Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Маладыя навукоўцы БДУ прапануюць супрацьпухлінныя прэпараты ў 60 разоў таннейшыя за амерыканскі аналаг

Інавацыйны праект БДУ «Біярассмоктвальныя супрацьпухлінныя прэпараты для лакальнай хіміятэрапіі злаякасных наватвораў: “Тэмадэкс” і “Праспідэлонг» прызнаны «найлепшым моладзевым інавацыйным праектам» рэспубліканскага конкурсу «100 тваіх ідэй для Беларусі». Аўтары праекта – маладыя навукоўцы ВНУ: малодшы навуковы супрацоўнік НДІ ФХП БДУ Дзяніс Адамчык і аспірант хімічнага факультэта Сяргей Саламевіч. «Тэмадэкс» і «Праспідэлонг» адносяцца да ліку новых медыкаментозных прэпаратаў у лячэнні злаякасных наватвораў. Яны...

Рок-фестываль “Такія пернікі”: тут няма выпадковых людзей

Гран-пры ХI Адкрытага моладзевага музычнага фэсту БДУ «Такія пернікі» атрымала рок-група «Чып і Дэйл». Вынікі конкурсу вызначылі гледачы галасаваннем 27 лістапада на гала-канцэрце фэсту ў сталічным клубе «Тытан». Уладальнікам галоўнага прыза будзе прадстаўлена магчымасць папрацаваць у адной з прафесійных студый музычнай кампаніі BOOM. Акрамя таго, дыпломамі 2 і 3 ступені адзначаны музыкі калектываў forAboutFrom і Denmi адпаведна. Гэта штогадовае мерапрыемства...

Яшчэ раз пра курэнне. Погляд урача-псіхатэрапеўта

Курэнне ў Еўропе існуе так даўно, што ўжо цяжка ўявіць наша грамадства без тых, хто курыць, і таму называць гэты занятак шкоднай звычкай вельмі складана. Аднак усе механізмы развіцця залежнасці для курэння выконваюцца: існуе не толькі псіхічная цяга, але і фізічная, і нават “ломка” пры адмове ад ужывання таксама ёсць (гэта калі “ўсё не ў кайф” пакуль не запаліў). А...

“Шмуцтытул”, “Дума БДУ” ды “Кветкавыя ветразі”: каманды БДУ паўдзельнічалі ў эрудыт-турніры, прысвечанаму М. Ю. Лермантаву

19 лістапада на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ адбыўся эрудыт-турнір, прысвечаны 200-годдзю вялікага рускага паэта М. Ю. Лермантава. У эрудыт-турніры “Герай свайго часу, або Ці ведаеце вы Лермантава” прынялі ўдзел тры каманды. Каманда студэнтаў філалагічнага факультэта “Шмуцтытул” (044), каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта і Інстытута журналістыкі “Дума БДУ” (15) і каманда студэнтаў, у якую ўвайшлі самыя актыўныя ўдзельнікі клуба аматараў мастацкага слова...

Выбраны старшыня Студэнцкай асамблеі БДУ

З 21 па 23 лістапада прадстаўнікі галоўных студэнцкіх арганізацый былі сведкамі і ўдзельнікамі  гістарычна значнай падзеі для БДУ. У САК “Брыганціна” прайшоў выязны адукацыйны семінар студэнцкага актыву “Школа лідара”, галоўнай мэтай якога было зацвярджэнне Студэнцкай асамблеі і выбары яе старшыні. Студэнцкая асамблея БДУ – вышэйшы прадстаўнічы орган студэнцкага самакіравання, створаны ў ВНУ ў кастрычніку бягучага года. Дзейнасць асамблеі дазволіць аптымальна...

Круглы стол SMM у БДУ: “Павук ці муха?”

