Зорка з імем Рудруна. Вынікi ўдзелу БДУ ў юбілейнай канферэнцыі РУДН
Сэнс любой канферэнцыі – павучыцца адзін у аднаго. Нездарма нямецкі дзеяслоў “erfaren” (пазнаваць) паходзіць ад слова “faren” (ездзіць). Сёлетняя міжнародная канферэнцыя ў Расійскім універсітэце дружбы народаў, з якім БДУ звязваюць сумесныя навуковыя і адукацыйныя праекты, была прымеркавана да 55-гадовага юбілею гэтай унікальнай навучальнай установы і прысвечана праблеме інтэрнацыяналізацыі адукацыі. Тэма гэта блізкая БДУ і надзвычай важная для РУДН. Пасля...