Свята Вялікай Перамогі ў студгарадку БДУ
Вось ужо 70 гадоў, як скончылася вайна. Але ў сэрцах людзей назаўжды застануцца імёны тых герояў, каму мы абавязаны сваім жыццём, шчасцем і мірам на зямлі. Напярэдадні 9 мая ў інтэрнатах БДУ прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай знамянальнай даты. 4 мая з інтэрната № 4 даносіліся песні ваенных гадоў. Культурна-масавая камісія студэнцкага савета інтэрната правяла акцыю “Ніхто не забыты,...