Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Маладосць навуцы не перашкода. Гутарка з Кірылам Юркевічам і Алінай Верамейчык (+відэа)

Нашы суразмоўцы – аднагодкі, маладыя навукоўцы БДУ. У кожнага з іх свой шлях у навуцы, сваё ўяўленне пра прафесію.  Што агульнага і адметнага ў маладых людзей, якіх аб’ядноўвае час і месца дзеяння? Дацэнт кафедры бія- і нанамеханікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, Кірыл Юркевіч: — Як і калі вы пачалі займацца навуковай дзейнасцю? — Першыя даследаванні я пачаў праводзіць на другім курсе...

5 самых простых правіл, каб захаваць здароўе надоўга

Энергія і маладосць, здароўе і прыгажосць у вашых руках! Чамусьці лічыцца, што бадзёрым і актыўным можна быць у маладыя гады, а потым жыццё ідзе на спад і здароўе пачынае здаваць сямімільнымі крокамі. Гэтага не адбудзецца, калі сачыць за станам свайго арганізма ўжо цяпер, не адкладаючы нават на заўтра. Аглядаючыся назад, тыя, хто ўжо справіў сваё 50-дзесяцігоддзе, раяць маладым, поўным сіл...

Асобы БДУ. Майя Тароцька пра Афрыку, Ленінабад і гафтачкі

Штодня ў халодныя перыяды года ў вестыбюлях навучальных карпусоў першымі нас сустракаюць менавіта гэтыя людзі, але часцяком мы нават не задумваемся пра тое, якія незвычайныя гісторыі са свайго жыцця яны могуць у сабе ўтойваць. Мы пагутарылі з Маяй Мікалаеўнай Тароцька – гардэробшчыцай на геаграфічным факультэце. Гэта жанчына за свае гады паспела пражыць 20 гадоў у Сярэдняй Азіі, 2 гады ў...

Дзень беларускай навукі разгортваецца ў БДУ (+відэа)

Апошняя нядзеля студзеня ўжо даўно стала святочнай для беларускіх навукоўцаў. У гэты час яны адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень беларускай навукі. З дапамогай сучасных навуковых дасягненняў наша краіна мае магчымасць выйсці на прынцыпова новы ўзровень рашэння маштабных задач, якія стаяць перад грамадствам. У цяперашні час сур’ёз­ная навуковая работа праводзіцца ва ўсіх беларускіх ВНУ, у лабараторыях вядучых прамысловых прад­прыемстваў і...

Траціна ўсіх адораных студэнтаў краіны навучаецца ў нашым універсітэце (+відэа)

2015 год у Беларусі абвешчаны годам моладзі. Адпаведны ўказ Прэзідэнта нашай краіны прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага прыцягнення да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у нашай краіне. На этапе вышэйшай адукацыі менавіта сістэма НДРС накіравана на развіццё творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі. Сапраўды, як абвяшчаюць нарма­тыўныя дакументы: «Навукова-даследчая праца студэнтаў (НДРС) з’яўляецца неад’емнай часткай...

Праект ТЭМПУС-NETGENG: увядзенне эксперыментальных аспіранцкіх праграм у вышэйшай інжынернай адукацыі

У канцы мінулага года на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася міжнародная працоўная нарада па праекце ТЭМПУС-NETCENG “New Model of the Third Cycle in Engineering Education Due to Bologna Process in BY, RU, UA” (“Новая мадэль трэцяга ўзроўню вышэйшай інжынернай адукацыі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Балонскага працэсу ў Беларусі, Расіі і Украіне”). У абмеркаванні прынялі ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў з...

Аэракасмічныя даследаванні паспяхова развіваюцца ў НДІ ПФП

Навуковая школа ў галіне аэракасмічных даследаванняў паспяхова развіваецца ў НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі БДУ. На працягу многіх гадоў яе ўзначальвае прафесар Барыс Бяляеў, загадчык аддзела аэракасмічных даследаванняў, доктар фіз.-мат. навук, лаўрэат Дзяржпрэміі СССР ў галіне навукі і тэхнікі. Сёння Барыс Іларыёнавіч лічыць самым важным вынікам працы свайго аддзела створаную па кантракце з ракетна-касмічнай карпарацыяй «Энергія» імя С. П....

Вынікі экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі і паслуг БДУ ў 2014 годзе

1. Інтэгральныя мікрасхемы і навуковыя прыборы для мікра­электронікі Аб’ём экспарту паслуг – 370 тыс. дол. ЗША. Заказчык – Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў, г. Дубна, Расія. Распрацоўка: НЦ фізікі часціц і высокіх энергій. Каардынатары – дырэктар доктар фіз.-мат. навук М. М. Шумейка, на­м. дырэктара канд. тэх. навук М. А. Бату­рыцкі. Ва ўзаемадзеянні з НВА «Планар» і філіялам «Белмікрасістэмы» ААТ «Інтэграл» у...

Аб’явы

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: педагогікі і праблем развіцця адукацыі, англійскай мовы прыродазнаўчых факультэтаў, гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу, гісторыі новага і найноўшага часу, гісторыі паўднёвых і заходніх славян, рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, сістэмнага аналізу і камп’ютарнага мадэлявання, камп’ю­тарнага мадэлявання, агульнай фізікі, тэарэтычнай фізікі і астрафізікі, энер­гафізікі, ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: сацыя­логіі, этналогіі,...

Нашы юбіляры

08 студзеня    Юркова Ірына Леанідаўна, прафесар    кафедры аналітычнай хіміі 11 студзеня    Смыковіч Людміла Іванаўна, дацэнт кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм 12 студзеня    Русаковіч Андрэй Уладзіміравіч, загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы 15 студзеня    Прасяны Андрэй Андрэевіч, дацэнт кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі 15 студзеня    Кавальчык Надзея Уладзіміраўна, дацэнт кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм 16 студзеня    Цехановіч Таццяна Феліксаўна,...

Пра пасткi ў нашай галаве і што замінае нам адэкватна ўспрымаць рэальнасць

Асаблівасці чалавечай псіхікі, якія замінаюць нам адэкватна ўспрымаць рэальнасць. Мільёны грамадзян сёння “падзарабляюць” палітолагамі, эканамістамі і сацыяльнымі псіхолагамі. Ледзь не на кожнай кухні можна пачуць разгорнутае тлумачэнне таго, што адбываецца ў Расіі, ва Украіне, ды і – няма чаго грахі таіць – на ўсёй планеце. Мы не толькі здольныя ацаніць падзею (самым, зразумела, аб’ектыўным чынам), але і растлумачыць, што дзеецца...