Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Адзін з заснавальнікаў міжнароднага турніру СТЭНД Іван Рэзнікаў: “Калі студэнт сапраўды хоча чагосьці дамагчыся, ён дамагаецца” (+вiдэа)

У маі гэтага года хімічны факультэт БДУ разам з Акадэміяй навук упершыню прымалі студэнцкі турнір прыродазнаўчанавуковых дысцыплін, або проста СТЭНД. СТЭНД – гэта пляцоўка для камандных спаборніцтваў у галіне хіміі, фізікі і біялогіі для рускамоўных студэнтаў. Праект дэбютаваў зусім нядаўна, сабраўшы 14 каманд з Беларусі, Расіі і Украіны, і абяцае стаць буйной падзеяй у свеце прыродазнаўчых навук з шэрагу прычын....

Апытанне: якія кнігі чытае моладзь?

       Усё часцей можна чуць ад старэйшага пакалення: «Моладзь зусім не любіць чытаць!». Ці так гэта? Мы правялі апытанне сярод моладзі, і вось што ў нас атрымалася. У апытанні ўдзельнічала 140 чалавек ва ўзросце 18–25 гадоў. Варта адзначыць, што самі апытаныя лічаць, што і яны, і іх аднагодкі з розных прычын чытаюць недастаткова шмат (70 %). У большасці...

Дзмітрый Нікановіч. Гонар і талент краіны. (+Ніколі. 2015, acoustic, cover)

Дзмітрый Нікановіч – выпускнік факультэта журналістыкі, які сёлета атрымаў прэзідэнцкую падзяку. Але гэта далёка не ўсе яго поспехі. Выпускнік з чырвоным дыпломам, спявак, журналіст, сем’янін і проста прыемны чалавек адкрыў свае эмоцыі, падзяліўся планамі на будучыню ў гэтым інтэрв’ю.  — Спачатку, хацелася б павіншаваць вас з атрыманнем дыплома і бліскучым заканчэннем універсітэта. Ці моцна хваляваліся перад уручэннем падзякі з рук...

Сумесная навукова-даследчая лабараторыя тэхналогій інтэрнэту рэчаў створана на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ пры ўдзеле кампаніі ZTE і НАН Беларусі

Подпісы пад дакументам паставілі ўдзельнікі: рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, дырэктар кітайскай кампаніі ZТЕ Тан Лухаа і дырэктар Цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі НАН Беларусі Віктар Дравіца. Лабараторыя ўвайшла у склад навукова-адукацыйнага кластара “Вялікія інфармацыйныя сістэмы”. У гэтай навукова-даследчай лабараторыі будуць выконвацца вопытна-канструктарскія і тэхналагічныя працы ў сферы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі і электроннага бізнесу. Дзейнасць новай структуры накіравана на развіццё сучасных інфармацыйна-камунікацыйных сістэм...

Ліцэісты БДУ падтрымалі ўзровень універсітэцкай біялогіі

Па выніках сёлетняй ХХVІ Міжнароднай біялагічнай алімпіяды (IBO- 2015) нашы юныя знаўцы навукі аб жывой прыродзе паўтарылі леташні вынік — заваявалі 1 сярэбраны і 2 бронзавыя медалі. Толькі героі на гэты раз новыя: “серабра” ўдастоены вучань сталічнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны Сяргей Янушкевіч, бронзавымі медалямі ўзнагароджаны навучэнцы Ліцэя БДУ Дзмітрый Патурэмскі і Дзяніс Яроцкі. Яшчэ адзін выхаванец Ліцэя БДУ...

