Куды сыходзіць смецце ў Беларусі? Гутарка з арганізатарам і ўдзельнікам “Зялёнага дазору”
Як збіраць смецце правільна? Якія пакаванні варта выкідваць асобна? Што рабіць з пластыкавымі бутэлькамі? На ўсе гэтыя і на шматлікія іншыя пытанні адказалі цікаўным 12 сакавіка на палігоне адходаў “Трасцянецкі”. Займалася арганізацыяй экскурсіі каманда “Зялёнага дазору”. “Трасцянецкі” адкрыты ў 2007 годзе. Палігон займаецца перапрацоўкай адходаў жывёл і медыцынскай вытворчасці. Сюды накіроўваюць рэшткі бетонных і жалезабетонных канструкцый. Арганізатар і ўдзельнік “Зялёнага...