Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Спартыўныя дасягненнi выхаванцаў БДУ

Кафедра фізічнага выхавання і спорту, спартыўны клуб праводзяць вялікую працу па прыцягненні студэнтаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах. Навучальна­-трэніравальны працэс праводзіцца ў групах спартыў­нага ўдасканалення па 30 відах спорту, у якіх займаюцца больш за 1500 студэнтаў. У фінальных спа­борніцтвах круглагадовай студэн­цкай спартакіяды БДУ па 20 відах спорту прымаюць удзел звыш 3500 студэнтаў. У спаборніцтвах Рэспуб­ліканскай...

“Містар International БДУ”, цi як прайшла Misterыя на журфаку (+ чароўная музыка)

19 сакавіка ў актавай зале Інстытута журналістыкі пачаўся, дасягнуў свайго апафеозу і паспяхова завяршыўся конкурс “Містар International БДУ”. Само па сабе мерапрыемства можна ахарактарызаваць як неверагодна стыльны фармат міжнацыянальных і міжкультурных зносін. У зале было даволі шмат нашых усходніх і паўднёвых сяброў. І яны зусім не адрозніваюцца ад нас. Так жа апантана пляскаюць у ладкі, падтрымліваюць канкурсантаў, фатаграфуюцца з дапамогай,...

Дыяген: “Філасофія і медыцына зрабілі чалавека самым разумным з жывёл, варажба і астралогія – самым безразважным, забабоны і дэспатызм – самым няшчасным”

  Даволі дзіўна назіраць, як забабоны неўзаметку ўваходзяць у жыццё людзей і аказваюць уздзеянні на рашэнні, якія яны прымаюць. На сёння царква забабонаў не прызнае, лічачы іх перажыткам паганства і ерассю, а навукоўцы спрабуюць знайсці хоць якое праўдападобнае тлумачэнне сувязі тых ці іншых з’яў з пэўнымі падзеямі. А тым часам людзі працягваюць верыць ў прыметы і, убачыўшы жанчыну з пустым...

Абвешчаны конкурс студэнцкіх прац. Пераможцы паедуць на Сусветны форум у падтрымку дэмакратыі ў Страсбург

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сумесна з Інфармацыйным пунктам Савета Еўропы ў г. Мінску абвясціў конкурс студэнцкіх прац на тэму: “Правы чалавека: як СМІ могуць дапамагаць іх абараняць?”. У конкурсе ўдзельнічаюць студэнты дзённага і завочнага аддзяленняў Інстытута журналістыкі БДУ. Час правядзення: 13 сакавіка – 30 мая 2015 года Тэматыка конкурсных прац: “Правы чалавека: як СМІ могуць дапамагаць іх абараняць?”. Від творчых прац:...

Зорка з імем Рудруна. Вынікi ўдзелу БДУ ў юбілейнай канферэнцыі РУДН

  Сэнс любой канферэнцыі – павучыцца адзін у аднаго. Нездарма нямецкі дзеяслоў “erfaren” (пазнаваць) паходзіць ад слова “faren” (ездзіць). Сёлетняя міжнародная канферэнцыя ў Расійскім універсітэце дружбы народаў, з якім БДУ звязваюць сумесныя навуковыя і адукацыйныя праекты, была прымеркавана да 55-гадовага юбілею гэтай унікальнай навучальнай установы і прысвечана праблеме інтэрнацыяналізацыі адукацыі. Тэма гэта блізкая БДУ і надзвычай важная для РУДН. Пасля...

Праекты і праграмы трансфармацыі: навукова-адукацыйнае партнёрства БДУ і Нацыянальнага даследчага Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта

З 18 па 21 лютага ў Томскім дзяржаўным універсітэце (НДТДУ) прайшоў міжнародны экс­пертна-аналітычны семі­нар «Арганізацыя адукацыйнай дзейнасці ў даследчым універсі­тэце». У якасці экспертаў у працы семінара ўзялі ўдзел супрацоўнікі Цэнтра праблем развіцця адукацыі ГУВНМР БДУ Аляксандр Палон­нікаў і Дзмітрый Кароль. Гэты тэматычны выбар абумоў­лены новай арыентацыяй ТДУ, звязанай з набыццём статусу «Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта» і напружанымі пошукамі шляхоў свайго развіцця...

Навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ збірае артыкулы для зборніка

На факультэце міжнародных адносін БДУ пры садзейнічанні савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі плануецца выданне чатырнаццатага выпуску зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры вызначэнні зніжэння аплаты студэнтам платнай формы навучання. Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковае рассыланне па асноўных бібліятэках краіны. Трынаццаты зборнік выйдзе 30 чэрвеня 2015 г. Тэрмін падачы артыкулаў:...

Ідэальны куратар для першакурснікаў: наватарскі метад Надзеі Ельсуковай

Пра Надзею Ельсукову, старшага выкладчыка кафедры тэорыі і практыкі перакладу факультэта сацыякультурных камунікацый, можна з упэўненасцю сказаць, што яна цудоўны куратар. Асабліва для студэнтаў першага курса, якія нядаўна пакінулі бацькоў і яшчэ не зусім адаптаваліся ў сталіцы. Надзея Андрэеўна гэта вельмі добра разумее і таму заўсёды ўсталёўвае зваротную сувязь з роднымі студэнтаў, інфармуючы іх пра поспехі нашчадкаў. Ад сваіх падапечных...

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў сустрэўся са студэнцкім прафсаюзным актывам устаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны

У БДУ 12 сакавіка адбылася сустрэча міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова са студэнцкім прафсаюзным актывам устаноў вышэйшай адукацыі (УВА) нашай краіны. Міністр абмеркаваў з моладдзю рэформу вышэйшай адукацыі, арганізацыю самакіравання, жыллёвае пытанне, матэрыяльную дапамогу і шматлікае іншае. Міхаіл Жураўкоў павітаў мола­дзевых лідараў, выказаў спадзяванне на адкрыты дыялог і гатоў­насць выслухаць усе пажаданні. Да яго слоў далучыўся і старшыня Цэн­тральнага камітэта Беларускага...

Зноў стартавала акцыя “Універсітэт – твой крок у будучыню”

Акцыю ўрачыста ад­крылі рэктар Сяргей Абламейка, прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Уладзімір Сувораў, сакратар ПА ГА «БРСМ» з правамі РК БДУ Яўген Харук і запрошаныя госці: міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў. Госці адзначылі, што дадзеная акцыя з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця арганізацыі і ўніверсітэта, бо скіравана на знаёмства моладзі з жыццём, мэтамі і...

Куды сыходзіць смецце ў Беларусі? Гутарка з арганізатарам і ўдзельнікам “Зялёнага дазору”

Як збіраць смецце правільна? Якія пакаванні варта выкідваць асобна? Што рабіць з пластыкавымі бутэлькамі? На ўсе гэтыя і на шматлікія іншыя пытанні адказалі цікаўным 12  сакавіка на палігоне адходаў “Трасцянецкі”. Займалася арганізацыяй  экскурсіі каманда “Зялёнага дазору”. “Трасцянецкі” адкрыты ў 2007 годзе. Палігон займаецца перапрацоўкай адходаў жывёл і медыцынскай вытворчасці. Сюды накіроўваюць рэшткі бетонных і жалезабетонных канструкцый. Арганізатар і ўдзельнік “Зялёнага...