Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Жарсці і карона. Доўгачаны конкурс “Міс БДУ” абвясціў новую каралеву прыгажосці (+ відэа/музыка)

50 прэтэндэнтак, 20 фіналістак, 16 экспертаў, 18 партнёраў імпрэзы, 1 месяц падрыхтоўкі, 3 дэфіле, 320 прымерак і нават 2 непрытомнасці, але толькі адна пераможніца – усё гэта грандыёзны конкурс прыгажосці  «Міс БДУ–2015». Увечар 2 красавіка ў канцэртнай зале Prime Hall сабра­ліся ўсе знаўцы прыгажосці і элегантнасці, каб даведацца, хто ж заслужыць тытул самай прыгожай студэнткі БДУ. У холе ўсім ахвотнікам...

На ФФСН і ў рэдакцыі часопіса “Сацыялогія” адбыўся міжнародны круглы стол на тэму “Сацыяльныя трансфармацыі ў свеце”

6–7 красавіка па ініцыятыве кафедры сацыялогіі ФФСН і рэдакцыі часопіса БДУ “Сацыялогія” адбыўся міжнародны круглы стол на тэму “Сацыяльныя трансфармацыі ў свеце, які глабалізуецца. Праблема каштоўнасцяў”. У якасці яго заснавальнікаў выступілі навуковыя выданні “Пытанні філасофіі” і “Свет перамен” Расійскай акадэміі навук; “Філасофскія навукі”, Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі а таксама – “Беларускі эканамічны часопіс” (БДЭУ, Беларусь), “Філасофія і сацыяльныя...

Давайце дапаможам дзецям! У БДУ iдзе дабрачынная акцыя (+вiдэа)

Дабрачынная акцыя для дзяцей Рэспубліканскага анкалагічнага цэнтра ў Бараўлянах пройдзе 9 і 10 красавіка ў БДУ. Марафон збору сродкаў разгорнецца з 10.00 да 15.00 у фае Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій ВНУ (ІБМТ) (вул. Маскоўская, 5). У гэтыя дні ўсе жадаючыя змогуць далучыцца да акцыі і аказаць матэрыяльную дапамогу хворым дзецям. Для гэтага дастаткова набыць у БДУ дэкаратыўную каляровую або...

Валанцёры студэнцкай суполкі «Мая школа» зладзілі арт-праект і прэзентавалі фотапраект “Сонечная прафесія”

На сёння ва ўніверсітэце ўтварыўся шырокі дыяпазон добраахвотніцкага студэнцкага руху. Не застаўся ўбаку і студэнцкі саюз БДУ, ён заснаваў праект “Мая школа”, які паспяхова і плённа ажыццяўляе сваю дзейнасць з 2007 года. Студэнты праводзяць факультатыўныя заняткі для школьнікаў па рускай мове, англійскай мове, хіміі і г.д.; арганізуюць пазаўрочныя мерапрыемствы, вывучаюць інтарэсы і схільнасці школьнікаў, дапамагаюць у фарміраванні ў школьнікаў творчага...

БДУ адкрыты для ўсяго свету

Абмен студэнтамі, як правіла, змяшчаецца ў кожнай дамове аб супрацоўніцтве паміж БДУ і замежнымі ВНУ і прадугледжвае навучанне ў ВНУ-партнёрах на працягу 1–2 семестраў па асноўнай або сумежнай спецыяльнасці або кароткатэрміновыя абмены групамі студэнтаў для культурнай вучэбна­-азнаямленчай практыкі. БДУ мае больш за 400 дамоў аб супрацоўніцтве, многія з якіх актыўна рэалізуюцца. На дзяржаўным узроўні праграмы абмену ажыццяўляюцца з Казахстанам, Кыргызстанам,...

