Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Куратары БДУ атрымалі магчымасць павысіць сваю кваліфікацыю

Курсы павышэння кваліфікацыі для куратараў навучальных груп былі наладжаны ў БДУ ў чацвёрты раз у верасні гэтага года. Хоць яны праходзілі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі, ініцыятарамі іх правядзення, як і раней, стала ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю БДУ. Яно распрацавала і праграму заняткаў “Выхаваўчая праца куратара БДУ: псіхолага-педагагічныя і арганізацыйна-метадычныя аспекты”. Начальнік УВРМ Аляксей Багамазаў чытаў...

Школа студактыву: выбіраем, спаборнічаем і сябруем

На базе САК “Брыганціна” паспяхова і ярка прайшоў рэспубліканскі выязны семінар-практыкум “Міжуніверсітэцкая школа студэнцкага актыву–2014”, арганізатарамі якога стаў Студэнцкі гарадок БДУ. Кожную восень “Брыганціна” зараджае студэнтаў энергіяй, уражаннямі, эмоцыямі і ідэямі, менавіта тут заводзяцца карысныя знаёмствы, з’яўляюцца новыя планы і знаходзіцца натхненне на год наперад. Сёлета прайшоў зусім незвычайны семінар-практыкум: ён аб’яднаў не толькі студэнцкі актыў студгарадка БДУ, але і...

Англійская мова ад першай загадчыцы

 Сёння факультэт міжнародных адносін можа пахваліцца выкладаннем англійскай мовы на вельмі высокім узроўні. І ў гэтым заслуга тых людзей, якія стаялі ля вытокаў стварэння кафедры англійскай мовы на ФМА. З таго часу прайшло амаль 20 гадоў. Першая загадчыца кафедры Таццяна КАРАІЧАВА дагэтуль працуе на факультэце і дзеліцца сваім багатым вопытам з калегамі. Згаджаючыся ў 1995 годзе на пасаду загадчыцы такой...

Турысту на заметку — Туркменістан. «Брама ў апраметную» і падземнае возера Коў-ата

Навучанне ў БДУ дало мне магчымасць не проста наведаць, але і доўгі час пражыць у Беларусі. За два гады навучання я адкрыў для сябе некалькі беларускіх гарадоў, паездзіў па шматлікіх экскурсіях і з цікавасцю пазнаёміўся з беларускай культурай. Цяпер я жадаю прапанаваць вам пазнаёміцца са сваёй краінай, Туркменістанам, прывёўшы прыклады падабенства і адрознення паміж нашымі краінамі. Клімат Галоўнае адрозненне Туркменістана...

Маладыя літаратары з “КЛУмБы” бяруць за ўзор творы Гарацыя і Ламаносава

У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыўся клуб аматараў мастацкага слова “КЛУмБа”. Функцыянаваць ён будзе на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Яго стварэнне накіравана на развіццё цікавасці да чытання і літаратурнай творчасці студэнтаў і далучэнне іх да гістарычнай спадчыны Беларусі і сусветнай культуры. Мяркуецца, што клуб стане пляцоўкай для дыскусій і сустрэч навучэнскай моладзі з вядомымі пісьменнікамі і творчымі людзьмі. Тут плануецца правядзенне...

У БДУ прыдумалі “таблетку ад ляноты для студэнтаў”

У апошні час фальклор зрабіў з дыпломнай працы аб’ект для жартаў. Маўляў, “дыплом падобны да агурка – абодва на 90 % складаюцца з вады”, “актуальнасць працы заключаецца ў тым, што за яе даюць дакумент пра вышэйшую адукацыю” і гэтак далей. Сапраўды, некаторыя зусім не затлумляюцца: навошта, калі нашмат прасцей узяць збітае пытанне, па якім напісана нямала іншых рэфератаў, дыпломаў, а...

«Матчыны рукі». У БДУ пройдзе дабрачынная акцыя да Дня маці

Для шматдзетных маці Саюз жанчын БДУ праводзіць 10 кастрычніка дабрачынную акцыю “Матчыны рукі”. За салодкім сталом і кубачкам гарбаты на філфаку сустрэнуцца каля 30 матуль, якія гадуюць па сямёра, шасцёра, пяцёра і трое дзяцей. Свята распачнецца з прывітальнага слова і віншаванняў кіраўніцтва філалагічнага факультэта. Затым жанчыны змогуць наведаць музей беларускай нороднай культуры філфака на К. Маркса,31. Прапануюць шаноўным гасцям паўдзельнічаць...

“Студэнці рай” у горадзе фізікаў

Працягваем знаёміць вас у межах праекта “Магчымасці з БДУ” з студэнтамі-удзельнікамі розных адукацыйных праграм, якія рэалізуюцца ў нашым універсітэце. Наступная наша суразмоўца Вераніка ЕРМІЛАВА, студэнтка 5 курса фізічнага факультэта, якая распавяла нам пра сваю стажыроўку ва Універсітэце імя Ф. Шылера г. Ены, што ў Германіі. — Добры дзень, Вераніка! Чула шмат пра Вас (з добрага боку). Кажуць, выдатная дзяўчына, якая...

Працагалізм – любоў да працы або залежнасць?

Я думаю, кожны з нас неаднаразова чуў выказванні ад сваіх знаёмых або размовы ў грамадскіх месцах пра людзей, якія шмат часу аддаюць працы: “ён у мяне такі працаголік”, “ён столькі часу працуе, каб сям’ю пракарміць”, “яе дома не заспееш, пастаянна матаецца па сваіх справах”, “ён нават на адпачынку не вылазіць з ноўтбука”….. Праўда, даволі звыклыя нашаму вуху фразы? Так хто...

Швецыя. Кальмар. “Staying Alive!”

 Гэту песню гурта Bee Gees я слухала, калі амаль прызямлілася ў Кальмар. Я трохі нервавалася, таму што ў Швецыі ўпершыню. У стрэсавай сітуацыі я звычайна размаўляю сама з сабой: — І што я ведаю пра Швецыю? — Пэпі Доўгаяпанчоха была створана тут. — Хутчэй за ўсё цяпер у Кальмары халодна. — Ага. У мяне цяпер ёсць чатыры швэдры ў чамадане....

З усяго свету фізікі-тэарэтыкі прачытаюць свае папулярныя лекцыі на школе-семінары БДУ

Да 75-годдзя кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі БДУ будзе прымеркавана школа-семінар “Прыкладныя і фундаментальныя аспекты тэарэтычнай фізікі і астрафізікі”, якая пройдзе 10–11 кастрычніка на фізічным факультэце. Цыкл папулярных лекцый, прызначаных e першую чаргу для студэнтаў, прачытаюць не выкладчыкі, а выпускнікі кафедры тэарэтычнай фізікі, якія працуюць у розных галінах навукі ў нашай краіне і за мяжой. Напрыклад, Андрэй Лаўрыненка прыедзе з...