Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...

Дынастыя Шамякіных: 67 гадоў з БДУ

Дынастыю Шамякіных складаюць доктар навук, прафесар, кандыдаты навук, аўтары навуковых і навукова-метадычных прац, аўтары літаратурных перакладаў. Педагагічны стаж дынастыі Шамякіных у БДУ складае 67 гадоў. Шамякіна Таццяна Іванаўна – доктар філалагічных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 50 гадоў (з іх на пасадзе загадчыцы трох розных кафедраў – 17 гадоў). Нарадзілася 8 кастрычніка 1948 года ў Мінску ў сям’і...

Выбаршчыкам пра ўдзел у Прэзідэнцкіх выбарах 2025 года: коратка пра галоўнае

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі прызначаны на 26 студзеня 2025 года ў адпаведнасці з пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2024 года. Перыяд датэрміновага галасавання быў вызначаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам у пяцідзённы тэрмін да даты правядзення выбараў – з 21 па 25 студзеня 2025 года. 6 снежня 2024 года завяршылася...

Сумесная падрыхтоўка студэнтаў і інавацыі ў адукацыі: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

На чале з рэктарам Андрэем Каралём адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ ў Кітай. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР. Гэтыя дамоўленасці адкрываюць шырокія адукацыйныя перспектывы на кітайскім рынку і спрыяюць развіццю прадуктыўнага міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Адной з першых дамоўленасцяў стала падпісанне пагаднення БДУ і Інстытута інавацыйнай адукацыі (ІІА, г. Санья, Кітай). Дакумент...

Вектар развіцця прафсаюза

29 кастрычніка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. На ёй падвялі вынікі працы ППАР за апошнія пяць гадоў. Вынікам мерапрыемства стала перавыбранне Івана Янушэвіча, які на гэтай пасадзе з 2022 года, старшынёй арганізацыі. Гісторыя прафсаюза ахоплівае ўвесь шлях універсітэта. За гэты час у ВНУ і дзяржаве адбылося шмат змен. Чым жа з’яўляецца прафсаюз БДУ сёння? У чым яго...


Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы – ганаровы прафесар нашага ўніверсітэта (+вiдэа)

У БДУ адкрыта галерэя, прысвечаная вядомым дзеячам, якія зрабілі ўнёсак у развіццё сусветнай палітыкі і навукі. Першым у сувязі з візітам прэзідэнта Індыі ва ўніверсітэцкім дворыку ўсталяваны бюст Махатму ГАНДЗІ.     Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы ўпершыню наведаў Беларусь. Гэта вялікая палітычная падзея не абышла і наш універсітэт. Ва ўра­чыстай атмасферы 3 чэрвеня адбылося адкрыццё помніка Махатму Гандзі – нацыяналь­наму герою...

Суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі ў 2015 годзе

Загадам рэктара БДУ ад 16 сакавіка 2015 года абвешчаны конкурс на прысуджэнне прэмій імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук і А. Н. Сеўчанкі ў галіне прырода­знаўчых навук. Конкурс 2015 года праходзіць у намінацыі «Навука», у якой удзельнічаюць маладыя навукоўцы БДУ (дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук – да 35 гадоў, навукоўцы без ступені...

Платон ім сябар, але праўда даражэйшая. Навучэнцы Ліцэя БДУ Вячаслаў Верашчагін і Вячаслаў Войніч плённа паўдзельнічалі ў XXIII Міжнароднай алімпіядзе па філасофіі сярод школьнікаў, якая прайшла ў Эстоніі

У спаборніцкую частку алім­піяды ўваходзіў конкурс эсэ. Аб’яд­наўчай тэмай стаў «Фе­номен нязгоды ў культуры і філасофіі ў самых раз­настайных яго варыянтах «Disagreements» (англ. рознагалоссе)», а абавязковай умовай з’яўляўся выбар мовы, якая мусіла быць замежнай для ўдзельніка. Пра сэнс быцця мы па­гутарылі з кандыдатам філа­софскіх навук дацэнтам кафедры фі­ласофіі культуры Андрэем ДУДЧЫКАМ. – Андрэй Юр’евіч, што здабывае пераможца алім­піяды па філасофіі?...

Аб’явы

Аб’явы

ІНСТЫТУТ БІЗНЕСУ І МЕНЕДЖМЕНТУ ТЭХНАЛОГІЙ БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад ДАЦЭНТАЎ кафедры менеджменту тэхналогій і факультэта «Вышэйшая школа бізнесу». СТАРШЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ кафедраў лагістыкі, менеджменту тэхналогій, бізнес-адміністравання і факультэта «Вышэйшая школа бізнесу». ВЫКЛАДЧЫКАЎ кафедры бізнес-камунікацый і факультэта «Вышэйшая школа бізнесу». Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: г.Мінск, вул. Маскоўская, 5, каб. 210, тэл. 2007863. Е-maіl: oopruk@sbmt.by,...

