Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Названы пераможцы конкурсу фота- і відэапрац “БДУ ў тваім фармаце” (+відэа)

27 лістапада ў актавай зале Інстытута журналістыкі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў аднаго з самых яркіх конкурсаў універсітэта – «БДУ ў тваім фармаце». Конкурс фота і відэапрац праводзіцца з 2012 года, яго заўсёды арганізуюць упраўленне выхаваўчай працы з моладдзю і студэнцкі саюз БДУ. Сёлета на конкурс студэнты прапанавалі 350 фатаграфій. Ад сесіі да сесіі здымай моманты весела! БДУ ў тваім...

Ад рэктара БДУ. З Новым годам, дарагія сябры!

Сардэчна віншую ўсіх – выкладчыкаў, су­пра­цоўнікаў, студэнтаў і аспірантаў – з Калядамі і Новым годам! Навагоднія святы заўсёды напоўнены са­мымі светлымі пачуццямі і надзеямі, апты­містычнымі памкненнямі ў будучыню. Мы ўспа­мі­наем усё добрае, што падарыў нам год, які сыходзіць, і чакаем ажыццяўлення новых распачынанняў і планаў. Я шчыра дзякую ўсёй універсітэцкай супольнасці за прафесійныя поспехі і вынікі, адданасць і падтрымку БДУ,...

Апытанка. Чым запомніўся мінулы год супрацоўнікам БДУ, і што яны мяркуюць ў новым?

Усе супрацоўнікі БДУ рыхтуюцца да Новага года. Некаторыя нядаўна былі прызначаны на кіраўніцкія пасады. Мы пацікавіліся ў іх: 1. Чым ім запомніўся адыходзячы год? 2. Якія мары хочуць рэалізаваць у наступным? 3. Як святкуюць Новы год? Іваноў Дзмітрый Андрэевіч, дэкан геаграфічнага факультэта: 1. У адыходзячым годзе на геафаку адбылося шмат значных па­дзей. Самае важнае з іх: факультэт адзначыў свой 80-гадовы...

Ляцець, каб жыць: альпініст-экстрэмал пра свае скачкі з Эверэсту (+відэа)

З’явіўся вольны час. Варыянтаў узімку роўна два: ці сядзіш дома, з нудой утаропіўшыся ў экран камп’ютара, п’ючы «гарбату– каву–патанцуем», ці клічаш прыяцеля, прасаджваеш сваю апошнюю студэнцкую драбязу на «Хобіта» або ў кавярні. Жарты, падколкі, гутаркі, весялосць – жыццё выдатнае, калі так насычанае яркімі фарбамі і калі да ісп­ытаў дапушчаны. Ды вось заскочыла пагасцяваць ад­на думка, якая не дае ўлад­кавацца прыемнаму...

Каманда студэнтаў ФПМІ ізноў у фінале ЧС па праграмаванні

Каманда студэнтаў ФПМІ ў складзе пяцікурснікаў Аляксея Колесава, Яўгена Грыц­кевіча і чацвёрта­курсніка Аляксандра Некрашэвіча выйшла ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні. Хлопцы паспяхова выступілі ў паўфінале сусветнага турніру па Паўночна-Усход­нім Еў­ра­пейскім рэгіёне. Гэта 15-я перамога прад­стаўнікоў БДУ на гэтых прэс­тыж­ных міжнародных спаборніцт­вах. Са студэнтамі вядучай ВНУ нашай краіны свой выхад у фінал свят­кавалі яшчэ дзве каманды з Бе­ларусі: БДУІР і...

БДУ ўвайшоў у топ-50 універсітэтаў краін у стадыі развіцця Еўропы і Цэнтральнай Азіі

Па выніках апублікаванага 17 снежня новага рэйтынгу найлепшых універсітэтаў краін у стадыі развіцця Еўропы і Цэнтральнай Азіі вядомага брытанскага агенцтва QS (Quacquarelli Symonds) БДУ ўвайшоў у топ-50 найлепшых ВНУ гэтага рэгіёна. Сярод 368 прааналізаваных універсітэтаў БДУ заняў 38 месца. Гэта чарговы поспех вядучай ВНУ Беларусі! Узначаліў рэйтынг Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ла­маносава. За ім размясціўся Кар­лаў універсітэт (Чэхія),...

Весткі з рэктарата

Круглы стол «Студэнцкае са­ма­кіраванне Беларусі праз прыз­му Балонскага працэсу» сабраў 23 снежня лідараў моладзевых арганіза­цый сталічных ВНУ. У ім бралі ўдзел прарэктар РІВШ Ігар Цітовіч і прадстаўнікі ўпраўлення па справах моладзі Мінадука­цыі. Ігар Цітовіч рас­па­вёў пра перспектывы далучэння Беларусі да адзінай еўра­пей­скай прасторы вышэйшай аду­кацыі. Былі абмеркаваны сіс­тэмы студэнцкага самакіра­вання ў ВНУ і ідэі па ўдаска­наленні дзейнасці. Арга­ні­завала мерапрыемства Сту­­­дэнцкая...

БДУ ў СМІ Беларусі

Прэзідэнт фонду міжнароднага супрацоўніцтва Рамана Продзі выступіў з лекцыяй у Беларускім дзяржаўным універсітэце – БелТА, 21.by, АНТ, БТ-1, СТБ, Belarus24.by (16.12). БДУ ўвайшоў у топ-50 найлепшых універсітэтаў краін у стадыі развіцця Еўропы і Цэнтральнай Азіі – 21.by, Euroradio.fm, БелТА, Інтэрфакс, Sb.by, Generation.by (17.12), Minsknews.by, Map.by, Vgr.by (18.12). Сістэма касмічнага базавання БДУ дастаўлена на МКС – Press.net.by, БелТА,21.by, Інтэрфакс, Telegraf.by, N1.by,...

Аб’явы

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТАБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: фізічнай оптыкі, гісторыі беларускай мовы, беларускай літаратуры і культуры, дыпламатычнай і консульскай службы, міжнароднага права, геаграфічнай экалогіі, дынамічнай геалогіі, глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм, канстытуцыйнага права, крымінальнага права, фінан­савага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі, міжнароднага менеджменту, эканамічнай інфарматыкі, карпаратыўных фінансаў, мікрабіялогіі, ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: геаметрыі, тапалогіі і...

Студэнцкія карэспадэнты 80-х былі грамадскімі дзеячамі

«Як падбіраем студ­караў, як знаходзім людзей, прыкі­пеў­шых сэрцам да газеты, сапраўды перакана­ных у сіле друкаванага слова, закаханых у сваё захапленне, калі хо­­ча­це, – другую прафесію? Знай­­сці такіх цяжка», – дзяліўся сваім досведам ў 1985 годзе ў маскоўскім часопісе «Журналіст» тагачасны рэ­дактар «Беларускага ўніверсітэта» Васіль Вараб’ёў. Пра самых актыўных ён пісаў: «Пасля інтэрв’ю з адной з груп механіка-матэматычнага факультэта стаў усё...

Газета БДУ ў першыя гады і пасля аднаўлення

Заўсёды, калі гаворка ідзе пра гісторыю якой якой-небудзь з’явы, важна ды проста пазнавальна паказаць яе вытокі. У выпадку з нашай газетай мы маем вельмі фрагментарныя звесткі пра яе першыя гады. З аднаго боку – гэта недахоп факталагічных крыніц, бо даваенныя нумары ўніверсітэцкай газеты засталіся пасля эвакуацыі БДУ ў бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу, і мы маем, дзякуючы нашым гісторыкам, толькі...