Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Людміла Хухлындзіна: як будаваць міжнародныя адносіны і паспяваць здзіўляць гасцей новымі рэцэптамі з фэйсбука

Людміла Міхайлаўна Хухлындзіна, начальнік Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай працы БДУ, нарадзілася ў г. Марыупалі, Украіна. Калі была ў старэйшых класах, прыязджала з мамай у Беларусь да сваякоў. Натхнілася Мінскам і пасля школы прыехала паступаць на гістфак БДУ. — Чаму Вы абралі гістфак? — Тут паўплываў выключна мой настаўнік гісторыі Алена Аляксандраўна Калікіна. Так атрымалася, што ў 9 класе яна...

Прафесар Міхаіл Кроль – асабісты ўрач Леніна і заснавальнік медфака БДУ

Нядаўна споўнілася 136 гадоў з дня нараджэння вялікага савецкага навуковага, бліскучага неўрапатолага і клініцыста, таленавітага педагога, акадэміка АН БССР, члена-карэспандэнта АН СССР, заслужанага дзеяча навукі БССР, доктара медыцынскіх навук, прафесара Міхаіла Барысавіча Кроля. Менавіта з імем гэтага выбітнага чалавека звязана станаўленне вышэйшай медыцынскай адукацыі і медыцынскага друку ў Беларусі, што першапачаткова было арганізавана ім на медыцынскім факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Нарадзіўся...

Прамоўца за навуку і адукацыю. Юрыст Юрый Смірноў паспрыяў росквіту беларускага інтэлектуальнага патэнцыялу ў часы СССР

Прапануем інтэрв’ю са славутым прадстаўніком юрыдычнай навукі БДУ Юрыем СМІРНОВЫМ – шматгадовым дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, памочнікам легендарнага П. М. Машэрава, загадчыкам аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ, які да таго ж стаў першым у гісторыі юрыдычнага факультэта БДУ кандыдатам навук па працоўным праве. Ю. П. Смірноў – адзіны з юрыстаў, хто ўдастоены двух ордэноў Працоўнага Чырвонага Сцяга і...

Мінск у першыя дні вайны (з дзённіка студэнта БДУ Міколы Лобана)

22 чэрвеня – змрочная дата для Беларусі. У гэты дзень мірнае жыццё нашых гарадоў і вёсак раптоўна было парушана. Наперадзе будзе мужнае народнае супраціўленне ворагу на фронце, у партызанах, у падполлі, але першыя дні вайны для ўсёй краіны – гэта толькі прадчуванне вялікай трагедыі, усведамленне масштабаў узніклай пагрозы. Пра гэтыя дні нам сведчаць успаміны ўдзельнікаў тых падзей, аднак найбольшую цікавасць...

Уладзімір Барышэўскі. Вучоны з сусветнай вядомасцю

1 ліпеня споўнілася 75 гадоў выбітнаму навукоўцу-фізіку Уладзіміру Барышэўскаму, заслужанаму дзеячу навукі Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі. Яго жыццёвы шлях можа служыць прыкладам для маладых людзей, якія пачынаюць сваю навуковую дзейнасць. У.Р. Барышэўскі скончыў фізічны факультэт БДУ ў 1962 г. Вучыўся ў аспірантуры Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў у г. Дубна. У 1965 г. абараніў у БДУ кандыдацкую дысертацыю. У 1974 г....

Баль выпускнікоў прайшоў 25 чэрвеня ў БДУ (+вiдэа)

На гэту імпрэзу былі запрошаны каля 600 чалавек. Усяго сёлета дыпломы БДУ атрымалі звыш 4,5 тыс. маладых людзей. З іх больш за 3 тыс. скончылі дзённае аддзяленне і каля 1,3 тыс. – завочнае. З віншавальным словам выступіў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Аб­ламейка. Асаблівую святочнасць вядучаму ўніверсітэту Беларусі надаў парад дэканаў у мантыях і канфедэратках. Ва ўрачыстай атмасферы самым годным выпускнікам...

Узнагароды еўрапейскіх гульняў. Спартыўныя дасягненні нашых студэнтаў

Студэнты БДУ заваявалі залаты і два бронзавыя медалі на Еўрапейскіх гульнях у Баку і тым самым зрабілі важкі ўнёсак у скарбонку нацыянальнай зборнай. Першакурсніца юрыдычнага факультэта Алена Амялюсік стала пераможцай у жаночай шасейнай гонцы і прынесла другое «золата» беларускай велакамандзе пасля «пачыну» Васіля Кірыенкі у «раз­дзелцы». Дыстанцыю працягласцю 120,7 км новаспечаная чэмпіёнка пераадолела за 3 гадзіны 20 мін. 36 сек....

Cанаторыю-прафілакторыю быць!

4 чэрвеня адбылася сустрэча-нарада прадстаўнікоў студэнцкага прафкама і адміністрацыі санаторыя-прафілакторыя БДУ з удзелам прарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Уладзіміра Суворава. На ёй была абмеркавана праца дадзенай установы і вызначаны кірункі яе дзейнасці. Санаторый-прафілакторый на сустрэчы прадстаўлялі галоўны ўрач Дзяругіна Вольга Аляксанд­раўна, урач-тэрапеўт Шорах Але­на Уладзіміраўна і галоўная мед­сястра Шкурдзэ Тамара Аляксан­д­раўна. Праца санаторыя памянялася з пераездам. Да мінулага...

Справа на радасць ва ўтульным доме

28 мая ў актавай зале інтэрната № 4 адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу на найлепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў інтэрнатах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Варта адзначыць, што гэта было не простае мерапрыемства, а сапраўднае свята, на якім не толькі падвялі вынікі конкурсу, які праходзіць адзін раз у два гады, але і вызначылі пераможцаў у 10 розных намінацыях. На мерапрыемства былі...

Дыскатэка, вогнішчы, гітары, песні – цудоўная атмасфера на “Высокім беразе”

Турыстычны злёт студэнтаў БДУ прайшоў з 22 па 25 мая на турбазе “Высокі бераг”. У злёце прынялі ўдзел 150 студэнтаў, якія прадставілі 12 факультэцкіх каманд і зборную студэнцкага гарадка.  Праграма мерапрыемства была насычанай і рознабаковай. Новаўвядзеннямі гэтага года сталі конкурс капітанаў, які пройдзе ў жанры “стэндап” (сольнае гумарыстычнае выступленне перад жывой аўдыторыяй) на тэму “Я ў БДУ”, прадстаўленне найважнейшых падзей...

БДУ ў СМІ Беларусі

Візіт прэзідэнта Індыі ў БДУ – БелаПАН (02.06), mail.ru, АТН (БТ-1), Мінск 24-ДОК, АНТ, СТБ, БелТА, 21.by, nv-online.info/by, megacat.by (03.06), «Настаўніцкая газета» (06.06), nastgaz.by (08.06). Пра правядзенне ў БДУ Міжнароднага летняга ўніверсітэта юрыстаў – megacat.by (01.06), БелаПАН (02.06), БелТА, радыё «Сталіца» (23.06). У БДУ распрацавана новае інтэлектуальнае пасведчанне супрацоўніка – БелТА, Interfax.by, megacat.by (01.06.), «Савецкая Беларусь», sb.by, радыё «Сталіца», БелаПАН,...