Mr. International БДУ Бекзат Дастанаў: Паважаю людзей апантаных, цягавітых і зацятых у дасягненні мэты

Сустрэча з тытулаваным, абаяльным  і прывабным  трэцякурснікам Інстытута журналістыкі БДУ Бекзатам  Дастанавым адбылася адразу ж пасля абвяшчэння пераможцаў конкурсу “Містар International БДУ”.  Менавіта яго патрабавальнае журы прызнала вартым галоўнага тытула спаборніцтваў мужчын нашай ВНУ. Зрэшты, трэба сумленна прызнаць, Бекзат літаральна з першых жа хвілін свайго з’яўлення на сцэне актавай залы Інстытута журналістыкі скарыў гледачоў ужо падчас першага выпрабавання конкурсу –...

Трэба толькі верыць у свае сілы! Рэцэпт ад паспяховых студэнтаў

Нельга недаацэньваць важнасць вышэйшай адукацыі. Бо менавіта яна з’яўляецца своеасаб­лівым трамплінам, першай прыступкай да свядомага дарослага жыцця. Адукацыя прыводзіць нас да поспеху, дапамагае лепш зразумець свет, дае старт у перс­пектыўную будучыню. Для нашых герояў – Наталлі Морза, Марыі Хачкоўскай і Дзяніса Далецкага – такі старт быў асабліва ўдалым. Яны паступілі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з найвышэйшымі вынікамі. Наталля падавала дакументы...

Сесія без ніводнай пераздачы = торцiк ад рэктара)

Студэнты-першакурснікі з 4 групы спецыяльнасці «матэматычная кібернетыка» зда­лі сваю першую зімовую сесію без ніводнай пераздачы, што стала да­волі рэдкім выпадкам для ме­ханіка-матэматычнага факультэта. Як сталася, што групу наведаў рэктар БДУ, а таксама пра атмасферу мехмата распавяла стараста групы Валерыя Кукліцкая. – Чаму ты абрала менавіта механіка-матэматычны факультэт БДУ? – Усе мае знаёмыя і сябры здзівіліся, што я паступала на мехмат....

Пра iдэю i яе ўвасабленне. Iнавацыя маладых навукоўцаў БДУ (+ вiдэа)

У канцы лютага адбыўся фінал Рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», на якім быў адзначаны праект навукоўцаў БДУ. І гэта не адзіная інавацыя. Спецыялісты ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю маюць добры досвед увасаблення студэнцкіх ідэй у запатрабаваную прадукцыю. Сёлета маладыя навукоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсі­тэта сярод 1000 праектаў, прад­стаўленых на разгляд, атрымалі перамогу ў намінацыі «Медыцына, медыцынская тэхніка і тэхналогіі,...

Важней за ўсё бязладдзе ў доме? Як прызвычаіць мужчыну да хатняй працы? І ці трэба?

Хтосьці з вялікіх сказаў: “Мужчыны ва ўсякай справе хочуць, каб іх пераканалі, жанчыны здавольваюцца тым, каб іх упрасілі”. Давайце скарыстаемся гэтай мудрасцю і праверым, наколькі вялікая верагоднасць пераканаць мужчыну прылучыцца да хатняй працы. Спадзяюся, традыцыйная расстаноўка “жанчына самарэалізуецца ўнутры дома, а мужчына – па-за домам” не выкліча шквалу пратэсту. Тым не менш большасці гэтых самых мужчын і жанчын даводзіцца праводзіць...

Наш «Крыжачок» скарыў італьянцаў (+відэа)

Напярэдадні свайго юбілейнага канцэрта, які адбудзецца ў красавіку, заслужаны ансамбль танца «Крыжачок» БДУ з поспехам гастралюе па замежных краінах. Нядаўна калектыў вярнуўся з аўтаномнага рэгіёна Італіі Сардзініі. З канцэртамі, якія былі прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, нашы артысты выступалі ў сталіцы рэгіёна горадзе Кальяры. Яны з задавальненнем успамі­на­юць, як іх цёпла сустракаў у гэтай сонечнай краіне сам ганаровы консул Рэспублікі Беларусь...