Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


“Капуснік БДУ–2014”: неспадзеўкі ад новага пакалення

Аляксей Пятровіч Багамазаў (намеснік начальніка ўпраўлення выхаваўчай працы БДУ), раздаючы 25 лістапада  ўзнагароды конкурсу “Капуснік БДУ–2014, сказаў пра тое, што ад гэтага факультэта перамогі ніхто не чакаў… Аднак, нягледзячы на нечаканыя вынікі, капуснік пачаўся цалкам традыцыйна: гімн капусніка (напісаны студэнтам Інстытута журналістыкі Аляксандрам Лапуцькам) праспявалі ўсе ўдзельнікі свята, майстар-клас паказалі пераможцы мінулага года (Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій), а вядучым...

Асобы БДУ. Інтэрв’ю з дэканам ФМА

Віктар Генадзевіч Шадурскі – доктар гістарычных навук, прафесар кафедры міжнародных адносін, дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ. – Віктар Генадзевіч, Вы гэтулькі часу прысвячаеце працы. Скажыце, а ці хацелася Вам калі-небудзь не прыйсці ва ўніверсітэт? – Прагуляць працу хацелася і хочацца. Часам доўга не пакідае жаданне знаходзіцца ў гарызантальным становішчы і чытаць газеты ці глядзець тэлеперадачы. Але ўнутраны голас патрабуе ісці...

Найлепшымі ў 2014 г. сталі праекты ад інтэлектуалаў, мімаў і валанцёраў. Хто на новенькага?

Конкурс “Найлепшы моладзевы праект” у БДУ паспяхова існуе ўжо больш за 10 гадоў. Нядаўна былі падагульнены вынікі конкурсу 2014 года. Гран-пры ганаравана “Адкрытая інтэлектуальная ліга БДУ” пяцікурсніка ФРКТ Дзмітрыя Штукацера. Зараз яна рэалізуецца ў рамках праграмы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё “Эрудыт. Iнтэлект-шоу”. У яе склад уваходзяць 35 пастаянных каманд-удзельніц з розных ВНУ Мінска. Праект “Творчая студыя “MiM-BSU” магістранта ФФСН...

Асноўныя страхі перад здачай іспытаў i парады, як iх пераадолець

Страх 1. Выцягнуць білет, па якім не зможаш адказаць ні слова Ёсць людзі, якія вучаць усе білеты. І веды ў такіх людзей практычна выдатныя, але гэтыя людзі чамусьці часта становяцца ахвярамі думкі, што яны аднойчы прыйдуць у аўдыторыю, выцягнуць білет і ўбачаць там пытанне, на якое не змогуць адказаць нічога. Такія паводзіны характэрныя для вельмі педантычных людзей, якія прывыклі ўсё...

Роздум пра грамадства. Ці быць звышчалавекам?

Кожны дзень аднолькавы. Калі хоць на хвіліну стаць сумленным самому з сабой і светам, не ўдавацца ў прыватнасці рамантычных пачуццяў ці скептычных разважанняў, наша жыццё заўсёды знаходзіцца на адным з двух канцавоссяў. Ці мы сутыкаемся з адынамічнай, сумнай руцінай, ці мы грэемся пад крылом мімалётнага, але прыязнага шчасця. Многа каго такое становішча спраў задавальняе. І ў гэтым няма нічога дрэннага....

Сяргей Шафаловіч: «Пра тое, што раскажам мы, не напіша больш ніхто»

Наша газета «Універсітэт» святкуе 85-годдзе. З гэтай нагоды да месца пагутарыць з чалавекам, які ўжо на працягу 8 гадоў кіруе дадзеным выданнем. Сяргей ШАФАЛОВІЧ распавёў пра цікавыя факты з гісторыі газеты, пра яе багатыя здабыткі і пра сённяшнюю трансфармацыю. – Сяргей Сяргеевіч, як так здарылася, што агульнаўнівер­сі­тэцкая газета з’явілася толькі праз 8 гадоў пасля стварэння самога БДУ? – Сапраўды, на...

Што такое цёмная энергія?

Упершыню ў Беларусі створаны звышправодны ніобіевы рэзанатар для паскаральнікаў электронаў і пазітронаў. Навукоўцы БДУ і НАН Беларусі падчас выпрабавання першага звышправоднага ніобіевага рэзанатара айчыннай вытворчасці да­сягнулі з’явы звышправоднасці. У эксперыменце ўдзельнічалі су­пра­цоўнікі Нацыянальнага цэнтра фізі­кі часціц і высокіх энергій БДУ (НЦ ФЧВЭ), НДІ ядзерных праблем БДУ і НПЦ НАН Беларусі па матэ­рыяла­знаўстве. Прамым апаратурным метадам вымерана значэнне мацунку рэзанатара 1,49х109...

Распрацаваная навукоўцамі НДІ ПФП БДУ сістэма касмічнага базавання дастаўлена на МКС

Сістэма касмічнага базавання «Відэа­спектральная сістэ­ма» (ВСС) дастаўлена на Між­народную касмічную станцыю. Над праектаваннем, распрацоўкай аптычнай схемы, тэхнічных паказ­чыкаў, а таксама стварэннем навуковай апаратуры працавалі наву­коўцы аддзела аэракасмічных да­сле­да­ванняў НДІ прыкладных фі­зіч­ных праблем імя А. Н. Сеўчанкі (НДІ ПФП БДУ). Кіраваў навуковым працэсам загадчык аддзела прафесар Барыс Бяляеў. У наш час навуковая апаратура БДУ працуе ў штатным рэжыме па праграме касмічнага...

У студпрафкама — новы лідар

Адбылася 42-я справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ. Удзел у ёй прынялі 147 дэлегатаў, высунутых праф­саюзнымі бюро сваіх фа­куль­­тэтаў. У склад прэзіды­ума канферэнцыі ўвайшоў рэктар БДУ Сяргей Абламейка, намеснік старшыні Мінскага гарадскога аб’яд­нання арганізацый прафса­юзаў Аляксандр Шчаковіч, намеснік старшыні ЦК Беларускага прафсаюза работ­нікаў адукацыі і навукі Раман Дапіра. Галоўным пытаннем на парадку дня было абранне старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі...

Nooj – інструмент для філолага

26 лістапада на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з распрацоўшчыкам лінгвістычнага праграмнага забеспячэння Nooj, прафесарам французскага ўніверсітэта Франш-Контэ Максам Зільберштайнам. Сёння спецыялісты па прыкладной і, у прыватнасці, камп’ютарнай лінгвістыцы з’яўляюцца запатра­баванымі на рынку працы. Гэта і не дзіўна: сістэмы дыстанцыйнага навучання, машыннага перакладу, электронныя слоўнікі ўсё шырэй выкарыстоўваюцца людзьмі, і іх выкарыстанне і развіццё дае значныя перавагі ў хуткасці і выгадзе...

У БДУ ў трэці раз прайшла алімпіяда па менеджменце і эканоміцы «Бізнес-праект»

2–4 снежня на базе Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ ў трэці раз прайшла міжнародная студэнцкая алімпіяда па менеджменце і эканоміцы «Бізнес-праект», якая арганізуецца кафедрай кіравання нерухомасцю. Сёлетняя алімпіяда праводзі­лася ў 3 туры. Для ўдзелу ў першым (завочным) туры кожнай камандзе неабходна было распрацаваць пад кіраўніцтвам навуковага кансультанта бізнес-прапанову. У адрас арг­­­камітэта алімпіяды паступіла 39 заявак. Пасля кожная з...