Лета ў “Брыганціне” дорыць здароўе
САК «Брыганціна” для многіх супрацоўнікаў БДУ стаў родным домам, куды яны могуць прыехаць на адпачынак кожным летам. Некаторыя сёлета ўпершыню адкрылі для сябе ўтульны куток пад Радашковічамі. І не пашкадавалі, што не паехалі ў далёкія краіны, бо беларускія краявіды не менш прывабныя. Рэчка, бярозы над ёю, вадаспады і затокі з бабрамі, водар сасновага бору, мангалы для шашлыкоў на прыродзе парадавалі...