Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


У БДУ працягнуўся фотапраект “Мінулае-сучаснасць”

Унікальны праект дазваляе акунуцца ў мінулае, звязанае з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. У гэтым дапамагаюць фотапрацы студэнтаў БДУ! Адрозненнем прац сёлетняга года ад мінулага стала выкарыстанне элемента паўтору людзей у кадры. Маладыя дзяўчаты і хлопцы, якія з’яўляюцца ў наш час студэнтамі БДУ, станавіліся ў тое ж становішча і прыблізна на тое ж самае месца, як гэта рабілі “равеснікі” 60–70 гадоў назад...

Быць годнымі іх подзвігу!

 З пачатку года ў БДУ пачалася грандыёзная падрыхтоўка імпрэзы да 70-годдзя Вялікай Перамогі. У лютым на гістарычным факультэце адбыўся круглы стол з прадстаўнікамі ветэранскіх арга­ні­зацый, а ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю правяло акцыю «Паштоўка ветэрану». Студэнты БДУ мелі магчымасць павіншаваць герояў вайны паштоўкамі, набытымі ці створанымі самастойна на лю­бы густ: ад скрапбукінгу да акварэльнага жы­вапісу. Акрамя таго, у нашым універсітэце...

З усёй сям’ёй у партызанах. Нарыс пра ветэрана ВАВ прафесара юрфака Мікалая Юркевіча

Спазнаў ліхалецце Вялікай Айчыннай вайны яшчэ хлапчуком Мікалай Рыгоравіч Юркевіч, доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры грамадзянскага працэсу і права юрыдычнага факультэта БДУ. Як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ён узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга (1948) і Вялікай Айчыннай вайны II cтупені (1985), медалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» I і II ступені, «За перамогу над Германіяй», юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР...

А мы лічым. І памятаем кожнага… 15 мая ў БДУ зладзіцца свята «Мая сям’я ў гады вайны»

Па традыцыі 15 мая ў БДУ будзе адзначацца Міжнародны дзень сям’і. Сёлета свята мае назву «Мая сям’я ў гады вайны». Супрацоўнікі псіхалагічнай службы, фундаментальнай бібліятэкі, а таксама прафсаюзных арганізацый супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ выступілі з ініцыятывай напісання студэнтамі эсэ, у якіх хлопцы і дзяўчаты звярталіся да сваіх продкаў, шчыра дзякавалі ім за Перамогу і распавядалі нам пра ўдзел іх родных...

Віншаванне рэктара БДУ Сяргея Абламейкі са святам 9 мая (+музыка)

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя супрацоўнікі і студэнты! Сардэчна віншую вас са значным для ўсяго беларускага народа святам – Днём Вялікай Перамогі! Нашы дзяды і прадзеды коштам уласнага жыцця адстойвалі незалежнасць сваёй краіны! Сёння вядома, што наша Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара: сярод 34,4 мільёнаў савецкіх воінаў дзейнага войска звыш 1,3 мільёна – выхадцы з Беларусі. Наша зямля прасякнута...

Аркадзь Брыш, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, выпускнік фізмата БДУ 1940 года: «Мы стварылі бомбу дзеля міру»

Сёлетні год вылучаецца важнай падзеяй для ўсіх людзей свету – 70-й гадавінай пе­ра­могі над фашысцкай Германіяй. Гэту дату адзначаюць усе сумленныя, свабодалюбныя людзі, якія разумеюць значэнне гэтай падзеі, незалежна ад іх грамадзянства, нацыянальнай і канфесійнай пры­належнасці. Час сцірае боль пакут; велічныя новабудоўлі, каласаванне ніў ужо даўно схавалі крывавыя сляды жахлівых разбурэнняў. Выраслі новыя пакаленні, якія не бачылі карцін жахаў, разгорнутых...

Свята ўсіх друкаваных сродкаў масавай інфармацыі адзначаецца ў Беларусі 5 мая

Характэрна, што 5 мая гэты дзень святкуецца выключна ў Беларусі і нідзе больш у свеце. Гэтая дата вядзе сваю гісторыю ад першага выхаду ленінскай «Правды» ў 1912 годзе. Хоць беларускі друк мае значна больш глыбокія карані і нямала знамянальных дат. Напрыклад, 6 жніўня 1517 г Францыск Скарына выдаў у Празе сваю першую кнігу. У 19 стагоддзі былі першыя спробы выпускаць...

Весткі з рэктарата

Сайт «Абітурыент БДУ» стаў пераможцам штогадовай інтэрнэт-прэміі «TIBO–2015». Праект БДУ прызнаны найлепшым інтэрнэт-рэсурсам у намінацыі «Адукацыя і навука», падзяліўшы першае месца з сайтам «Электронныя часопісы і дзённікі. Школьны партал у Бела­русі». Другое месца ў адукацыйнай платформы effor.by, трэцяе – у сайта факультэта камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР. Сайт для абітурыентаў БДУ распрацаваны спецыялістамі медыяцэнтра. * * * Міжнародны семінар «Удасканаленне...

Завяршыўся конкурс інтэрнэт-праектаў Webprog 2015

Фінішаваў конкурс інтэрнэт-праектаў WebProg2015, які праводзіў механіка-матэматычны факультэт БДУ пры спрыянні шэрагу вядучых камп’ютарных кампаній краіны. У першым туры конкурсу прынялі ўдзел 89 творчых каманд, якія прадстаўлялі ўстановы сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з усіх абласцей рэспублікі. Тэма першага тура конкурсу – “Школа і Інтэрнэт”. Падчас першага тура ўдзельнікі спаборніцтва стварылі на сайце сваёй адукацыйнай установы раздзел, у якім паспрабавалі...

БДУ ў СМІ Беларусі

Рэктар БДУ Сяргей Абламейка абраны віцэ-прэзідэнтам Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў – БелТА, 21.by, БелаПАН, zviazda.by (17.04). Пра VIII адкрыты студэнцкі форум «PR-кветка–2015» у БДУ – БТ-1, БелаПАН, АНТ (27.03), БелТА (28.03), megacat.by (29.03). Мінскі фэст моў прайшоў на філалагічным факультэце БДУ – megacat.by (26.03), БелТА, zviazda.by, belarus.kz, 21.by (28.03), Радыё «Сталіца» (29.03). Адкрыццё спецыялізаванай навучальнай лабараторыі камп’ютарнай лабараторыі БДУ – ORACLE...

Нашы юбіляры

01 мая Валынец Таццяна Мікалаеўна, прафесар кафедры рускай мовы 05 мая Коршук Алена Уладзіміраўна, дацэнт кафедры англійскай мовы і моўнай камунікацыі 07 мая Панамарова Святлана Уладзіміраўна, дацэнт кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі 11 мая Козік Любоў Антонаўна, дацэнт кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян 12 мая Маслюкова Таццяна Іванаўна, дацэнт кафедры эканамічнай інфарматыкі 18 мая Казлоўская Інэса Станіславаўна, дацэнт кафедры...