Больш чым 2 тысячы абітурыентаў здзейснілі сваю мару – паступіць у БДУ! (+вiдэа: рэктар Сяргей Абламейка аб уступнай кампаніі 2015 /Контуры)

Напярэдадні ў ВНУ краіны завяршыўся прыём дакументаў на дзённую бюджэтную форму навучання. Абітурыенты, якім пашчасціла стаць студэнтамі, да 1 верасня могуць уздыхнуць спакойна. Астатнім трэба вырашаць, што рабіць далей: падаваць дакументы на платнае аддзяленне або ісці ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Сёлета ў Белдзяржуніверсітэце план прыёму на дзённую бюджэтную форму навучання склаў 2.023 чалавекі (у мінулым – 2.054)....

Летняя навукова-практычная школа ў Брыганціне сабрала 300 вынаходлівых школьнікаў з усёй краіны (+відэа)

Трыста школьнікаў з Беларусі не захацелі гэтым летам раз’язджацца па бабулях і дзядулях, а прысвяціць час фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы і астраноміі. У лагеры “Брыганціна” для іх арганізавалі адмысловую змену ў два тыдні, так званую Рэспубліканскую летнюю навукова-даследчую школу навучэнцаў і настаўнікаў. Разам з хлопцамі і дзяўчатамі двухтыднёвы навуковы марафон пройдуць іх важатыя і настаўнікі – студэнты, магістранты, выкладчыкі БДУ і...

20 мільёнаў за праект мабільнай прылады з элементамі сістэмы ачысткі паветранага асяроддзя

У БДУ падведзены вынікі конкурсу на атрыманне гранта на рэалізацыю студэнцкага праекта. Першае месца і ўзнагарода ў 20 млн рублёў атрымаў першакурснік факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ Мікіта Мішчанка. Яго праект “Мадэль мабільнай прылады з элементамі сістэмы ачысткі і абеззаражання паветранага асяроддзя” прызначаны для замкнёных прастор. Гаворка ідзе пра неабходнасць падтрымліваць экалагічнае паветранае асяроддзе ў офісе ці кватэры на...

Як святкуюць Дзень Незалежнасці студэнты БДУ: i ў коле сям’i, i з сябрамi на трэнiроўцы, i на iндыйскiм фестывалі фарбаў

Першая пятніца месяца стала яшчэ больш доўгачаканай для беларусаў дзякуючы Дню Незалежнасці, які ў нашай краіне штогод адзначаюць 3 ліпеня. Добрае надвор’е было на баку жыхароў сталіцы, таму, узброіўшыся добрым настроем, газета “Універсітэт” адправілася ў цэнтр горада, каб даведацца, чым ён жыў у гэты святочны дзень. Нягледзячы на ​​тое, што парада з удзелам ваеннай тэхнікі ў гэты раз не было...

Весткі з рэктарата

ДАМОВА пра ўзаемнае супрацоў­ніцтва падпісана паміж БДУ і Універсітэтам «Business Academy» (Нові-Сад, Сербія). Прадугледжваецца ўзаемадзеянне ў адукацыйнай, педагагічнай і навукова-даследчай дзейнасці. Дакумент пад­пі­салі рэктар БДУ Сяргей Абламейка і віцэ-прэзідэнт Савета Універсітэта «Business Academy» Марка Царыч. * * * ДЗЯРЖАЎНЫМІ ўзнагародамі ўша­­наваны супрацоўнікі БДУ. Медалём Францыска Скарыны ўзнага­род­жаны загадчык кафедры інфар­ма­цыйных сістэм кіравання ФПМІ Віктар Краснапрошын. Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнага­ро­джаны...

Першы выпуск англамоўнай магістратуры ў БДУ

На факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася першая абарона магістарскіх дысертацый, выкананых на англійскай мове. Аўтарамі навуковых прац выступілі магістранты – грамадзяне Германіі, Кітая, Ірака, Лівіі, Казахстана. На працягу двух гадоў яны навучаліся ў англамоўнай магістратуры ФМА БДУ па спецыяльнасці “Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі”. Тэматыка дысертацый закранала цэлы шэраг актуальных праблем сучасных міжнародных адносін і знешняй палітыкі розных дзяржаў....