Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Класічная школа акадэміка Карзюка

Споўнілася 70 гадоў выбітнаму навукоўцу, таленавітаму арганізатару і педагогу, акадэміку НАН Беларусі, прафесару кафедры матэматычнай кібернетыкі механіка-матэматычнага факультэта Віктару КАРЗЮКУ. В. І. Карзюк нарадзіўся 4 красавіка 1945 г. у вёсцы Петрашунцы Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1961 г. паступіў на матэматычны факультэт БДУ. Ён ужо ў студэнцкія гады пачаў навуковыя даследаванні ў галіне агульнай тэорыі ўраўненняў з...

Музыка i духоўнасць. Прагучаў X форум студэнцкіх хароў “Папараць-кветка – 2015”

X Міжнародны форум студэнцкіх хароў “Папараць-кветка БДУ”, дзе выступілі 8 харавых калектываў і больш за 250 удзельнікаў з Беларусі, Літвы і Расіі, завяршыўся на сцэне канцэртнай залы “Верхні горад”. У самы першы дзень форуму быў праведзены першы конкурс “Духоўная музыка”, дзе калектывы ў прамяністай атмасферы архікафедральнага касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі выканалі такія шэдэўры, як “Ave Maria” Я. Аркадэльта, “Святы...

На стэндавай канферэнцыі падведзены вынікі студэнцкага турніру прыродазнаўча-навуковых дысцыплін

Гэта навуковае спаборніцтва ўпер­шыню праходзіла з 4 па 8 мая на пляцоўках БДУ і Нацыянальнай ака­дэміі навук Беларусі. Першае месца заваявала каманда Хар­каўскага нацыянальнага ўніверсі­тэта імя В. Н. Каразіна. Другімі сталі студэнты МДУ імя М. В. Ламаносава. «Бронзавым» прызёрам прызнана зборная Белгарадскага ўніверсітэта. У фінале каманды за адну гадзіну, карыстаючыся роз­нымі крыніцамі інфармацыі, апера­тыўна распрацавалі план па абароне насельніцтва ад...

Прафесарскі сход за дыферэнцыраванае навучанне. Гутарка з старшынёй прэзідыўма ПС Анатолем Зелянковым

Прафесарскі сход БДУ, у складзе якога каля 300 прафесараў і дактароў навук, сапраўды вельмі важная частка ўніверсітэцкай супольнасці, якая валодае ўнікальнымі кампетэнцыямі, высокім прафесійным патэнцыялам і безумоўным маральным аўтарытэтам. Мы сустрэліся з яго новым старшынёй доктарам філасофскіх навук прафесарам Анатолем ЗЕЛЯНКОВЫМ, каб пагутарыць пра забеспячэнне якаснай вышэйшай адукацыі ў нашай краіне. – Анатоль Ізотавіч, на Пра­фе­сарскім сходзе абраны новы прэзідыум....

БДУ рухаецца да адкрытай анлайн-адукацыі. Агляд курсаў МООС

Анлайн-курсы – гэта адносна новая тэндэнцыя, якая атрымала развіццё на Захадзе, а зараз распаўсюджваецца і ў Беларусі. Навучацца ў інтэрнэце стала рэальным пры дапамозе масавых адкрытых анлайн-курсаў (МООС). Анлайн-курсы: проста, даступна, прэстыжна Седзячы дома на канапе, можна азнаёміцца з навучальнымі матэ­ры­яламі знакамітых універсітэтаў свету праз гэтыя платформы. Каб далучыцца да агульнага руху МООС, трэба толькі зарэгістравацца на адным з адукацыйных...

Беларусь далучылася да Балонскага працэсу. Што гэта за выратавальны круг?

