Першы крок у дзівосную краіну ведаў! Фестываль факультэтаў прайшоў у БДУ (+відэа)
Традыцыйны фестываль факультэтаў БДУ сабраў 28 сакавіка сотні выкладчыкаў, студэнтаў, абітурыентаў і іх бацькоў на адмысловым свяце для будучых «птушанят» альма-матар. Нягледзячы на не зусім спрыяльнае надвор’е, панавала сапраўды святочная атмасфера. Гасцей сустракалі вясёлыя роставыя лялькі і хадулісты, паўсюль была чутная музыка і смех, туды-сюды хадзілі студэнты ў мудрагелістых строях, павольна прагульваліся здзіўленыя маштабнасцю фестывалю старшакласнікі. Ля будынка ліцэя...