Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Школа моўнага паглыблення БДУ: І дранікі, і салянка, і Лінія Сталіна

7 ліпеня на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі пачалася летняя школа рускай мовы ў БДУ для замежных грамадзян. Сёлета захацелі вывучаць рускую мову больш за 50 замежнікаў з 11 краін свету: Мексікі, Швецыі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Турцыі, Кітая, Рэспублікі Карэя, Нігерыі, Японіі, Саудаўскай Аравіі, В’етнама, Венгрыі. Ідэя летняй школы з’явілася пасля таго, як многія студэнты, якія прыязджалі на курсы рускай мовы на...

Весткі з рэктарата

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Мексікі ў Расійскай Федэрацыі і ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Рубен Альберта Бельтран Герэра 5 чэрвеня наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Адбылася сустрэча з рэктарам БДУ акадэмікам Сяргеем Абламейкам, першым прарэктарам Міхаілам Жураўковым і начальнікам упраўлення міжнародных сувязяў Вадзімам Рэзнікавым. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва беларускай ВНУ з універсітэтамі Мексікі. У прыватнасці, гаворка ішла пра пытанні вывучэння іспанскай...

Звыш 5 тысяч беларусаў і 272 замежніка атрымалі дыпломы БДУ

Балі выпускнікоў прайшлі 24 і 25 чэрвеня ў нашым універсітэце. ЗАХАВАЦЬ І ПАМНОЖЫЦЬ СЛАВУТЫЯ ТРАДЫЦЫІ АЛЬМА-МАТАР На імпрэзу 25 чэрвеня былі запрошаны каля 600 чалавек.  Сёлета дыпломаў БДУ атрымалі звыш 5 тыс. маладых людзей. З іх больш за 3 тыс. скончылі дзённае аддзяленне і каля 1,3 тыс. – завочнае. Выпускнікоў павіншаваў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка і кіраўніцтва факультэтаў. Асаблівую...

БДУ прыняты ў асацыяваныя члены CHERNE

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прыняты ў асацыяваныя члены CHERNE на Х семінары Еўрапейскай сеткі “Супрацоўніцтва для вышэйшай адукацыі ў галіне радыёлагічнай і ядзернай інжынерыі” (Cooperation for Higher Education on Radiological and Nuclear Engineering). Форум праходзіў у маі ў Салоніках (Грэцыя). Дэкларацыю CHERNE падпісаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. Афіцыйным прадстаўніком ад ВНУ прызначаны прарэктар па вучэбнай рабоце прафесар Аляксей Толсцік.  Для...

Конкурс Еўрапейскага навуковага фонду «Graphene Flagship» выйграў БДУ

На­вук­оўцы НДІ ядзерных праблем БДУ выйгралі конкурс Еўрапей­скага навуковага фонду  «Флагман графен» (Graphene Flagship). Навуковы праект «Прыборы на аснове шмат­слойных графенавых сэндвіч-структур» (Multi-layered sandwich grap­hene devi­ces), узначалены прафесарам Філіпам Ламбінам (універсітэт Намюра, Бельгія), увайшоў у лік пера­мож­цаў  прэстыжнага конкурсу Gra­phene Flagship. У склад міжна­роднага кансорцыума праекта ўваходзіць каманда даслед­чыкаў НДІ ЯП на чале з дырэктарам установы доктарам фіз.-мат. навук Сяргеем...

У беларускай адукацыі ізноў мадэрнізацыя

Сучасныя рэформы ў адукацыі былі абмеркаваны 19 чэрвеня на чарговым навукова-метадалагічным семінары «Актуальныя праблемы навукі, адукацыі і культуры». На ім выступілі загадчык кафедры праектавання адукацыйных сістэм РІВШ Анатоль МАКАРАЎ і дацэнт біялагічнага факультэта БДУ Дзмітрый Сандакоў. Кампетэнтасны падыход Праблемы стандартызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі былі падрабязна разгле­джаны ў дакладзе прафесара Анатоля Ма­карава. Ён нагадаў, што з 2013–2014 года ва ўніверсітэтах нашай...

Студэнты БДУ ўзялі бронзу на чэмпіянаце свету па праграмаванні

Студэнты БДУ зноў сярод найлепшых каманд чэмпіянату свету па праграмаванні (ACM-ICPC). Фінал сусветнага першынства завяршыўся 26 чэрвеня ў Екацярынбургу. Каманда БДУ ў складзе сту­дэнтаў факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі трэця­кур­сніка Аляксандра Некрашэвіча, чацвёртакурснікаў Яўгена Грыцке­віча і Аляксея Колесава заняла 14 месца ў агульным заліку. Трэнер і кіраўнік каманды – прафесар Уладзімір Котаў, асістэнт – Павел Іржаўскі. Камандныя студэнцкія спаборніцтвы па...

З юбілеем, родная кафедра!

Кафедра гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу, якая адзначыла 20-гадовы юбілей, багатая на яркія падзеі, славутыя імёны людзей, якімі могуць ганарыцца студэнты. Менавіта ў чэрвені 1994 г. ва ўмовах станаўлення суверэннай беларус­кай дзяржаўнасці і пашырэння курса айчыннай гісторыі ў БДУ былі створаны дзве новыя кафедры: гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў (загадчык – дацэнт П. А. Лойка, цяпер –...

Дайджэст: БДУ ў СМІ

IХ Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету» (летняя школа журналістыкі ў БДУ) – БелТА, cis.minsk.by (02.06), ru.apa.az(09.06), 1 нац. канал Беларускага радыё, Белта,belniva.by, БелаПАН, sb.by (10.06), Белта (11.06), Радыё «Сталіца», belniva.by, vminsk.by (12.06),sb.by (14.06, 19.06). Міжнародная канферэнцыя «Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь: перспектывы супрацоўніцтва» ўпершыню прайшла ў БДУ – megacat.by (03.06), БелТА,Belniva.by/ “Сельская газета”,bdg.by, zviazda.by, mail.ru...

Правілы прыёму ў аспірантуру і дактарантуру на 2014 год у БДУ

Прыём асоб для атрымання пасляўніверсітэцкай адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Палажэннем аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2011 № 561 і ад 16.12.2013 № 560. Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, павінны мець: вышэйшую адукацыю; схільнасць да навуковых даследаванняў, што пацвярджаецца навуковымі публікацыямі, удзелам у навукова-даследчых і інавацыйных праектах, канферэнцыях ці іншымі...

Магчымасці з БДУ: Аспiрантура ў Францыі

БДУ: Сяргей, добры дзень! Аспірантура за мяжой – гэта новая гісторыя ў нашым праекце. Як пачыналася яна ў Вашым жыцці? Сяргей: Яшчэ на старэйшых курсах я задумваўся пра працяг навучання за мяжой. Актыўна шукаць я пачаў прыкладна ў студзені 2013 года, калі вучыўся ў магістратуры па спецыяльнасці інфарматыка на ФПМІ БДУ. Тады я абышоў некалькіх прафесараў нашага ўніверсітэта, у тым...