Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


БДУ аб’яўляе прыём  у аспірантуру і дактарантуру

БДУ аб’яўляе прыём у аспірантуру і дактарантуру

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, павінны мець: вышэйшую адукацыю; схільнасць да навуковых даследаванняў, рэкамендацыю савета  факультэта (для тых, хто паступае ў год заканчэння навучання) або досвед практычнай працы не меншы за два гады на пасадах, што патрабуюць наяўнасці вышэй­шай адукацыі; для тых,  хто паступае на дзённую ці завочную форму навучання: здадзеныя кандыдацкія іспыты (замежная мова, філасофія і метадалогія навукі) і...

Нашы юбіляры

01 ліпеня Каваленка Анатоль Уладзіміравіч, дацэнт кафедры тэарэтычнай і істытуцыянальнай эканомікі 05 ліпеня Каўшэвіч Таццяна Уладзіміраўна, начальнік Галоўнага ўпраўлення бухгалтарскага ўліку і фінансаў 06 ліпеня Шасцярнёва Лілія Георгіеўна, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання 09 ліпеня Самахвалаў Дзмітрый Сяргеевіч, дацэнт кафедры крыніцазнаўства 12 ліпеня Меленец Юрый Вітальевіч, дацэнт кафедры тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыкі 21 ліпеня Мелех Ала Уладзіміраўна, дырэктар...

На шляху да эліты: як “Зорка-БДУ” хоча прабіцца ў вышэйшую лігу

Сталічная “Зорка-БДУ была заснавана ў той жа 1996 год, калі пачыналася адраджэнне барысаўскага БАТЭ. Але лёсы двух клубаў розныя. Цяпер “Зорка-БДУ” справядліва лічыцца ветэранам беларускага футбола. Прычым на ўсіх узроўнях. За ўвесь час існавання “студэнты” паспелі засвяціцца ва ўсіх трох дывізіёнах чэмпіянату Беларусі. Прычым пачыналася ўсё для “Зоркі-БДУ” даволі спрыяльна: за чатыры сезоны каманда прабілася ў лігу на ранг вышэйшую,...

Як навучыцца жыць без трывогі і страху

  Значныя не нашы страхі і не наша трывожнасць, а то, як мы да іх ставімся.   Страхі набываюцца намі ў паўсядзённым жыцці, яны з’яўляюцца з-за нашых трывог і асцярог, фарміруюцца з лёгкага пачуцця ў моцную фобію, якая атручвае жыццё. Хтосьці баіцца лётаць, хтосьці баіцца павукоў ці вады, боязь замкнёнай прасторы, знаёмствы і публічных выступленняў, вышыні, начальніка і цёмных завулкаў...

Уладальнік малой Крыштальнай савы “Што? Дзе? Калі?” Антон Іокаў: “Перад гульнёй спяваем першую частку песні “Капітал” (+відэа)

Калі глядзіш тэлевізар, здаецца, што людзі, якіх нам паказваюць, недасягальныя, далёкія ад простых людзей. Газета “Універсітэт” разбурае стэрэатыпы. Уладальнікам малой Крыштальнай савы вясновай серыі гульняў “Што? Дзе? Калі?” у Беларусі студэнт ФПМІ Антон Іокаў падзяліўся сваімі невялікімі сакрэтамі.  — Антон, скажы, як патрапіў у элітарны клуб? — Да моманту, калі мяне паклікалі на адбор у беларускі тэлеклуб, я ўжо паспеў...

Зразумейце нас… Споведзь абітурыена

Як жа цяжка быць выпускніком. Кожны дзень пачуваешся пад шматтонным прэсам настаўнікаў і бацькоў. Жудасна складаныя тэсты, велізарныя хатнія заданні, рэпетытары, пастаяннае бацькоўскае “вучыся!”. А калі да гэтага дадаюцца праблемы з аднакласнікамі ці на любоўным фронце – адчуваеш стан блізкі да нервовага зрыву. Вельмі важна, каб у вырашальны момант побач апынуўся хтосьці з родных ці блізкіх, хто хоць бы абняў...

