Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Конкурс «Геаграфія БДУ». Далучайцеся!

У Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіць інтэлектуальны конкурс «Геаграфія БДУ». На працягу чатырох тыдняў у сацыяльнай сетцы «УКантакце» ў рэжыме анлайн мы будзем назіраць «бітву тытанаў» – напружаную барацьбу «розумаў». Удзельнікам трэба будзе паказаць сваю эрудыцыю ў прапанаваных тэмах: «Мы жыхары Еўропы», «Усходняя культура», «Экзатычны каларыт Афрыкі» і «Там, за акіянам, Амерыка Калумба». Арганізатарам конкурсу выступіла ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю...

Гумфак: 10 гадоў на скрыжаванні розных спецыяльнасцяў і кірункаў

Што такое дзесяць гадоў? У кожнага з нас ёсць свой адказ гэта пытанне. Для самага маладога факультэта БДУ дзесяць гадоў – першая сур’ёзная дата, наш маленькі юбілей. За гэты час мы змаглі стаць адным з самых перспектыўных факультэтаў БДУ і дамагчыся ўсеагульнага прызнання. Рэгулярныя заняткі на гуманітарным факультэце пачаліся не так даўно – у кастрычніку 2004 года, – але ўжо...

Васіль Стражаў: «Гуманітарны быў «нечаканым дзіцем», але атрымаўся вельмі таленавітым!»

Апошні дзень верасня асабліва запомніўся студэнтам гуманітарнага факультэта БДУ, бо менавіта 30 верасня 2014 года самы малады факультэт універсітэта распачаў імпрэзы ў гонар свайго дзесяцігадовага юбілею. Адкрывала імпрэзы юбілею прадстаўленне на паркоўцы перад будынкам факультэта. Сёлета арганізатары пастараліся на славу! Традыцыйна адкрыў імпрэзу дэкан факультэта У. Я. Гурскі, які павіншаваў усіх студэнтаў і выкладчыкаў факультэта. І вось праз некалькі хвілін...

Манiпуляцыя і манiпулятары. Як яны кiруюць нашымi дзеяннямi і што з гэтым рабiць?

Нам часта даводзіцца сутыкацца са спробамі іншых людзей кіраваць нашымі паводзінамі. У псіхалогіі такое кіраванне прынята зваць маніпуляцый. Ці можна абараніцца ад такога ўздзеяння? Якія ёсць спосабы абароны? Будзьце ўважлівыя! Першым дзеяннем у псіхалагічнай абароне з’яўляецца ўсведамленне самога факта маніпуляцыі: “Стоп, маніпуляцыя!” Пры дэшыфроўцы чужых паводзін арыентуйцеся на адчуванні! Нават калі ваш розум можна падмануць, то ў сферы падсвядомасці вас...

Вынікі Тэатральнага куфра–2014: гран-пры ў Ірана, найлепшы рэжысёр з Румыніі і сцэнаграфія ў Маскве

Гран-пры XI Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар–2014. БДУ” атрымаў спектакль “Крэслы” па п’есе Эжэна Іянэска. Пастаноўку ажыццявіў тэгеранскі тэатр Papion (Іран). Адзначым, найвышэйшая ўзнагарода фестывалю – вынік глядацкага галасавання, які і вызначыў пераможцу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася на сцэне Рэспубліканскага Палаца прафсаюзаў у заключны дзень фестывалю, 27 верасня. Сёлета арганізатар мерапрыемства – упраўленне па справах культуры БДУ – адмысловых...

Кулінарная бітва: цыгане з “Табару” перамаглі фруктовых ніндзя, саловак, пампушак і хударлявак (+відэа)

Дождж і сонца вядуць бітву за наш штодзённы настрой, ужо выразна чутныя першыя крокі восені. Халады ўжо на шляху ў нашы дамы, і вельмі хутка вечары мы будзем бавіць у цяпле і ўтульнасці – дома. Можна будзе расслабіцца і прыемна правесці час на кухні гатуючы, запрасіць гасцей і пачаставаць іх сваімі кулінарнымі вынаходствамі. Студгарадок БДУ вырашыў праверыць, ці гатовыя студэнты...

У Мінску адкрылася выстава легендарнага нямецкага фатографа Арно Фішара

Сёння, 1 кастрычніка, ў Цэнтры Cучасных Мастацтваў  адкрылася выстава легендарнага нямецкага фатографа Арно Фішара, якая арганізавана сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску. У экспазіцыі прадстаўлена каля 140 работ, якія адлюстроўваюць розныя этапы творчасці аднаго з самых значных фотамастакоў другой паловы ХХ стагоддзя. Канцэпцыя выстаўкі належыць Інстытуту міжнародных сувязяў (ifa, Германія). Адпраўная кропка экспазіцыі – ранняя серыя работ «Сітуацыя Берлін»,...

Нашы юбіляры

08 верасня Чыгір Васіль Фёдаравіч, прафесар кафедры грама­дзянскага права 10 верасня Каратаеў Мікалай Адамавіч, вядучы інжынер-праграміст навучальнай лабараторыі эксплуатацыі ЭВМ 10 верасня Рабцаў Аляксандр Мікалаевіч, прафесар кафедры арганічнай хіміі 10 верасня Макеева Святлана Аляксандраўна, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі 11 верасня Кузняцова Іна Аляксандраўна, дацэнт кафедры паліталогіі 18 верасня Матузка Аляксандр Мікалаевіч, дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій 22...

БДУ ў СМІ Беларусі

Інтэрв’ю рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі – «Настаўніцкая газета», nastgaz.by, «Звязда», zviazda.by (30.08). БДУ ўпершыню ўвайшоў у топ-500 ВНУ свету – АНТ, ex-press.by, minsknews.by, generation.by, newsbook.info, sb.by (16.09). Імпрэза Дня ведаў у БДУ – interfax.by (31.08), ТБ «24-ДОК», БелТА, minsknews.by, megacat.by (01.09). Пра загадчыка кафедры клеткавай біялогі і біяінжынерыі раслін біялагічнага факультэта БДУ Вадзіма Дзямідчыка – onliner.by, megacat.by, minsknews.by, mk.by...

Навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ прымае артыкулы

На факультэце міжнародных адносін БДУ пры спрыянні Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі плануецца выданне трынаццатага выпуску Зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання. Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковая рассыланне па асноўных бібліятэках краіны. Трынаццаты зборнік выйдзе 30 студзеня 2015 года . Тэрмін падачы артыкулаў:...

Жыццё ў тэатры – усяго толькі адзін сезон, а сезон – гэта цэлае жыццё (Джозеф Манкевіч)

Ужо ў 11 раз БДУ гасцююць студэнцкія тэатры розных краін. 22 верасня “Тэатральны куфар” адкрылі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Незважаючы на кепскае надвор’е, удзельнікі, арганізатары і госці фестывалю ярка сустрэлі пачатак тэатральнага тыдня. Касцюмаванай акцыяй пачалося адкрыццё фестывалю яшчэ ля Нацыянальнай бібліятэкі. Едучы па запланаваным маршруце ад Нацыянальнай бібліятэкі да ПК прафсаюзаў, «арт-аўтобус» не раз спыняўся  на мінскіх вуліцах....