Адукацыя ў вымярэнні будучыні. Працяг навукова-адукацыйнага партнёрства БДУ і Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта

25–30 мая 2015 года Цэнтрам якасці ўніверсітэцкай адукацыі і Лабараторыяй праектавання інавацыйных адукацыйных сістэм Нацыянальнага даследчага Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта была арганізавана серыя навукова-педагагічных мерапрыемстваў, актыўны ўдзел у якіх прынялі супрацоўнікі Цэнтра праблем развіцця адукацыі ГУВНМР БДУ Аляксандр Палоннікаў і Дзмітрый Кароль. Ключавымі тэмамі сумеснай працы з томскімі навукоўцамі і педагогамі сталі: экспертыза праграмы магістратуры “Кіраванне сацыяльнымі і адукацыйнымі інавацыямі”, праца...

Зараз у Беларусі ёсць айчынная замена Foursquare. І завецца яна “У саюз з сябрамі”

Прэзентацыя вышэйназванага мабільнага прыкладання адбылася ў студзені бягучага года, на 42 з’ездзе БРСМ. А яшчэ на Рэспубліканскім моладзевым інтэрнэт-форуме. Але, мабыць, самае важнае тое, што пркладанне “У саюз з сябрамі” ацанілі на конкурсе “100 ідэй для Беларусі”, а яго стваральнік Павел Бацылеў атрымаў грант. Пісалася прыкладанне каля двух месяцаў. Па мерках дасведчаных людзей, вельмі хутка. Аўтары прызналіся, што эканомілі час...

Запрашэнне для “халявы”. Студэнты распавялі пра надзейныя спосабы здачы іспытаў

Пры здачы экзаменаў, як і на вайне, усе сродкі добрыя. Падчас сэсіі студэнты часта пачынаюць верыць ў Бога і забабоны, перастаюць грэбаваць народнымі прыкметамі і імкнуцца прывабіць поспех, як могуць. Крыўдна, калі выдатную адзнаку і пераздачу раздзяляе адзін няслушна выцягнуты білет. Каб пазбегнуць такога расчаравання, можна вывучыць усё ці пайсці па больш простаму шляху. Калі вы не баіцеся прыцягнуць да...

Валанцёры прафкама студэнтаў БДУ падарылi часцінку свайго сэрца…

27 мая каманда валанцёраў прафкама студэнтаў БДУ адправілася ў цэнтр дзённага знаходжання інвалідаў са сваёй адукацыйна-забаўляльнай праграмай. Ахвотнікаў прыняць удзел у гэтай паездцы апынулася вельмі шмат. “Мы былі прыемна здзіўлены такой колькасцю дзяцей, гатовых прыйсці на дапамогу, – дзеліцца арганізатар паездкі Марыя Барыс. – Больш за ўсё сярод валанцёраў было студэнтаў хімфака”. Нягледзячы на тое, што ў некаторых быў досвед...

Нашы юбіляры

3 чэрвеня Круглова Галіна Анатольеўна, дацэнт кафедры паліталогіі 4 чэрвеня Зорын Уладзімір Пятровіч, загадчык НДЛ біяфізікі і біятэхналогіі 7 чэрвеня Бурава Святлана Нікіфараўна, дацэнт кафедры сацыялогіі 11 чэрвеня Пятрова Наталля Сямёнаўна, дацэнт кафедры дынаміч­най геалогіі 11 чэрвеня Рашэтнікаў Дзмітрый Георгіевіч, намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін 12 чэрвеня Мячкоўскі Станіслаў Антонавіч, прафесар кафедры аналітычнай хіміі 12 чэрвеня Ламаносаў Уладзімір Аляксандравіч, загадчык...

Рух да прэстыжу. ВНУ СНД асвойваюцца ў глабальных рэйтынгах

Расійская газета “Поиск” у сваім аглядзе адзначае паспяховае прасоўванне ўніверсітэтаў краін СНД па шкале сусветнага ранжыравання і ўказвае на шматразовае павелічэнне колькасці расійскіх ВНУ ў QS World University Rankings by Subject у 2015 годзе (з 2 да 10). Пры гэтым асаблівую ўвагу яна надала ўпэўненаму ўмацоўванню пазіцый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прапануем вам гэты матэрыял. Упэўнена прасоўвае свой брэнд у сусветнай...

Проста дзяржаўны чалавек… Да 60-годдзя члена-карэспандэнта НАН Аляксандра Данілава

Біяграфія Аляксандра Міка­лаевіча ДАНІЛАВА можа служыць бліскучым прыкладам жыццёвага поспеху. Нарадзіўся ў простай працоўнай сям’і ў Віцеб­ску ў гады цяжкага паваеннага ліха­лецця. Жылі цяжка, як большасць у тыя гады, але сумленна – усе трое сыноў дружнай сям’і Данілавых выйшлі ў людзі. Аляксандр у свае 38 стаў доктарам навук, а ў 41 – членам-карэспандэнтам НАН Рэспублікі Беларусь. Ці гэта не крытэрый...