Вынікі Тэатральнага куфра–2014: гран-пры ў Ірана, найлепшы рэжысёр з Румыніі і сцэнаграфія ў Маскве
Гран-пры XI Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар–2014. БДУ” атрымаў спектакль “Крэслы” па п’есе Эжэна Іянэска. Пастаноўку ажыццявіў тэгеранскі тэатр Papion (Іран). Адзначым, найвышэйшая ўзнагарода фестывалю – вынік глядацкага галасавання, які і вызначыў пераможцу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася на сцэне Рэспубліканскага Палаца прафсаюзаў у заключны дзень фестывалю, 27 верасня. Сёлета арганізатар мерапрыемства – упраўленне па справах культуры БДУ – адмысловых...