Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Музыка нас звязала…

Як шмат выдатнага ў гэтым свеце, мора шчасця, усмешак, а галоўнае – добрых і таленавітых людзей. У восеньскую пару мы можам і не заўважыць прыгажосці прыроды, адлёту птушак на поўдзень, гучання апошніх пошчакаў салаўя. Здаецца, што ўсё добрае з наступам восені сканчаецца, але не, усё толькі пачынаецца. І ў Студэнцкім гарадку БДУ ў гэта не толькі вераць, але і даказваюць....

Наш кадр! Студэнт БДУ атрымаў пуцёўку ў Славакію

 Чацвёртакурснік гуманітарнага факультэта БДУ Аляксандр Шэлегаў будзе здымаць спартсменаў на XXVII зімовай Сусветнай універсіядзе.  Камандзіроўкай у Славакію наш студэнт узнагароджаны дзякуючы перамозе ў Рэспубліканскім конкурсе фотапрац “На грэбені хвалі”. Змаганне фотакарэспандэнтаў адбылося падчас VI чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіў у Беларусі ў жніўні. Аляксандр Шэлегаў здолеў зняць чацвёрку беларускіх канаістаў за секунду да...

Ганна Лаестадыус-Ларсан: “Калі журналісты захочуць, то яны, вядома ж, зменяць грамадства ў станоўчы бок”

З 20 па 22 кастрычніка на факультэце журналістыкі БДУ праходзіў трэнінг па напісанні матэрыялаў на гендарную тэматыку. Удзел у гэтым мерапрыемстве прыняла шведскі журналіст Ганна Лаестадыус-Ларсан, якая наведвала Інстытут журналістыкі ў красавіку з лекцыяй “Мужчынскае, жаночае, чалавечае, ці Гендар у журналістыцы”. Разам са студэнтамі БДУ падчас трохдзённага семінара-трэнінгу яна разглядзела шведскія і беларускія газеты “гендарнымі вачыма”. Ганна Лаестадыус-Ларсан была аглядальнікам...

“КЛУмБа” сустракае студэнтаў БДУ

 28 кастрычніка ў чытальнай зале для працы з кніжнымі помнікамі прайшло другое пасяджэнне клуба аматараў мастацкага слова “КЛУмБа”. Клуб аматараў мастацкага слова “КЛУмБа” адкрыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Галоўная яго задача – развіццё цікавасці да чытання і літаратурнай творчасці студэнтаў і далучэнне іх да гістарычнай спадчыны Беларусі і сусветнай культуры. Клуб стаў пляцоўкай для дыскусій...

Праціўніка – адной левай. Чым жыве армрэслінг у БДУ

Што будзе рабіць студэнт ў пятніцу вечарам? Нехта пойдзе адсыпацца, нехта – весяліцца, пакуль не схлынуў перадвыходны настрой. А ёсць хлопцы і нават дзяўчаты, што адпраўляюцца ў спорткомплекс БДУ, спускаюцца па лесвіцы на першым паверсе і трапляюць … не, не ў склеп, а на заняткі цяжкай атлетыкай, у прыватнасці — армрэслінгам. Жадаючых паказаць сілу ў барацьбе на руках хапала ва...

Алена Масла: “На журфаку нам не падразалі крылаў…”

   У лістападзе факультэт журналістыкі БДУ адзначае 70-годдзе.  За гэты час выпусцілася тысячы выдатных спецыялістаў.  Адна з іх – журналіст і пісьменніца Алена Масла. У розныя гады, яна, аддаючы перавагу “дзіцячай” журналістыцы, працавала ў выданнях “Піянер Беларусі” (“Раніца”), “Туризм и отдых”, “Качели”. Была галоўным рэдактарам газеты “Переходный возраст” і часопіса “Бярозка”, загадвала рэдакцыяй дзіцячай літаратуры ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Аўтар...

Праект “Асобы БДУ”. Акадэмік Алег Івашкевіч: пра малую радзіму, “рай на зямлі” і як дасягнуць поспеху

БДУ – гэта наша вялікая сям’я. Тут усе выконваюць сваю працу, кожны знаходзіцца на сваім месцы. Тут няма другарадных персанажаў, бо ўсе мы ўкладваем у агульную справу часцінку сябе. Няхай гэта будзе рэктар, выкладчык ці супрацоўнік буфета. Таму мы хочам распавесці пра людзей, якія працуюць у нашым Універсітэце. Гэты праект уяўляе сабой сумленную і шчырую гутарку з тымі, хто прайшоў...

Мітрапаліт Павел узначаліў Інстытут тэалогіі БДУ

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел стаў рэктарам Інстытута тэалогіі БДУ. Такое рашэнне прынялі на пашыраным пасяджэнні савета Ін­сты­­­­тута тэалогіі імя святых Мяфо­дзія і Кірылы. Раней рэктарам быў ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт, аднак 22 верасня яго кантракт сконч­ыў­ся. Таму пост прапанавалі міт­ра­паліту Паўлу. Кандыдатуру Патрыяршага Экзарха ўсяе Бе­ларусі ўхваліў Савет Беларускага дзяр­жаўнага ўніверсітэта, і...

Гісторыя не ў датах

80-гадовы юбілей – гэта гістарычная дата для  факультэта. Гістфак за такі перыяд прайшоў  складаны шлях. Дэкан факультэта дацэнт Сяргей Ходзін падзяліўся з намі сваімі меркаваннямі наконт ролі сучаснай гістарычнай навукі.  – Сучаснае грамадства змяняецца з такой хуткасцю, што, здаецца, навуцы складана свое­часова адказваць на яго новыя патрабаванні. Сяргей Міка­ла­евіч, на Ваш погляд, ці захоў­ваюць гістарычныя даследа­ванні сваю актуальнасць у новых...

Школа студактыву: выбіраем, спаборнічаем і сябруем

На базе САК “Брыганціна” ярка прайшоў рэспубліканскі выязны семінар-практыкум “Міжуніверсітэцкая школа студэнцкага актыву–2014”, арганізатарамі якога стаў Студэнцкі гарадок БДУ. Кожную восень “Брыганціна” зараджае студэнтаў энергіяй, уражаннямі, эмоцыямі і ідэямі, менавіта тут заводзяцца карысныя знаёмствы, з’яўляюцца новыя планы і знаходзіцца натхненне на год наперад. Сёлета прайшоў зусім незвычайны семінар-практыкум: ён аб’яднаў не толькі студэнцкі актыў студгарадка БДУ, але і студэнтаў з...

Як Брыганціну ахапіла «чума»

Жыццё ў БДУ не заціхае ні на хвіліну! У чарговы раз САК “Брыганціна” прымаў старастаў-першакурснікаў на выязным адукацыйным семінары “Ты – стараста–2014” з 3 па 5 кастрычніка. Рассаджваючыся ў пятніцу раніцай па сваіх месцах у аўтобусах, якія давязуць усіх да Брыганціны, ніхто яшчэ не ведаў, што чакае іх у найбліжэйшыя тры дні. У кожным разе гэта павінна было быць штосьці...