Уладзімір Барышэўскі. Вучоны з сусветнай вядомасцю
1 ліпеня споўнілася 75 гадоў выбітнаму навукоўцу-фізіку Уладзіміру Барышэўскаму, заслужанаму дзеячу навукі Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі. Яго жыццёвы шлях можа служыць прыкладам для маладых людзей, якія пачынаюць сваю навуковую дзейнасць. У.Р. Барышэўскі скончыў фізічны факультэт БДУ ў 1962 г. Вучыўся ў аспірантуры Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў у г. Дубна. У 1965 г. абараніў у БДУ кандыдацкую дысертацыю. У 1974 г....