Студэнцкі псіхалагічны клуб запрашае ў відэасалон і гульнятэку
Клубная дзейнасць Псіхалагічнай службы БДУ зарэкамендавала сябе як эфектыўная форма развіцця псіхалагічнай культуры студэнтаў. Якасць вашага жыцця, поспехі ў прафесійнай дзейнасці, асабістае шчасце шмат у чым залежаць ад узроўню псіхалагічнай культуры. Студэнцкі псіхалагічны клуб (СПК), арганізаваны на базе нашай службы, вось ужо 12 гадоў карыстаецца нязменнай папулярнасцю ў студэнтаў. Сюды імкнуцца тыя, хто выказвае цікавасць да псіхалогіі, жадае знайсці аднадумцаў,...