Карту з інтэлектам прэзентавалі ў БДУ (+відэа)

Цырымонія падпісання дамовы пра выпуск першай партыі шматфункцыянальных інтэлектуальных пасведчанняў супрацоўнікаў БДУ адбылася 4 чэрвеня. Новае пасведчанне распрацавана спецыялістамі БДУ, ААТ «Белін­вест­банк» і групай беларускіх прыватных кампаній на аснове міжна­роднай плацёжнай карты Master Card. Дадзеная ўнікальная пластыкавая карта аб’ядноўвае ў сабе тры функцыі. Па-першае, гэта ідэнты­фікацыйнае пасведчанне, на якое наносяцца фатаграфія і тэкст. Па-другое, гэта магчымасць элект­ронна-лічбавага подпісу, з дапа­могай...

Фундаментальная бібліятэка: погляд студэнта

Ні для кога не сакрэт, што становішча біб­ліятэк у сучасным грамадстве не самае лепшае. Калос культуры, які трывала стаяў не адну тысячу гадоў, у стагоддзе інфармацыйных тэхналогій займеў гліняныя ногі і пахіснуўся. Ніводны сацыяльны інстытут не па­пакутаваў у выніку інфар­мацыйнага буму так моцна, як бібліятэка. Навукоўцы наперабой спрачаюцца, чаму так адбылося, а біблія­тэ­ка­рам даводзіцца выяўляць не­звычайную вынаход­лі­васць, каб ізноў прыцягнуць...

Турцыя – Паўднёвая Карэя, альбо Некалькі спосабаў распавесці свету пра Беларусь (+відэа)

  Беларуска-турэцкі інфармацыйна-адукацыйны цэнтр створаны факультэтам даўніверсітэцкай адукацыі БДУ ў г. Анталія (Турэцкая Рэспубліка) на базе турэцкага прадпрыемства «Сenk Sarkut can aktif yurt disi egitim danismanligi». У адкрыцці бралі ўдзел першы сакратар пасольства нашай краіны ў Турцыі Уладзімір Салаўёў і прад­стаўнікі турэцкага турыстычнага бізнесу. Дэлегацыю БДУ ўзначаліў намеснік дэкана факультэта даўні­версітэцкай адукацыі Аляксандр ЖУК, які распавёў нам пра сітуа­цыю на...

Новая хваля. Дванаццаць студэнтаў і магістрантаў БДУ ганараваны званнем лаўрэатаў ХХI Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў

Цырымонія адбылася 3 чэрвеня ў БДЭУ. У святочнай атмасферы маладых таленавітых даследчыкаў павіншавалі міністр адукацыі Бе­ларусі Міхаіл Жураўкоў, прад­стаўнікі НАН Беларусі, Дзяр­жаў­нага камітэта па навуцы і тэх­на­логіях нашай краіны і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Званне лаўрэатаў ХХI Рэспублі­канскага конкурсу навуковых прац студэнтаў атрымалі 12 прадстаў­нікоў БДУ: Іван Рэзнікаў і Мікалай Малашчонак – магістранты хіміч­нага факультэта, чацвёртакурснік фізічнага факультэта і магістрант...

Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы – ганаровы прафесар нашага ўніверсітэта (+вiдэа)

У БДУ адкрыта галерэя, прысвечаная вядомым дзеячам, якія зрабілі ўнёсак у развіццё сусветнай палітыкі і навукі. Першым у сувязі з візітам прэзідэнта Індыі ва ўніверсітэцкім дворыку ўсталяваны бюст Махатму ГАНДЗІ.     Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы ўпершыню наведаў Беларусь. Гэта вялікая палітычная падзея не абышла і наш універсітэт. Ва ўра­чыстай атмасферы 3 чэрвеня адбылося адкрыццё помніка Махатму Гандзі – нацыяналь­наму герою...