Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Летняя практыка: “палявое” хрышчэнне нашых студэнтаў

У жыцці кожнага студэнта існуе адмысловы этап навучання – практыка. Як вядома, практычныя вучэнні накіраваны на замацаванне тэорыі і прышчапленне навыкаў даследчай дзейнасці, умення аналізаваць узаемасувязі паміж прыродай і дзейнасцю чалавека. Аднак, акрамя названага, практыка – гэты яшчэ і той залаты час студэнцтва, калі ўпершыню можна адчуць сябе сталым і самастойным. Калі без мамы і таты даводзіцца самому “здабываць ежу”,...

Як распазнаць інтэрнэт-і гульнявую залежнасць?

Тэрмін “інтэрнэт-залежнасць” быў прапанаваны навукоўцамі для вызначэння непераадольнага жадання і імкнення ў чалавека карыстацца інтэрнэтам. У апошні час таксама набыў папулярнасць тэрмін “паталагічнае выкарыстанне камп’ютара”, які ўжываецца ў выпадках, калі камп’ютар выкарыстоўваецца для атрымання інфармацыі, якая далёка выходзіць за межы прафесійных інтарэсаў. Ён таксама абазначае паталагічнае выкарыстанне камп’ютара для ўцягвання ў сацыяльныя ўзаемадзеянні, захопленасць зносінамі з сябрамі ў Сеціве, хваравітую...

15 краін прыедуць у Мінск на фестываль студэнтскіх тэатраў

Пад дэвізам “Усе дарогі вядуць на Куфар” з 21 па 27 верасня ў Мінску пройдзе XI Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар”. У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел лепшыя студэнцкія калектывы і тэатральныя дзеячы з 15 краін: Албаніі, Беларусі, Бельгіі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Ірана, Італіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны, Харватыі. У гэтым годзе фармат фестывалю зменіцца, паведамляе...

Чытач “Універсітэта” — студэнт разважлівы і… сімпатычны

Сёлета наша галоўная ўніверсітэцкая газета адзначае 85-годдзе. Гэта добрая нагода каб пазнаёміцца бліжэй з яе стваральнікамі і прасачыць за развіццём важнага карпаратыўнага выдання. Прапануем вашай увазе інтэрв’ю з галоўным рэдактарам газеты “Універсiтэт” Сяргеем ШАФАЛОВІЧАМ, якое было ўзята трохі раней, так бы мовіць, для ўнутранага карыстання. — Сяргей Cяргеевіч, скажыце, на каго арыентавана газета “Універсітэт”? — Газета арыентавана ў першую чаргу...

“Віват, студэнт!” Гэта імпрэза нібыта новая мясціна ў падарожжы (+відэа)

  Універсітэт у жыцці кожнага новага студэнта – нібы новы горад у вандраванні. Гэта новыя ўражанні, новыя знаёмствы, новая атмасфера. Часам ва ўсёй велізарнай разнастайнасці лёгка заблукаць. Але БДУ не дазволіць сваім новым гараджанам згубіцца. Таму ўжо з першага верасня наш універсітэт, як гід, пачынае сваю экскурсію. Урачыстая лінейка перад рэктаратам і знаёмства з кіраўніцтвам універсітэта, са старшынямі грамадскіх арганізацый...

Паліграфічная прадукцыя БДУ адзначаная на конкурсе ў Казані. А газета “Універсітэт” прызнаная найлепшым перыядычным выданнем!

Выданні БДУ атрымалі 7 дыпломаў і 2 граматы на Міжнародным галіновым конкурсе выданняў вышэйшых навучальных устаноў «Універсітэцкая кніга-2014 года: сацыяльна-гуманітарныя навукі». Конкурс праходзіў на базе Інстытута эканомікі, кіравання і права г. Казані. Дыпломамі былі адзначаны выданні з серыі «Класічнае універсітэцкае выданне»: Гарнік А.В., Шаўчэнка Г.І. «Лацінская мова = Lingua Latina. 2012» – найлепшае вучэбнае выданне па мовазнаўстве і літаратуразнаўстве; «Социология....

Весткі з рэктарата

НА СУСТРЭЧЫ ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта,  Патрыярша­га Экзарха ўсяе Беларусі Паўла і рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі 5 жніўня абмяркоў­ва­ліся пытанні ўзаема­дзеяння вядучай ВНУ Беларусі і царквы. Гаворка ішла пра сумесныя праекты ў галіне духоўна-маральнага і гра­ма­­дзян­ска-патрыятычнага выхавання моладзі і перспектывы Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ. Сёлета інстытуту спаўняецца 10 гадоў. * * *...

«Павеславалі» з дапамогай нашых валанцёраў (+відэа)

З 14 па 17 жніўня на вяслярным канале ў Заслаўі адбыўся VI чэмпіянат свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ, арганізатарамі якога сталі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту вучняў і студэнтаў, а таксама больш за  20 міністэрстваў і ўстаноў, у тым ліку і БДУ. У правядзенні спартыўных спа­борніцтваў міжнароднага...

Прафесіяналы, правераныя часам

Упраўленню па справах культуры – 90 гадоў!  І, паверце,  гэта не тая нагода, каб заспець маладых і пазітыўных супрацоўнікаў дадзенага падраздзялення знянацку. Навіны пра творчае жыццё ВНУ становяцца ўсё больш насычанымі і цікавымі, а разнастайныя фэсты і конкурсы – традыцыйнымі і папу­лярнымі не толькі ў студэнцкім асяроддзі. Мінчукі ведаюць, пра якія мерапрыемствы ідзе гаворка. У гэтым упраўленні яшчэ ў жніўні...

Што вы за птушка? Адкажа тэст

Біярытмы чалавека аказваюць моцны ўплыў на яго цела, інтэлект і пачуцці. Па тыпах біярытмаў людзей дзеляць на «жаўрукоў», «соў» і «галубоў». Хтосьці больш актыўны ў ранішнія гадзіны, хтосьці – у дзённыя, а хтосьці – у вячэрнія. Прапанаваны тэст дапаможа вызначыць, да якой катэгорыі адносіцеся вы. 1.    У які час вы прачняцеся, калі ляглі спаць на 4 гадзіны пазней за звычайны?...

Змагацца са стрэсам дапаможа псіхалагічная служба БДУ

Брыфінг «Гарачая лінія, ці Тое, што вы даўно хацелі спытаць» – адна з папулярных формаў працы Псіхалагічнай службы БДУ. У кожнага ёсць магчымасць задаць пытанне і атрымаць адказ спецыяліста. На брыфінгу Тыдня здароўя ў БДУ пераважалі пытанні, якія тычацца стрэсаў: «Як зняць напругу?», «Якія існуюць эфектыўныя метады барацьбы са стрэсамі?», «Як спраўляцца з перажываннямі?». Правільнае дыханне – адзін з самых...