Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Акулы пяра

У газеце “Універсітэт” прайшлі прафесійную школу многія “акулы пяра”. Тут працавалі вядомыя журналісты Віктар Дашук, Уладзімір Бельскі, Сяргей Бяспалы, Ірына Дзяргач, Сяргей Крапівін, Аляксандр Лазоўскі, Сяргей Плыткевіч, Вольга Улевіч, Васіль Фядосенка, Сяргей Грыц і інш.  

Наша місія

Наша галоўная місія — стварыць цікавы беларускамоўны рэсурс, каб арганічна паказаць найперш моладзі жыццё вядучай айчыннай ВНУ і яе істотны ўплыў на грамадскае, інтэлектуальнае, эканамічнае і духоўнае развіццё краіны  

Гісторыя БДУ і краіны

На старонках нашага выдання знайшла адлюстраванне ўся гісторыя БДУ і краіны ўвогуле. Газета захоўвае і развівае навуковыя, навучальныя і культурныя традыцыі флагмана айчыннай вышэйшай адукацыі – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта  

Нашы традыцыі

Традыцыі газеты “Універсітэт” стваралі народныя пісьменнікі Беларусі Іван Мележ, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч. Тут друкавалі свае творы Пятро Глебка, Мікола Аўрамчык, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Вярцінскі і іншыя вядомыя літаратары  

Новы сайт

З 2015 года запушчаны новы функцыянальны сайт газеты “Універсітэт”, які прапануе шмат карысных сервісаў для чытачоў з рознымі інтарэсамі. Газета БДУ мае ўласны QR-код для зручнага счытвання ўсімі мабільнымі прыладамі  

Першы нумар

Газета “Універсітэт” адно з найстарэйшых перыядычных выданняў у Беларусі. Яе першы нумар пабачыў свет у 1929 годзе. Сёння яна з’яўляецца вядучым універсітэцкім СМІ і мае значны аўтарытэт сярод карпаратыўнай прэсы ў нашай краіне  

Залатая літара

Газета БДУ – пераможца Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМI «Залатая лiтара» (2019 і 2009), а таксама міжнароднага конкурсу ў Казані (РФ, 2014), лаўрэат Зімовай школы журналістыкі (2016). Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Беларусі  

Весткі з рэктарата

  РЭКТАР БДУ акадэмік НАН Беларусі Сяргей Абламейка абраны замежным членам (акадэмікам) Расійскай акадэміі прыро­дазнаўчых навук (РАПН) па аддзяленні «Матэматыка і матэматычная фізіка». Ён адз­начаны за важкі ўклад у даследаванні ў га­ліне інфарматыкі, апрацоўкі выяў і распа­зна­вання вобразаў. Званне замежнага члена РАПН маюць 49 навукоўцаў розных краін з сусветнымі імёнамі. * * * ДАМОВУ аб супрацоўніцтве заключылі рэктар БДУ акадэмік...

Аб’явы

Аб’явы

ДЗЯРЖАЎНЫ ІНСТЫТУТ КІРАВАННЯ І САЦЫЯЛЬНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: Загадчыка кафедры эканомікі і кіравання бізнесам; Прафесара кафедры мастацтваў. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Шпалерная, 7, ДІКСТ БДУ, аддзел кадраў, тэл. 306-00-28. УСТАНОВА БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНіВЕРСIТЭТА «НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ IНСТЫТУТ ПРЫКЛАДНЫХ ПРАБЛЕМ МАТЭМАТЫКI I IНФАРМАТЫКI» аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: загадчыка...

Нашы юбіляры

1 лютага Елсукова Наталля Альбертаўна, дацэнт кафедры сацыяльнай камунікацыі 6 лютага Норман Барыс Юсцінавіч, прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства 8 лютага Чаркаская Наталля Барысаўна, начальнік упраўлення арганізацыйнай работы і дакументацыйнага забеспячэння 13 лютага Васілевіч Рыгор Аляксеевіч, загадчык кафедры канстытуцыйнага права 19лютага Паставалава Таццяна Аляксандраўна, дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права 22 лютага Мядзведзеў Генадзь Аляксеевіч, прафесар кафедры тэорыі...

“Каменная казка”. У БДУ пройдзе міжнародная выстава мінералаў і вырабаў з іх (+ відэа)

Пад такой назвай у Беларускім дзяржаўным універсітэце ўжо ў 50-ы раз заіскрыцца каляровай палітрай выстава мінералаў і вырабаў з іх. Ладзіцца яна напрыканцы зімы, з 24 па 28 лютага. Асноўная мэта выставы-кірмашу – паказаць прыгажосць, непаўторнасць камянёў і сапраўднае ювелірнае мастацтва высокай якасці, а таксама цудоўныя вырабы іншых майстроў, якія працуюць з прыроднымі матэрыяламі. Наведаўшы выставу, кожны зможа пераканацца, што...