксічных. Не кажучы ўжо пра лексічныя, якіх вялікае мноства. Таму здзіўляе, што некаторыя расійскія філолагі адносяць беларускую мову да «гаворкі» рускай мовы. Прычым на падставе ўсяго 8 фанетычных адрозненняў і некалькіх іншых слоў ужо абвяшчаецца наяўнасць...

Рэктар СПбГУП Аляксандр Запясоцкі: “Вышэйшая адукацыя не для кожнага, трэба даказаць сваё права на яе”

  Напрыканцы мінулага тыдня ў Мінск прыехаў рэктар Санкт-Пецярбургскага гуманітарнага ўніверсітэта прафсаюзаў Аляксандр Сяргеевіч Запясоцкі. Тут ён падпісаў дамову пра партнёрства з БДУ і правёў лекцыю пра сучасную адукацыю на факультэце філасофіі і сацыяльных навук. У саміх гэтых падзеях нічога звышардынарнага няма. Рэктары іншых ВНУ часта прыязджаюць у БДУ, а дамова пра супрацоўніцтва – толькі дэкларацыя пра намеры. А вось...

22-ы кінафестываль “Лістапад” пройдзе ў Мінску з 6 па 13 лістапада

Паказы стужак нацыянальных кінашкол 22-га ММКФ “Лістапад” пройдуць у кінатэатры “Мір” з 7 па 9 лістапада. Рэжысёры з 6 краін свету прымуць удзел у конкурсе нацыянальных кінашкол 22-га ММКФ “Лістапад”. Прадстаўнікі 8 кінашкол Беларусі, Расіі, Эстоніі, Чэхіі, Польшчы і Кубы пазмагаюцца за ўзнагароду “За найлепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно”. У конкурсе будзе прадстаўлена 26 кароткаметражных і сярэднеметражных фільмаў. Праграма...

Весткі з рэктарата

СТАРШЫНЁЙ Саюза жанчын БДУ абрана прафесар філалагічнага фа­­культэта Ірына Кaзакова. На­мес­нікамі прызначаны: па агульных пытаннях Ала Буціна (нам. дырэктара ФБ), па міжнародных сувязях – Ірына Алюніна (старшы выкладчык гістарычнага факультэта). Справаздачна-выбарная канферэнцыя саюза адбылася ўлетку бягучага года. Да гэтага аргані­за­цыю ўзначальвала дацэнт ФФСН Святлана Савіна, якая стала ганаровым старшынёй. Саюз жанчын БДУ – гэта некамерцыйная арга­нізацыя, створаная ў 1999 г....

Уверх па рэйтынгу

  Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ўмацаваў свае пазіцыі ў рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету па версіі ўплывовага брытанскага агенцтва QS (THE — QS World University Rankings) і размясціўся ў групе вышэйшых навучальных устаноў, якія займаюць 421-430 пазіцыю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ужо другі год запар уваходзіць у топ-500 найлепшых універсітэтаў свету – у 2014 годзе вядучая ВНУ краіны займала 491-500 пазіцыю. У параўнанні...