Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Магчымасці з БДУ. Як патрапіць у Балонскі ўніверсітэт і не толькі + парады пра навучанне за мяжой

Студэнтка ФМА Анастасія распавядае нам пра ўражанні навучання за мяжой. — Анастасія, добры дзень, дзякую за жаданне падзяліцца досведам з БДУ :) Распавядзіце троху пра сябе, студэнткай якога факультэта вы цяпер з’яўляецеся і чаму менавіта гэты выбар факультэта зрабілі пры паступленні? — Добры дзень, з радасцю падзялюся. Цяпер з’яўляюся студэнткай 4 курса факультэта міжнародных адносін нашага ўніверсітэта. У школе вучылася...

Псіхолаг разважае пра прыроду зла ў чалавеку

Рана ці позна, непазбежна сутыкнуўшыся з праявай зла, любы разумны чалавек, падпарадкаваўшыся эмоцыям і крыўдам, спрабуе знайсці корань зла. На жаль. Калі б чалавек знайшоў прыроду яго, то вырваў бы, як мы вырываем пустазелле з зямлі. Можа, зло спараджаецца ў дзіцячым узросце? Кажуць, што дзеці – кветкі жыцця, а чаму вырастаюць часам людзі-пустазеллі са злой, чэрствай да чужога болю душой?...

Студэнцкi прафсаюз аб’яўляе конкурс на атрыманне гранта на моладзевы праект

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ аб’яўляе конкурс на атрыманне гранта на рэалізацыю студэнцкага праекта! Асноўная мэта – стварэнне ўмоў для самарэалізацыі студэнцкай моладзі, фарміравання дзелавой актыўнасці, развіцця лідарскіх якасцяў, камунікатыўных навыкаў і навыкаў праектнай дзейнасці, набыццё досведу працы ў складзе калектыва праз падтрымку і стымуляванне студэнцкіх ініцыятыў. У рамках конкурсу ўдзельнікі (якія навучаюцца ў БДУ) выбіраюць любы/любыя з прапанаваных кірункаў...

Іншы шлях: як склаўся лёс адлічаных студэнтаў

Штогод тысячы маладых людзей заканчваюць БДУ, атрымліваючы ў нагрузку да дыплома належны набор ведаў. Напрыклад, у 2014 годзе адукацыю ва ўніверсітэце атрымалі 5277 чалавек. Адны потым працуюць па спецыяльнасці, іншыя шукаюць альтэрнатывы. Але ёсць людзі, якія вызначыліся значна раней. На старонках газет рэгулярна ўспамінаюць паспяховых выпускнікоў, распавядаюць пра іх дасягненні. Але я хачу вас пазнаёміць з іншымі. З тымі, хто...

Газета «Унiверсiтэт» вiншуе жанчын са святам! (+ проста прыгожая музыка)

Жадаем, каб моцная палова чалавецтва як  мага часцей дарыла сваім прыгажуням такiя кветкi! Ды i настрой, i не толькi !). З надзеяй, жаночая частка рэдакцыі Rihard Vagner — Вальс № 9 з кінастужкі “Амелі”

Весткі з рэктарата

ДЗВЕ ГРАМАТЫ Міністэрства адукацыі нашай краіны ўручаны калектыву БДУ. Першая ўзнагарода «За высокую пазіцыю сярод устаноў вышэйшай адукацыі ў міжнародных рэйтынгах». У сусветным рэйтынгу Webometrics БДУ падняўся на 61 пазіцыю і заняў 612 месца, увайшоўшы ў тройку найлепшых універсітэтаў СНД. Другая грамата ўручана за развіццё экспарту паслуг ва ўстановах вышэйшай адукацыі. У 2014 г. у БДУ было прынята каля 1...

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі ФМА

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел напярэдадні Даравальнай нядзелі сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта міжнародных адносін. Размову распачаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, які прадставіў Уладыку аўдыторыі і распавёў пра яго багатую бія­графію. Мітрапаліт скончыў Мас­коўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, затым быў накіраваны ў рускую духоўную місію ў Іерусаліме. У 1982 г. ён стаў...

БДУ зноў наперадзе! Наша ВНУ на працягу паўгода паднялася на 61 прыступку

Па выніках сусветнага вэбаметрычнага рэйтынгу ўніверсітэтаў Webometrics Ranking of World Universities БДУ заняў 612 месца! Такім чынам, наша ВНУ на працягу паўгода паднялася на 61 прыступку.   Адзначым, што сярод краін СНД БДУ саступіў толькі найстарэйшым ВНУ: Маскоўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя М. В. Ламаносава і Санкт-Пецярбургскаму дзяржаў­наму ўніверсітэту. Прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ Аляксей Толсцік адзначыў: «Наша ВНУ ўвесь час...

Пра дынастыi БДУ. Музыка вясны сям’і Навумовічаў

Летась ва ўніверсітэце было зладжана свята сямейных дынастый «Лёсам злучаныя з БДУ». Пачынальнікі адной з найбольш прыкметных дынастый Уладзімір і Людміла Навумовічы адсвяткавалі нядаўна залатое вяселле. Усе 50 гадоў сумеснага жыцця яны разам прапрацавалі ў альма-матар, выхавалі дзяцей і гадуюць унукаў.   Уладзімір і Людміла зноў, як у 20 гадоў, прызнаюцца адзін аднаму ў каханні і абменьваюцца за­латымі пярсцёнкамі ў...

Генадзь Мядведзеў: Вялікай любові спачатку не было. Яна неяк так узнікла….

Заснавальніку кафедры тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыкі ФПМІ прафесару Генадзю МЯДЗВЕДЗЕВУ споўнілася 80 гадоў. У кожнай эпохі ёсць свае героі і вышэйшыя каштоўнасці, правілы і законы, ідалы і ідэалогіі. Мы не маем права судзіць час – ён сам нас рассудзіць. У нас таксама няма магчымасці змяніць мінулае, але мы можам успамінаць яго, ганарыцца ім ці проста быць троху абыякавымі да...

Блiны, баранкi, абдыманкi: масленіца ў БДУ атрымалася! (+відэа)

  Студэнты БДУ ў пятнiцу 21 лютага ва ўніверсітэцкім дворыку маляўніча сустрэлі Масленіцу. Масленіца – адно з самых яркіх і вясёлых народных святаў, якое дагэтуль спраў­ляюць беларусы. Свята сім­валізуе канец не­пагод­лівай зімы і прыход доўга­чаканай вясны. Спрадвеку Масленіцу святкавалі ярка: спальвалі традыцыйнае пу­дзіла, ката­ліся на санках, гулялі ў разнастайныя гуль­ні і, вядома ж, пяклі апетытныя бліны, якія з’яў­ля­юцца знакам сонца....