Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


Маладыя літаратары з “КЛУмБы” бяруць за ўзор творы Гарацыя і Ламаносава

У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыўся клуб аматараў мастацкага слова “КЛУмБа”. Функцыянаваць ён будзе на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Яго стварэнне накіравана на развіццё цікавасці да чытання і літаратурнай творчасці студэнтаў і далучэнне іх да гістарычнай спадчыны Беларусі і сусветнай культуры. Мяркуецца, што клуб стане пляцоўкай для дыскусій і сустрэч навучэнскай моладзі з вядомымі пісьменнікамі і творчымі людзьмі. Тут плануецца правядзенне...

У БДУ прыдумалі “таблетку ад ляноты для студэнтаў”

У апошні час фальклор зрабіў з дыпломнай працы аб’ект для жартаў. Маўляў, “дыплом падобны да агурка – абодва на 90 % складаюцца з вады”, “актуальнасць працы заключаецца ў тым, што за яе даюць дакумент пра вышэйшую адукацыю” і гэтак далей. Сапраўды, некаторыя зусім не затлумляюцца: навошта, калі нашмат прасцей узяць збітае пытанне, па якім напісана нямала іншых рэфератаў, дыпломаў, а...

«Матчыны рукі». У БДУ пройдзе дабрачынная акцыя да Дня маці

Для шматдзетных маці Саюз жанчын БДУ праводзіць 10 кастрычніка дабрачынную акцыю “Матчыны рукі”. За салодкім сталом і кубачкам гарбаты на філфаку сустрэнуцца каля 30 матуль, якія гадуюць па сямёра, шасцёра, пяцёра і трое дзяцей. Свята распачнецца з прывітальнага слова і віншаванняў кіраўніцтва філалагічнага факультэта. Затым жанчыны змогуць наведаць музей беларускай нороднай культуры філфака на К. Маркса,31. Прапануюць шаноўным гасцям паўдзельнічаць...

“Студэнці рай” у горадзе фізікаў

Працягваем знаёміць вас у межах праекта “Магчымасці з БДУ” з студэнтамі-удзельнікамі розных адукацыйных праграм, якія рэалізуюцца ў нашым універсітэце. Наступная наша суразмоўца Вераніка ЕРМІЛАВА, студэнтка 5 курса фізічнага факультэта, якая распавяла нам пра сваю стажыроўку ва Універсітэце імя Ф. Шылера г. Ены, што ў Германіі. — Добры дзень, Вераніка! Чула шмат пра Вас (з добрага боку). Кажуць, выдатная дзяўчына, якая...

Працагалізм – любоў да працы або залежнасць?

Я думаю, кожны з нас неаднаразова чуў выказванні ад сваіх знаёмых або размовы ў грамадскіх месцах пра людзей, якія шмат часу аддаюць працы: “ён у мяне такі працаголік”, “ён столькі часу працуе, каб сям’ю пракарміць”, “яе дома не заспееш, пастаянна матаецца па сваіх справах”, “ён нават на адпачынку не вылазіць з ноўтбука”….. Праўда, даволі звыклыя нашаму вуху фразы? Так хто...

Швецыя. Кальмар. “Staying Alive!”

 Гэту песню гурта Bee Gees я слухала, калі амаль прызямлілася ў Кальмар. Я трохі нервавалася, таму што ў Швецыі ўпершыню. У стрэсавай сітуацыі я звычайна размаўляю сама з сабой: — І што я ведаю пра Швецыю? — Пэпі Доўгаяпанчоха была створана тут. — Хутчэй за ўсё цяпер у Кальмары халодна. — Ага. У мяне цяпер ёсць чатыры швэдры ў чамадане....

З усяго свету фізікі-тэарэтыкі прачытаюць свае папулярныя лекцыі на школе-семінары БДУ

Да 75-годдзя кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі БДУ будзе прымеркавана школа-семінар “Прыкладныя і фундаментальныя аспекты тэарэтычнай фізікі і астрафізікі”, якая пройдзе 10–11 кастрычніка на фізічным факультэце. Цыкл папулярных лекцый, прызначаных e першую чаргу для студэнтаў, прачытаюць не выкладчыкі, а выпускнікі кафедры тэарэтычнай фізікі, якія працуюць у розных галінах навукі ў нашай краіне і за мяжой. Напрыклад, Андрэй Лаўрыненка прыедзе з...

Конкурс «Геаграфія БДУ». Далучайцеся!

У Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіць інтэлектуальны конкурс «Геаграфія БДУ». На працягу чатырох тыдняў у сацыяльнай сетцы «УКантакце» ў рэжыме анлайн мы будзем назіраць «бітву тытанаў» – напружаную барацьбу «розумаў». Удзельнікам трэба будзе паказаць сваю эрудыцыю ў прапанаваных тэмах: «Мы жыхары Еўропы», «Усходняя культура», «Экзатычны каларыт Афрыкі» і «Там, за акіянам, Амерыка Калумба». Арганізатарам конкурсу выступіла ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю...

Гумфак: 10 гадоў на скрыжаванні розных спецыяльнасцяў і кірункаў

Што такое дзесяць гадоў? У кожнага з нас ёсць свой адказ гэта пытанне. Для самага маладога факультэта БДУ дзесяць гадоў – першая сур’ёзная дата, наш маленькі юбілей. За гэты час мы змаглі стаць адным з самых перспектыўных факультэтаў БДУ і дамагчыся ўсеагульнага прызнання. Рэгулярныя заняткі на гуманітарным факультэце пачаліся не так даўно – у кастрычніку 2004 года, – але ўжо...

Васіль Стражаў: «Гуманітарны быў «нечаканым дзіцем», але атрымаўся вельмі таленавітым!»

Апошні дзень верасня асабліва запомніўся студэнтам гуманітарнага факультэта БДУ, бо менавіта 30 верасня 2014 года самы малады факультэт універсітэта распачаў імпрэзы ў гонар свайго дзесяцігадовага юбілею. Адкрывала імпрэзы юбілею прадстаўленне на паркоўцы перад будынкам факультэта. Сёлета арганізатары пастараліся на славу! Традыцыйна адкрыў імпрэзу дэкан факультэта У. Я. Гурскі, які павіншаваў усіх студэнтаў і выкладчыкаў факультэта. І вось праз некалькі хвілін...

Манiпуляцыя і манiпулятары. Як яны кiруюць нашымi дзеяннямi і што з гэтым рабiць?

Нам часта даводзіцца сутыкацца са спробамі іншых людзей кіраваць нашымі паводзінамі. У псіхалогіі такое кіраванне прынята зваць маніпуляцый. Ці можна абараніцца ад такога ўздзеяння? Якія ёсць спосабы абароны? Будзьце ўважлівыя! Першым дзеяннем у псіхалагічнай абароне з’яўляецца ўсведамленне самога факта маніпуляцыі: “Стоп, маніпуляцыя!” Пры дэшыфроўцы чужых паводзін арыентуйцеся на адчуванні! Нават калі ваш розум можна падмануць, то ў сферы падсвядомасці вас...