Жыццё ў тэатры – усяго толькі адзін сезон, а сезон – гэта цэлае жыццё (Джозеф Манкевіч)
Ужо ў 11 раз БДУ гасцююць студэнцкія тэатры розных краін. 22 верасня “Тэатральны куфар” адкрылі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Незважаючы на кепскае надвор’е, удзельнікі, арганізатары і госці фестывалю ярка сустрэлі пачатак тэатральнага тыдня. Касцюмаванай акцыяй пачалося адкрыццё фестывалю яшчэ ля Нацыянальнай бібліятэкі. Едучы па запланаваным маршруце ад Нацыянальнай бібліятэкі да ПК прафсаюзаў, «арт-аўтобус» не раз спыняўся на мінскіх вуліцах....