На Мінскім трактарным заводзе адкрыўся філіял кафедры Інстытута журналістыкі
5 снежня ў рэдакцыі “Беларус-МТЗ агляду” адбылося ўрачыстае адкрыццё і прэзентацыя філіяла кафедры перыядычнага друку Інстытута журналістыкі БДУ. Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання 70-годдзя інстытута. Філіял арганізаваны на базе дадзенай газеты з мэтай умацавання сувязяў БДУ з вытворчасцю і ўзмацнення практычнага складніка падрыхтоўкі спецыялістаў. Цеснае ўзаемадзеянне ВНУ і газеты ў гэтым кірунку, якое зараз мае афіцыйны статус, дазволіць будучым журналістам...