Сусветнае павуцінне як неад’емная частка нашага жыцця. Яе ніткі –гэта прылада працы, сродак зносін і лад жыцця. Сацыяльныя сеткі – як галіна найбольш наведвальная і прывабная. І мы не можам адмаўляць гэты факт ці адмовіцца ад інтэрнэту. Але за намі выбар: быць “мухамі” ці “павукамі”, апынуцца закладнікамі сітуацыі ці павярнуць яе сабе на карысць. 10 лістапада на факультэце міжнародных адносін...

Праект «Асобы БДУ». Валянціна Аляшэвіч: “Праца, якая мне падабаецца, ад якой я атрымліваю задавальненне”

У навучальнай установе буфет іграе не другарадную ролю, таму праца ў прадаўцоў кіпіць. Буфетчыца юрфака Валянціна Іванаўна АЛЯШЭВІЧ ведае, хто п’е чай без цукру, надышла чарга студэнтаў даведацца, наколькі салодкае яе жыццё. Ці лічыце Вы юрыдычны факультэт БДУ другім домам? Ведаеце, я адразу, як прыйшла сюды, вельмі палюбіла гэта месца. Буфет спадабаўся, корпус наш юрфакаўскі. Усе студэнты вельмі ветлівыя, прыязныя,...

Дзень, імя якому “Восеньскі фотакрос”

Ці даводзілася вам адкрываць слоік зялёнага гарошку? Што вы там бачылі? Шмат аднолькавых гарошын. Аднолькава ўсхвалявана ў прадчуванні новых уражанняў, сяброў і досведу выглядалі і ўдзельнікі “Восеньскага фотакросу–2014”, які прайшоў у першы дзень лістапада на базе інтэрната № 2 Студэнцкага гарадка БДУ. 12.00. Хоць сіноптыкі і абяцалі даволі пахмурнае надвор’е на выхадныя, за акном усё ярчэй і ярчэй свяціла сонца....

Як святкаваў БДУ Дзень народзінаў: танцы да раніцы, Чалавек-гадзіннік і ды-джэі

Ёсць меркаванне, што ў 90 год не пагуляеш. Каму як, а вось для Беларускага дзяржаўнага універсітэта Дзень народзінаў – нагода арганізаваць начную вечарыну з сяброўскай кампаніяй ад усіх факультэтаў. Вось і атрымалася, што 30 кастрычніка студэнты не закопваліся з галавой у канспекты, а кіраваліся на праспект Пераможцаў – там, а дзясятай гадзіне вечара у канцэртным холе PRIME HALL пачалося свята:...

Дзейнасць цэнтра моладзевых інавацый і прадпрымальніцтва “Start-up БДУ” ацэнена міжнароднымі экспертамі на “выдатна” (+ відэа)

Першы ў Рэспубліцы Беларусь цэнтр моладзевых інавацый і прадпрымальніцтва пры вышэйшай навучальнай установе для развіцця інавацыйнага патэнцыялу навучэнцаў быў адкрыты ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў снежні мінулага года. Гэта падзея мела вялікі рэзананс ва ўніверсітэце, які цалкам вытлумачальны жаданнем студэнтаў запусціць праект на аснове ўласных распрацовак і абумоўлены ўстойлівымі грунтоўнымі навуковымі традыцыямі ўніверсітэта. У маі першыя рэзідэнты startup-цэнтра атрымалі сертыфікаты...

Пад надзейным крылом

Добрай традыцыяй у БДУ стала правядзенне сустрэч, свят, фэстаў, круглых сталоў, брыфінгаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, прысвечаных студэнцкай моладзі. Ініцыятарамі шматлікіх падобных мерапрыемстваў выступаюць супрацоўнікі псіхалагічнай службы, прафсаюзных арганізацый, фундаментальнай бібліятэкі інш. Крэатыўна падышлі яны да правядзення святочнага мерапрыемства “Пад надзейным крылом”, прысвечанага першакурснікам, іх маці і педагогам. Гэты дзень быў абраны не выпадкова, бо ён акумуляваў такія знакавыя святы,...