Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


“Славянскі калейдаскоп” ізноў сабраў маладыя таленты

  2 красавіка ў Расійскім цэнтры навукі і культуры адбылося трэцяе падвядзенне вынікаў конкурсу літаратурнай творчасці “Славянскі калейдаскоп” сярод студэнтаў БДУ. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца: Фундаментальная бібліятэка БДУ, культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Наша Русь”, мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюз жанчын БДУ. У конкурсе прынялі ўдзел...

Аспірант гістфака БДУ Аляксандр Петухоў адшукаў могілкі дваран роду Татураў

Час не крануў каменнае надмагілле, і яно добра захавалася да нашых дзён: прастакутнае, са счэсанымі кутамі. Лёгка прачытваецца эпітафія: “Тут прах двараніна Якава Вікенцьевіча Татура 77 гадоў ад роду, які сканаў у 1870 г. лютага 19 дня. Вечная яму памяць”. Адзначым, старажытны род Татураў вядомы гісторыкам з канца XVI стагоддзя. Першая згадка гэтага прозвішча адносіцца да 1596 года, калі аршанскі...

У першай чвэрці 2015 года ў Белдзяржуніверсітэце выдадзена 68 кніг

У студзені – сакавіку ва ўніверсітэце выдадзена 68 кніг аб’ёмам 792,87 улікова-выдавецкага ліста (38 – аддрукавана ў друкарні; 16 – на ксераксах факультэтаў, 14 – электронныя выданні). З іх: навучальных выданняў – 49; навуковых выданняў – 17; даведачных выданняў – 2. На рускай мове выйшла 61 кніга; на беларускай – 3 кнігі; на замежнай – 4 кнігі. З грыфамі выпушчана...

Справаздача і новыя мэты: адбыўся VIII з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

У рамках справаздачна-выбарнай кампаніі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2–3 красавіка адбыўся VIII з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. На з’езд прыбылі 250 дэлегатаў ад абласных, раённых і гарадскіх прафсаюзных арганізацый. БДУ прадстаўлялі міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў, рэктар Сяргей Абламейка, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый работнікаў і студэнтаў Ігар Вярэнчыкаў і Вольга Локцева адпаведна, а таксама члены прафкама. У працы...

Вясновы кірмаш вакансій адгучаў ў БДУ (+відэа)

Ўжо ў трэці раз у рамках Дня кар’еры свае стэнды прадставілі кампаніі-працадаўцы. Удзельнікаў прынялі на пляцоўцы Ліцэя БДУ. Сёлета за выпускнікоў БДУ змагаліся 18 арганізацый. Студэнтам старэйшых курсаў прапанавалі стажыроўкі, праходжанне практыкі і афіцыйнае працаўладкаванне. Рэктар БДУ Сяргей Абламейка ўручыў дыпломы партнёра такім кампаніям, як “Брыціш Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані”, “К’юлікс Сістэмс”, “Эрнст энд Янг”, “СКЭНД”,  “Джапан Табака Інтэрнэшнл Эсэндзі”...

Знак Пашаны за працоўнае права. Нарыс пра Гаўрыіла Павецьева, пасляваеннага дырэктара Мінскага юрыдычнага інстытута і прарэктара БДУ

Пра пасляваеннага дырэктара Мінскага юрыдычнага інстытута і пазней прарэктара БДУ, распачынальніка беларускага працоўнага права Гаўрыіла ПАВЕЦЬЕВА. Нарадзіўся Гаўрыіл Аляксеевіч 6 красавіка 1909 г. у Самарскай губерніі. Рана асірацеў: бацька загінуў падчас Першай Сусветнай вайны, а маці – у галодныя 1920-я гады. Малалетні Гаўрыіл разам са старэйшай сястрой да таго, як патрапіць у дзіцячы дом, сам шукаў сабе пражытак, ходзячы па...

Куратар «ГІС-ла­ба­раторыі» і матыватар адоранай моладзі

Дацэнт геаграфічнага факультэта Дзмітрый КУРЛОВІЧ нядаўна стаў пераможцам конкурсу «Найлепшы арганізатар НДР студэнтаў і аспірантаў БДУ». Студэнты і аспіранты кафедры глебазнаўства і зямельных інфар­мацыйных сістэм і СНДЛ «ГІС-ла­ба­раторыя» пад кіраўніцтвам Дзмі­трыя Курловіча з 2012 па 2014 гг. удзельнічалі ў выкананні 13 даследчых работ, зрабілі 165 дакладаў на навуковых канферэнцыях (у тым ліку 60 дакладаў на канферэнцыях міжнароднага ўзроўню), падрых­тавалі 125...

Асобы БДУ. Універсітэцкі фатограф пабачыў многае

Сваім вобразам БДУ шмат у чым абавязаны фатографу Генадзю КРАСКОЎСКАМУ, які на працягу 50 гадоў здымае выкладчыкаў, студэнтаў  і навукоўцаў альма-матар. Аднак сам Генадзь Аляксандравіч, хоць ён бывае амаль на ўсіх мерапрыемствах, заў­сё­ды застаецца за кадрам. Рэдакцыя газеты «Універсітэт» нарэшце вырашыла зняць на камеру таго, хто здымае іншых, і распытаць яго пра адданасць прафесіі. У кабінеце Генадзь Аляксандравіч сядзіць вельмі...

Віншуем са Святам Светлага Хрыстовага Уваскрасення!

Свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення – Вялікдзень – галоўная падзея года для праваслаўных хрысціян. Гэтае добрае свята адзначаецца ў 2015 годзе 12 красавіка. Слова “Вялікдзень” прыйшло да нас з грэчаскай мовы і азначае “праходжанне”, “пазбаўленне”. У дзень Вялікадня мы святкуем выратаванне праз Хрыста Збавіцеля ўсяго чалавецтва ад рабства д’яблу і дарэнне нам жыцця і вечнага шчасця. Паслухайце: Іван Купала – Вялікдзень

Дацягнуцца да зорак… Пра фінал шоу-конкурса

Кожны летуценнік у дзяцінстве хацеў дацягнуцца да зорак, якія дораць нам сваё таямнічае святло. Сутыкнуцца з чароўнай атмасферай можна было і на шоу-конкурсе «Зорная пара». Да фіналу пары здолелі адчуць сябе сапраўднымі зоркамі: знялі ўласныя відэавізітоўкі (на тэму «7 прычын, чаму мы разам»), папа­зі­равалі на фотасесіі на тэму «Стылі музыкі» і нават прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі. Не абышлося і без...

Першы крок у дзівосную краіну ведаў! Фестываль факультэтаў прайшоў у БДУ (+відэа)

Традыцыйны фестываль факультэтаў БДУ сабраў 28 сакавіка сотні выкладчыкаў, студэнтаў, абітурыентаў і іх бацькоў на адмысловым свяце для будучых «птушанят» альма-матар.   Нягледзячы на не зусім спрыяльнае надвор’е, панавала сапраўды святочная атмасфера. Гасцей сустракалі вясёлыя роставыя лялькі і хадулісты, паўсюль была чутная музыка і смех, туды-сюды хадзілі студэнты ў мудрагелістых строях, павольна прагульваліся здзіўленыя маштабнасцю фестывалю старшакласнікі. Ля будынка ліцэя...