Дзень горада: яркае свята ад БДУ для Мінска
13 верасня Мінск святкаваў сваё 947-годдзе фэстамі, святочнымі канцэртамі і забаўляльнымі мерапрыемствамі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт размясціўся на пляцоўцы ў парку імя Міхаіла Паўлава, дзе прайшло свята «Квітней, мой родны Мінск!». Тут адбылося ўзнагароджанне пераможцаў агляду-конкурсу на найлепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі сярод устаноў, фірмаў і арганізацый раёна, а таксама звычайных гараджан. Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю і фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта...