Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


БДУ адкрыты для ўсяго свету

Абмен студэнтамі, як правіла, змяшчаецца ў кожнай дамове аб супрацоўніцтве паміж БДУ і замежнымі ВНУ і прадугледжвае навучанне ў ВНУ-партнёрах на працягу 1–2 семестраў па асноўнай або сумежнай спецыяльнасці або кароткатэрміновыя абмены групамі студэнтаў для культурнай вучэбна­-азнаямленчай практыкі. БДУ мае больш за 400 дамоў аб супрацоўніцтве, многія з якіх актыўна рэалізуюцца. На дзяржаўным узроўні праграмы абмену ажыццяўляюцца з Казахстанам, Кыргызстанам,...

Mr. International БДУ Бекзат Дастанаў: Паважаю людзей апантаных, цягавітых і зацятых у дасягненні мэты

Сустрэча з тытулаваным, абаяльным  і прывабным  трэцякурснікам Інстытута журналістыкі БДУ Бекзатам  Дастанавым адбылася адразу ж пасля абвяшчэння пераможцаў конкурсу “Містар International БДУ”.  Менавіта яго патрабавальнае журы прызнала вартым галоўнага тытула спаборніцтваў мужчын нашай ВНУ. Зрэшты, трэба сумленна прызнаць, Бекзат літаральна з першых жа хвілін свайго з’яўлення на сцэне актавай залы Інстытута журналістыкі скарыў гледачоў ужо падчас першага выпрабавання конкурсу –...

Трэба толькі верыць у свае сілы! Рэцэпт ад паспяховых студэнтаў

Нельга недаацэньваць важнасць вышэйшай адукацыі. Бо менавіта яна з’яўляецца своеасаб­лівым трамплінам, першай прыступкай да свядомага дарослага жыцця. Адукацыя прыводзіць нас да поспеху, дапамагае лепш зразумець свет, дае старт у перс­пектыўную будучыню. Для нашых герояў – Наталлі Морза, Марыі Хачкоўскай і Дзяніса Далецкага – такі старт быў асабліва ўдалым. Яны паступілі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з найвышэйшымі вынікамі. Наталля падавала дакументы...

Сесія без ніводнай пераздачы = торцiк ад рэктара)

Студэнты-першакурснікі з 4 групы спецыяльнасці «матэматычная кібернетыка» зда­лі сваю першую зімовую сесію без ніводнай пераздачы, што стала да­волі рэдкім выпадкам для ме­ханіка-матэматычнага факультэта. Як сталася, што групу наведаў рэктар БДУ, а таксама пра атмасферу мехмата распавяла стараста групы Валерыя Кукліцкая. – Чаму ты абрала менавіта механіка-матэматычны факультэт БДУ? – Усе мае знаёмыя і сябры здзівіліся, што я паступала на мехмат....

Пра iдэю i яе ўвасабленне. Iнавацыя маладых навукоўцаў БДУ (+ вiдэа)

У канцы лютага адбыўся фінал Рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», на якім быў адзначаны праект навукоўцаў БДУ. І гэта не адзіная інавацыя. Спецыялісты ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю маюць добры досвед увасаблення студэнцкіх ідэй у запатрабаваную прадукцыю. Сёлета маладыя навукоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсі­тэта сярод 1000 праектаў, прад­стаўленых на разгляд, атрымалі перамогу ў намінацыі «Медыцына, медыцынская тэхніка і тэхналогіі,...

Важней за ўсё бязладдзе ў доме? Як прызвычаіць мужчыну да хатняй працы? І ці трэба?

Хтосьці з вялікіх сказаў: “Мужчыны ва ўсякай справе хочуць, каб іх пераканалі, жанчыны здавольваюцца тым, каб іх упрасілі”. Давайце скарыстаемся гэтай мудрасцю і праверым, наколькі вялікая верагоднасць пераканаць мужчыну прылучыцца да хатняй працы. Спадзяюся, традыцыйная расстаноўка “жанчына самарэалізуецца ўнутры дома, а мужчына – па-за домам” не выкліча шквалу пратэсту. Тым не менш большасці гэтых самых мужчын і жанчын даводзіцца праводзіць...

Наш «Крыжачок» скарыў італьянцаў (+відэа)

Напярэдадні свайго юбілейнага канцэрта, які адбудзецца ў красавіку, заслужаны ансамбль танца «Крыжачок» БДУ з поспехам гастралюе па замежных краінах. Нядаўна калектыў вярнуўся з аўтаномнага рэгіёна Італіі Сардзініі. З канцэртамі, якія былі прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, нашы артысты выступалі ў сталіцы рэгіёна горадзе Кальяры. Яны з задавальненнем успамі­на­юць, як іх цёпла сустракаў у гэтай сонечнай краіне сам ганаровы консул Рэспублікі Беларусь...

Спартыўныя дасягненнi выхаванцаў БДУ

Кафедра фізічнага выхавання і спорту, спартыўны клуб праводзяць вялікую працу па прыцягненні студэнтаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах. Навучальна­-трэніравальны працэс праводзіцца ў групах спартыў­нага ўдасканалення па 30 відах спорту, у якіх займаюцца больш за 1500 студэнтаў. У фінальных спа­борніцтвах круглагадовай студэн­цкай спартакіяды БДУ па 20 відах спорту прымаюць удзел звыш 3500 студэнтаў. У спаборніцтвах Рэспуб­ліканскай...

“Містар International БДУ”, цi як прайшла Misterыя на журфаку (+ чароўная музыка)

19 сакавіка ў актавай зале Інстытута журналістыкі пачаўся, дасягнуў свайго апафеозу і паспяхова завяршыўся конкурс “Містар International БДУ”. Само па сабе мерапрыемства можна ахарактарызаваць як неверагодна стыльны фармат міжнацыянальных і міжкультурных зносін. У зале было даволі шмат нашых усходніх і паўднёвых сяброў. І яны зусім не адрозніваюцца ад нас. Так жа апантана пляскаюць у ладкі, падтрымліваюць канкурсантаў, фатаграфуюцца з дапамогай,...

Дыяген: “Філасофія і медыцына зрабілі чалавека самым разумным з жывёл, варажба і астралогія – самым безразважным, забабоны і дэспатызм – самым няшчасным”

  Даволі дзіўна назіраць, як забабоны неўзаметку ўваходзяць у жыццё людзей і аказваюць уздзеянні на рашэнні, якія яны прымаюць. На сёння царква забабонаў не прызнае, лічачы іх перажыткам паганства і ерассю, а навукоўцы спрабуюць знайсці хоць якое праўдападобнае тлумачэнне сувязі тых ці іншых з’яў з пэўнымі падзеямі. А тым часам людзі працягваюць верыць ў прыметы і, убачыўшы жанчыну з пустым...

Абвешчаны конкурс студэнцкіх прац. Пераможцы паедуць на Сусветны форум у падтрымку дэмакратыі ў Страсбург

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сумесна з Інфармацыйным пунктам Савета Еўропы ў г. Мінску абвясціў конкурс студэнцкіх прац на тэму: “Правы чалавека: як СМІ могуць дапамагаць іх абараняць?”. У конкурсе ўдзельнічаюць студэнты дзённага і завочнага аддзяленняў Інстытута журналістыкі БДУ. Час правядзення: 13 сакавіка – 30 мая 2015 года Тэматыка конкурсных прац: “Правы чалавека: як СМІ могуць дапамагаць іх абараняць?”. Від творчых прац:...