Украінскія ўцекачы: тэст для нашага грамадства
Яшчэ зусім нядаўна фактар уцекачоў не іграў асаблівай ролі ў беларускім грамадстве. Так, многія з нас чулі пра ўзброеныя канфлікты ў Азіі, Афрыцы, арабскім свеце, некаторыя нават суперажывалі мільёнам пацярпелым ад сусветных несправядлівасцяў. Але калі катаклізм разгортваецца ў цябе пад бокам, фактычна ўжо на тваіх вачах, то ўспрымаеш трагедыю ўжо зусім па-іншаму, шмат у чым нават пераасэнсоўваеш свае жыццёвыя асновы....