Наш «Крыжачок» скарыў італьянцаў (+відэа)
Напярэдадні свайго юбілейнага канцэрта, які адбудзецца ў красавіку, заслужаны ансамбль танца «Крыжачок» БДУ з поспехам гастралюе па замежных краінах. Нядаўна калектыў вярнуўся з аўтаномнага рэгіёна Італіі Сардзініі. З канцэртамі, якія былі прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, нашы артысты выступалі ў сталіцы рэгіёна горадзе Кальяры. Яны з задавальненнем успамінаюць, як іх цёпла сустракаў у гэтай сонечнай краіне сам ганаровы консул Рэспублікі Беларусь...