Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Псіхалогія асабістага росту: Што рабіць, калі сумна жыць?

 Выконваючы ў жыцці пастаўленыя задачы і імкнучыся рэалізаваць розныя мэты – атрымаць адукацыю, выхаваць дзяцей або зрабіць кар’еру, мы заўсёды адначасова знаходзімся пад ціскам цэлага набору ўстановак. Напрыклад, прыносіць карысць людзям, умець рабіць тое, што трэба, а не тое, што падабаецца, браць адказнасць, адказваць за свае словы і ўчынкі. Словам, не быць бестурботным, не ганяцца за задавальненнямі, быць “важным” чалавекам....

Пяцікурснік Яўген Цуркін стаў чэмпіёнам Еўропы ў плаванні стылем батэрфляй

На чэмпіянаце Еўропы па плаванні завяршыўся фінальны заплыў на 50 метраў батэрфляем у мужчын. Студэнт эконамічнага факультэта БДУ Яўген Цуркін і француз Фларан Манадо падзялілі першы час і золата турніру — у абодвух па 23,00. Бронза таксама была падзелена — паміж украінцам Андрэем Гаворавым і брытанцам Бэнджамінам Проўдам — абодва па 23,21. Гэта наша трэцяе суверэннае мужчынскае золата на чэмпіянатах...

Пачынаецца засяленне ў інтэрнаты БДУ

Засяленне ў студэнцкія інтэрнаты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца 25 жніўня. У гэтым годзе студэнцкая моладзь будзе пражываць у васьмі інтэрнатах. Усяго ж будзе выдзелена каля 6,4 тысяч месцаў жывуць у нястачы. Адзначым, у гэтым годзе ў панядзелак, 25 жніўня, першымі заселяцца студэнты другога курсу, 26 жніўня — трэцякурснікі, 27 — студэнты 4 і 5 курсаў. Першакурснікаў будуць чакаць у чацвер...

Стоп – наркотыкам! — кажа БДУ разам з камандай “Ліцвіны” (+ відэа)

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запусціў на YouTube-канале сацыяльны ролік, накіраваны на барацьбу з ужываннем наркотыкаў. Гэты праект быў рэалізаваны сумесна з камандай па амерыканскім футболе «Ліцвіны» (г. Мінск). Спартсмены на сваім прыкладзе дэманструюць жыццё без спайсаў. У аснове троххвіліннае сюжэту пакладзена ідэя аб тым, што пры ўзнікненні цяжкасцяў не варта шукаць рашэнні і выхаду ў псіхатропных рэчывах. Гэты шлях заўсёды вядзе...

Ганаровага прафесара БДУ, акадэміка РАН — Вячаслава Сцёпіна віншуем з 80-годдзем

Імя Вячаслава Сямёнавіча Сцёпіна добра вядома і прызнана ў свеце. Ён адзін з самых аўтарытэтных расійскіх філосафаў. І хоць сёння асноўнае месца яго працы — Расійская акадэмія навук, ён шмат зрабіў і робіць для развіцця беларускай навукі і адукацыі, пашырэння супрацоўніцтва паміж Расіяй і Беларуссю. Яго навуковыя працы перакладзены на розныя мовы свету, а індэкс цытавання з’яўляецца самым высокім сярод...

Упершыню ў Беларусі праходзіць VI чэмпіянат свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ

Студэнты і супрацоўнікі БДУ запрашаюцца на спартыўныя пляцоўкі VI чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ. Міжнароднае спаборніцтва праходзіць у Беларусі з 14 па 17 жніўня на базе вяслярнага канала ў г. Заслаўі. Уваход вольны. У гэтым годзе чакаецца самая рэкордная колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю чэмпіянату: звыш 250 весляроў з 21 краіны. У прыватнасці, сваіх спартсменаў...

Сяргей Абламейка: “Касманаўтыка – таксама частка гісторыі Беларусі”

У 2014 годзе Выдавецкім цэнтрам БДУ выпушчаная кніга “Касманаўтыка Беларусі” рэктара БДУ акадэміка Сяргея Уладзіміравіча АБЛАМЕЙКІ. Пасля кнігі “Кібернетыка жыцця: разважанні акадэміка”, у якой аўтар распавёў пра станаўленне беларускай навукі на суверэнным этапе, развіццё інфарматыкі і матэматыкі ў Беларусі, прапусціўшы гісторыю “праз сябе”, было цікава пачытаць новую кнігу. Яна пра станаўленне касманаўтыкі ў Беларусі, ключавыя моманты развіцця, выбітных людзей, інавацыі,...

Пра фільтры піццявой вады. За і супраць

Мець дома бытавы фільтр ачысткі пітной вады стала не толькі неабходным, але і модным атрыбутам, своеасаблівым «гаджэтам» амаль кожнай сям’і і, не толькі ў горадзе, але і ў вёсцы. На маё пытанне, чаму ён карыстаецца фільтрам, сусед па дачы, які бярэ ваду для піцця, гатавання ежы і іншых бытавых патрэб з уласнай, з любоўю добраўпарадкаванай, студні, адказаў: «Ну, як жа,...

У БДУ аб’яўлены рэспубліканскі конкурс фотаработ «На грэбні хвалі»

Гэты конкурс фотаработ  прысвечаны VI чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў і Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту. Праводзіцца конкурс у мэтах прапаганды чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні, папулярызацыі водных відаў спорту ў маладзёжным асяроддзі, уцягвання навучэнцаў у сацыяльна-актыўнае спартыўнае жыццё...

Два медаля ліцэісты БДУ атрымалі на міжнароднай біялагічнай алімпіядзе

Адзінаццацікласніца Ліцэя БДУ Таццяна Скугарэўская заваявала сярэбраны медаль на 25-й Міжнароднай біялагічнай алімпіядзе. Спаборніцтвы праходзілі з 6 па 13 ліпеня на востраве Балі (Інданезія). У скарбонцы беларускай каманды таксама бронзавы медаль, уладальніцай якой стала магіляўчанка Кацярына Драгунова з СШ № 15, і пахвальны водгук ліцэісткі БДУ Маргарыты Курбан. Беларускія школьніцы паказалі добрыя вынікі ў тэарэтычных і практычных выпрабаваннях, якія базуюцца...

І яшчэ адзін поспех нашых ліцэістаў

Ліцэісты БДУ заваявалі медалі рознай вартасці на 55-й Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе, якая праходзіла з 2 па 14 ліпеня ў Кейптаўне (ПАР). Адзінаццацікласнік Ліцэя БДУ Раман Марчанка ўдастоены сярэбранага медаля, а дзесяцікласнік Валянцін Віцязь — бронзавага. Усяго ў склад беларускай зборнай увайшлі шэсць школьнікаў, якія выступалі пад кіраўніцтвам дацэнта механіка-матэматычнага факультэта БДУ Ігара Варановіча. Усе хлопцы годна прадставілі нашу краіну на...