Беларусь стала 48-й краінай, якая далучылася да Балонскай канвенцыі. Такое рашэнне прынялі міністры адукацыі дзяржаў агульнаеўрапейскай прасторы на саміце ў Ерэване. Беларускую дэлегацыю ўзна­ча­ліў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. У яе склад уваходзіў і рэктар БДУ Сяргей Абламейка. Адзначым, з моманту падачы за­яўкі Беларусі для ўдзелу ў гэтай агуль­наеўрапейскай адукацыйнай праграме прайшло амаль пяць гадоў. Айчынныя эксперты гэтым часам бралі ўдзел...

Вязынка-2015: “партызанскі бэнд”, турсцяжына і тайцзіцюань

Я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор, Сваю матку-зямлю – Беларусь! Увесь навучальны год студэнты філалагічнага факультэта мараць аб тым, каб трапіць на традыцыйны злёт філфака, які праходзіць на Вязынцы – малой Радзіме Янкі Купалы. Прадстаўнікі старэйшых курсаў расказваюць першакурснікам пра неверагодныя прыгоды і здарэнні. Заклікаюць маладое пакаленне да захавання гэтай добрай традыцыі, якая была закладзена студэнтамі і...

Зноў на прэстыжных пазіцыях: студэнты ФПМІ БДУ заваявалі 15 месца на чэмпіянаце свету па праграмаванні.

Спаборніцтвы завяр­шы­лі­ся 21 мая ў Марока. Удзель­нікамі фіналу сталі каманды 128 універсітэтаў свету. У склад каманды БДУ ўвайшлі пяцікурснікі Яўген Грыцкевіч, Аляксей Колесаў і чацвёртакурснік Аляксандр Некрашэвіч. Па ўмовах спаборніцтваў камандам былі прапанаваны 13 тэкставых задач і адзін камп’ютар. На працягу 5 га­дзін яны мусілі распрацаваць матэматычную ма­­дэль, вылічальны алгарытм і камп’­ютарную праграму і прай­сці аўтаматычнае тэсціраванне праграмы. Нашы правільна...

БДУ ў СМІ Беларусі

Пра Дні фізіка ў БДУ – kv.by, megacat.by, 1 Нацыянальны канал беларускага радыё (17.04), БелТА, Радыё «Сталіца» (21.04), БТ-1 (24.04), Zviazda.by, «Звязда» (07.05). Новы інтэрнэт-праект «Слава Героям БДУ», прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі, распрацаваны на факультэце сацыякультурных камунікацый БДУ – радыё «Сталіца», megacat.by, 21.by, БелТА, БТ-1 (17.04), АНТ (20.04), kv.by, telegraf.by (23.04), «Звязда», Zviazda.by (24.04), «Настаўнiцкая газета» (30.04). Адзінаццацікласніца Ліцэя БДУ...

Аб’явы

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад ДАЦЭНТА КАФЕДРЫ  квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі, АСІСТЭНТАЎ  КАФЕДРЫ фізікі і аэракасмічных тэхналогій. Тэрмiн конкурсу – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас:  220030, г. Мiнск, вул. Бабруйская‚ 5а, упраўленне кадраў, тэл. 209-54-36. ДЗЯРЖАЎНЫ ІНСТЫТУТ КІРАВАННЯ І САЦЫЯЛЬНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасады Выкладчыка кафедры мастацтваў. Тэрмін конкурсу – адзін месяц...

Гісторыя адной ідэі: Хакатон

Хакатон – форум распрацоўшчыкаў, падчас якога спецыялісты з розных галін (праграмісты, дызайнеры, менеджары) разам працуюць над рашэннем якой-небудзь праблемы. Цяпер мы даволі часта чуем навіны пра правядзенне падобных мерапрыемстваў, а ўсё пачалося з таго, што дадзены тэрмін з’явіўся ў 1999 годзе. Яго незалежна адзін ад аднаго пачалі выкарыстоўваць распрацоўшчыкі OpenBSD і Sun Microsystems. Наш універсітэт вырашыў далучыцца да інтэлектуальна-пазнавальнага мерапрыемства,...