Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


Весткі з рэктарата

ЗАГАДАМ Міністэрства адукацыі нашай краіны № 393 ад 8 чэрвеня 2015 г. у склад комплекса БДУ з 1 верасня ўключаецца ў якасці юрыдычнай асобы ўстанова адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагіч­ны інстытут імя А. Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсі­тэта. У цяперашні час у структуру МДЭІ ўваходзяць факультэт мані­торынгу навакольнага асяроддзя, факультэт экалагічнай медыцыны,  курсы дадатковай адукацыі для  да­рослых. Праграма павышэння кваліф­і­кацыі «Арганізацыя...

Студатрад БДУ: Чыста зроблена!

Калі гаворка зойдзе пра студатрады, уяўленне ў першую чаргу малюе дзяцей, якія энергічна кладуць цэглу і цягнуць тачку з пяском. Чамусьці  адразу думаеш пра будоўлю, хоць, як паказвае практыка, кірункаў, дзе могуць прыкласці свае сілы студэнты, нямала. Апроч будаўнічых, гэта педагагічныя, сельскагаспадарчыя, сэрвісныя атрады. Апошніх наогул вялікае мноства. Дзіва што! Паняцце сэрвісу ўсёабдымнае – ад рамонту тэхнікі да працы ў...

Больш за 70 % – новая рэальнасць студгарадка

Бадай, жнівень – адзін з самых напружаных месяцаў у працы студэнцкага гарадка. Бо зусім хутка калідоры інтэрнатаў напоўняцца толькі што прыбылымі студэнтамі. У прыёмнай час ад часу звініць тэлефон, кожны хоча даведацца, ці атрымае ён запаветны пакой. Намеснік прарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Міхаіл ЧАРАПЕННІКАЎ паразмаўляў і з намі. – Што можна сказаць пра засяленне–2015? – За апошнія...

30 замежнікаў з 8 краін прыехалі вывучаць беларускую мову і культуру на Міжнародную летнюю школу беларусістыкі (+відэа)

Група з’ехалася ў панядзелак. Большасць — гэта маладыя лінгвісты з Венгрыі, Чэхіі, Германіі, Рэспублікі Польшчы, Славацкай Рэспублікі, Расіі, Кітая, Японіі, для якіх беларуская мова выклікае прафесійную цікавасць. Адкрыццё адбылося ў аўторак у будынку Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. Наперадзе гасцей і гаспадароў чакае напружаная праца, якая працягнецца да сёмага верасня. І пачалася яна ужо адразу пасля урачыстага адкрыцця. Хлопцаў і...

Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка віншуе з Днём ведаў!

Дарагія першакурснікі, студэнты, аспіранты і калегі! Ад усёй душы віншую з Днём ведаў! Пачатак новага навучальнага года заўсёды адзначаны радаснымі пачуццямі, асаблівымі чаканнямі і надзеямі. 1 верасня – гэта светлае свята, якое ўслаўляе веды як рухальную сілу грамадскага развіцця. На працягу ўсёй сваёй амаль векавой гісторыі БДУ з’яўляецца вядучым айчынным адукацыйна-навуковым і інтэлектуальным цэнтрам. Яго дзейнасць забяспечваеце вы – таленавітыя...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: нямецкага мовазнаўства, тэхналогій камунікацыі, ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ:  лазернай фізікі і спектраскапіі, фізічнай хіміі, рускай мовы, англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: фізічнай інфарматыкі і атамна-малекулярнай фізікі, фізічнай электронікі і нанатэхналогій, радыёфізікі і лічбавых медыятэхналогій, дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу, агульнай матэматыкі і інфар­матыкі, мікрабіялогіі, фізічнай хіміі, агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі, псіхалогіі,...

БДУ ў СМІ

Прыёмная кампанія–2015 21.by (01.07), zviazda.by (12.06), «Рэспубліка» (16.06), «Камсамольская праўда», (17.06, 17.07, 22.07), СТБ, gazetaby.com (19.06), Мінск 24 ДОК (24.06), 21.by (06.07), «Мінскі кур’ер», mk.by, БелТА, sb.by, БТ-1 (08.07), «СБ-Беларусь сёння», kv.by, БТ-1 (09.07), 21.by (11.07), БТ-1, АНТ, Мінск 24 ДОК, БелТА, kp.by, БТ-1/Панарама, СТБ (15.07), СТБ, 21.by, «СБ-Беларусь сёння» (18.07), belniva.sb.by, interfax.by (20.07), «Народная газета» (24.07), БелТА (26.07), interfax.by...

Нашы юбіляры

3 верасня Мальцэвіч Таццяна Васільеўна, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі мовы і літаратуры 4 верасня Васільеў Ігар Леанідавіч, дацэнт кафедры тэорыі функцыі 6 верасня Хлудзееў Іван Іванавіч, ст. нав. супр. НДЛ біяфізікі і біятэхналогіі 10 верасня Чаеўская Марына Канстанцінаўна, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы 13 верасня Аджаеў Уладзімір Барысавіч, заг. кафедры фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі 14 верасня Карпенка Алена Міхайлаўна,...

Наваз Шарыф – ганаровы прафесар БДУ (+вiдэа)

Прэм’ер-міністр Ісламскай Рэспублікі Пакістан Наваз Шарыф стаў ганаровым прафесарам БДУ. Дыплом і мантыю ганаровага прафесара высокапастаўленаму госцю ўручыў 11 жніўня рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Богуш, члены Савета БДУ, а таксама супрацоўнікі ВНУ. Гэтага звання Наваз Шарыф удастоены за вялікі асабісты ўнёсак ва ўма­цаванне і развіццё ўсебаковых сяброўскіх адносін...

Святочныя мерапрыемствы ў гонар Дня ведаў пачынаюцца ў БДУ 1 верасня (+вiдэа)

Сцэнарый гэтага асаблівага першага дня восені ўключае разнастайныя па стылі і  жанры мерапрыемствы: ад «фірмовага» парада дэканаў БДУ да запуску ў неба паветраных шароў. Галоўнае – па традыцыі гэты першы во­сеньскі дзень прысвечаны нашым перша­курснікам! Афіцыйная частка адбудзецца ва ўнутраным дворыку ВНУ. Тут прагучыць віншаванне ад рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі, а таксама пажаданні ад дэканаў, выкладчыкаў і лідараў студэнцкіх...

Як рыхтавацца да ЦТ, каб паступіць на спецыяльнасць мары. Стабальнікі–2015 дзеляцца досведам

Як рыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання, каб атрымаць высокія балы і паступіць у прэстыжную ВНУ? Стабальнікі–2015 распавядаюць пра тое, ці варта звяртацца да паслуг рэпетытара, на што рабіць упор у падрыхтоўцы і ці атрымалася паступіць на жаданыя спецыяльнасці тым, хто паказаў на ЦТ максімальны вынік. Адразу два сертыфікаты са ста баламі на ЦТ атрымаў выпускнік першай брэсцкай гімназіі Павел Меркіс. На...