Швецыя. Кальмар. “Staying Alive!”
Гэту песню гурта Bee Gees я слухала, калі амаль прызямлілася ў Кальмар. Я трохі нервавалася, таму што ў Швецыі ўпершыню. У стрэсавай сітуацыі я звычайна размаўляю сама з сабой: — І што я ведаю пра Швецыю? — Пэпі Доўгаяпанчоха была створана тут. — Хутчэй за ўсё цяпер у Кальмары халодна. — Ага. У мяне цяпер ёсць чатыры швэдры ў чамадане....